Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс (eior.by) пачаў працаваць з 1 студзеня 2021 года.
Партал-гэта новы кампанент вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Задача рэсурсу-аказаць дапамогу ў вывучэнні вучэбнага матэрыялу па вучэбных прадметах. Ім можна скарыстацца таксама для ўдасканалення ведаў і ўменняў па асобных тэмах.
Рэсурс мае дзве ўкладкі: "Адукацыя" і "Дадатковыя матэрыялы".
У «Адукацыі» выкладзены матэрыялы па вучэбных прадметах для розных класаў.
У "Дадатковых матэрыялах" прадстаўлены спасылкі на рэспубліканскія і рэгіянальныя адукацыйныя рэсурсы, а таксама электронныя вучэбна-метадычныя комплексы, дадаткі да вучэбных дапаможнікаў і версіі падручнікаў.
На рэсурсе размешчаны матэрыялы-камплекты вучэбна-метадычных матэрыялаў па ўсіх вучэбных прадметах, якія ўключаюць відэафрагменты з тлумачэннем вучэбнага матэрыялу і тэставыя заданні для самаправеркі ведаў і ўменняў.
Усё гэта даступна для працы ў класе (трэба наяўнасць камп’ютара, планшэта або мабільнага тэлефона з выхадам у Інтэрнэт) або як хатняе заданне (тое ж абсталяванне і ўмовы, што і ў класе).
Каб трапіць на адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс вучню або педагогу трэба на нашым школьным сайце ў калонцы карысныя рэсурсы знайсці адпаведны лагатып і клікнуць на яго!
Поспехаў у навучанні!