⇒ ссылка на отчет по мероприятиях в рамках проекта ШАГ
10.05.2024
9 мая навучэнцы Малаградзішчанскай школы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 79-й гадавіне Вялікай Перамогі на Кургане Славы ў Ляхавіцкім раёне. "Беларусь памятае. Памятаем кожнага!"
08.05.2024
8 мая валанцёры клуба "Інстытут добрых спраў" нашай установы адукацыі, з працоўнай акцыяй наведалі былую вязніцу Яўгенію Пятроўну Кудзіну.
8 мая навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіуме на магіле лётчыка, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, Маргунова Міхаіла Паўлавіча. Сярод удзельнікаў мітынгу былі прадстаўнікі ААТ "Жарабковічы", Мядзведзіцкага лясніцтва Ляхавіцкага лясгаса, Ганчароўскай амбулаторыі і стараста в.Мядзведзічы.
07.05.2024
Віншаванні, напярэдадні свята Дня Перамогі прымае былы вязень - Яўгенія Пятроўна Кудзіна. Вучні наведалі Яўгенію Пятроўну з песнямі, вершамі і букетам пераможных кветак "Букет ветэрану".
06.05.2024
Мітынг-рэквіем, прысвечаны 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў сёння на брацкай магіле ў в.Завінне. Ушанаваць памяць загінуўшым салдатам сабраліся не толькі навучэнцы нашай школы. Удзельнікамі мітынгу былі старшыня Альхоўскага сельскага савета Кулак Вячаслаў Барысавіч, іерэй Максім Долгі, вайскоўцы ваеннай часткі № 29969, мясцовыя жыхары.
Сяброўская сустрэча па футболе паміж вайскоўцамі ваеннай часткі 29969 і зборнай камандай Малагарадзішчанскай школы ярка, цікава і запамінальна прайшла сёння, 6 мая, на стадыёне ўстановы. Матч прысвечаны Дню Перамогі і 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
03.05.2024
3 мая навучэнцы Малаградзішчанскай школы наведалі Альхоўскую бальніцу сястрынскага догляду.
🕊Валанцёры клуба "Інстытут добрых спраў" разам з навучэнцамі пачатковых класаў выканалі для пажылых людзей песні ваенных гадоў і прачыталі вершы. У канцы мерапрыемства рабяты падарылі кожнаму са слухачоў паштоўкі зробленыя сваімі рукамі.
30.04.2024
30 красавіка прайшла акцыя па ўборцы пахавання. У межах акцыі вучні навялі парадак на брацкай магіле загінуўшых воінаў у в. Падсаколле і ў в. Завінне.
26.04.2024
26 красавіка, да Міжнароднага дня памяці аб Чарнобыльскай катастрофе, вучні 1-4 классаў здзейснілі анлайн-экскурсію па Прыпяці.
20.04.2024
Спартыўна-патрыятычная гульня "Зарніца", прысвечаная 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь, прайшла 20 красавіка 2024 года. Рабяты выдатна справіліся з усімі цяжкасцямі і паказалі свой спрыт, сяброўскую падтрымку і ўзаемадапамогу. За ўдзел у спартыўна-патрыятычнай гульні камандам былі ўручаны ганаровыя граматы. Наша каманда "Медальён" па выніках заняла - І месца ў аглядзе строю і песні "Мы-праўнукі Перамогі"; ІІ месца - у квізе "80 гадоў пад мірным небам"; ІІІ месца - "Санітарны пост"; І месца ў Падгайскага Кірыла - разборка-зборка аўтамата; ІІІ месца (агульнакаманднае) ў спаборніцтве "Да абароны Айчыны гатовы!»: - "Прыступіць", зборка, разборка аўтамата Калашнікава; (Кірыл Падгайскі і Ліза Караленя). Вы лепшыя!!! "Зарніца" дапамагае выхоўваць у дзецях пачуццё патрыятызму, адказнасці, згуртаванасці і камандны дух.
17.04.2024
17 красавіка навучэнцы наведалі тэатралізаваны канцэрт ансамбля Брэсцкай абласной філармоніі "Рапсодыя" - "Дні Перамогі", які праходзіў у Ляхавіцкім гарадскім доме культуры. Маналогі і песні пра вайну юных дзяўчат, якія дачакаліся майскі дзён перамогі 45-га, кранулі душы гледачоў. Менавіта гэтыя песні дапамагалі нашым прадзедам не здавацца, не губляць надзеі, выжываць, змагацца - і перамагаць. Падчас выступлення ў зале панавала хвалюючая, светлая і шчырая атмасфера.
16.04.2024
16 красавіка сярод вучняў 5-10 класаў прайшоў урок мужнасці “Канцлагеры і памяць”. Навучэнцам нагадалі, што ў 2024 годзе споўніцца 80 гадоў з дня вызвалення ад прыгнёту гітлераўскай акупацыі нашай роднай Беларусі ў ходзе аперацыі «Баграціён». Доўгіх 1418 дзён і начэй народы СССР ішлі да перамогі. Фашысты, абраўшы палітыку генацыду і масавага крывавага тэрору, чынілі тут нечуваныя зверствы, не шкадуючы ні жанчын, ні дзяцей. Канцлагеры і гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі.
Вучні прыйшлі да высновы, што вызваленне Беларусі ад фашызму прынесла нам мір, свабоду, заклала падмурак незалежнасці і росквіту Рэспублікі Беларусь.
09.04.2024
Сярод вучняў прайшоў практычны занятак "Патрыятызм на аўтамаце!" па зборцы і разборцы аўтамата Калашнікава.
06.04.2024
6 красавіка навучэнцы нашай школы наведалі брацкую магілу савецкіх воінаў у аг. Дарава. На ўскраіне вёскі, каля трасы Ляхавічы-Баранавічы пахаваныя 35 воінаў, якія загінулі ў баях у 1944 г. У ліпені 1944 года пачалося вызваленне Ляхавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Каля ракі Шчара разгарнуліся жорсткія баі. 7 ліпеня 1944 года вёскі Дарава і Літва былі вызвалены ад нямецкіх акупантаў Чырвонай Арміяй.
02.04.2024
У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі з Ляхавіч стартаваў аўтапрабег, прымеркаваны да гэтай святочнай падзеі.
Калона аўтамабіляў у колерах дзяржаўнай сімволікі братэрскіх краін праехала па райцэнтры. На маршруце адна з кропак- Курган Вечнай Славы.
Піянеры і акцябраты нашай школы сталі ўдзельнікамі аўтапрабегу, усклалі лампадкі ў гонар загінуўшых герояў у часы Вялікай Айчыннай вайны.
01.04.2024
1 красавіка прайшла акцыя па ўборцы пахавання. Навучэнцы нашай школы пастаянна наводзяць парадак на брацкіх магілах, тым самым аказваюць гонар салдатам загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны.
У межах акцыі вучні навялі парадак на Кургане вечнай Славы і брацкай магіле загінуўшых воінаў у в. Падсаколле
Дзякуй, за мірнае неба над галавой!
Урачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю 4 чвэрці!
15.03.2024
15 сакавіка 2024 г. спаўняецца 30 гадоў з дня прыняцця Асноўнага Закона краіны і ўстановы інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі. Менавіта ў гэты дзень вучні 8 класса прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве “Мы – грамадзяне Рэспублікі Бедарусь!” якое прайшло ў Ляхавіцкім гарадскім Доме культуры.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і прамое дзеянне на ўсёй тэрыторыі краіны. У Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы.
Асноўны Закон замацоўвае неад’емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фармавання і функцыянавання органаў улады
13.03.2024
З мэтай стварэнне неабходных умоў для выхавання патрыятызму як духоўнага кампанента асобы грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з уласцівымі яму каштоўнасцямі і ў сувязі з Годам якасці ў Рэспубліцы Беларусь з вучнямі 8-10 класаў прайшоў круглы стол “Зроблена ў Беларусі!”
11.03.2024
11 сакавіка вучні 1-10 классаў наведалі выставу МК “Брэсцкая крэпасць – герой”, якая размясцілася ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Ляхавічы.
Выстаўка прысвечана 1000-годдзю г. Брэста і 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выстава складаецца з трох тэматыка-экспазіцыйных комплексаў, якія раскрываюць наступныя тэмы:
Рыскі гісторыі - ахоплівае перыяд пачатку будаўніцтва Брэст-Літоўскай крэпасці на месцы старажытнага горада, закранаючы гісторыю г. Брэста (Бярэсця, Брэст-Літоўска), падзеі Першай сусветнай вайны;
«Калі гавораць пра мужнасць, успамінаюць Брэст…» - прысвечана падзеям пачатку Вялікай Айчыннай вайны, абароне крэпасці ў чэрвені-ліпені 1941 г., а таксама тым абаронцам крэпасці, якія ў гады вайны ўдзельнічалі ў баях на розных франтах;
«Сімвал адзінства» - расказвае пра сучаснасць, ролю мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» у захаванні памяці і гістарычнай праўды пра Вялікую Айчынную вайну.
28.02.2024
28 лютага вучні 5-10 класаў ў межах працоўнай акцыі наведалі брацкую магілу воінаў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы нашай школы пастаянна наводзяць парадак на брацкіх магілах, тым самым аказваюць гонар салдатам загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Таксама ў гэты дзень вучні навялі парадак у піянерскім скверы нашай вескі.
27.02.2024
27 лютага на ўрачыстай лінейцы дадзены старт Усебеларускаму патрыятычнаму праекту "Памяць пакаленняў у імя будучыні". Мэтай праекта з'яўляецца захаванне гістарычнай памяці аб гераізме і подзвігах беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Праект будзе праходзіць на працягу 2024-2025 года.
24.02.2024
24 лютага вучні 9-10 класаў прынялі ўдзел у прафарыянтацыйным мерапрыемстве “Стань студэнтам на адзін дзень”, якое праводзілася на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У рамках праекта вучні пазнаёміліся са спецыяльнасцямі ўніверсітэта. Даведаліся пра магчымасці рэалізацыі сябе не толькі ў вучэбнай і навуковай дзейнасці, а таксама ў творчасці і спорце. Навучэнцы прымалі ўдзел у розных інтэрактыўных гульнях, наведвалі лекцыйныя і практычныя заняткі выкладчыкаў універсітэта, азнаёміліся з інфраструктурай Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Удзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве дазволіў будучым абітурыентам адчуць усе тонкасці студэнцкага жыцця і на адзін дзень адчуць сябе сапраўднымі студэнтамі.
21.02.2024
21 лютага сярод вучняў 8-10 класаў прашоў адзіны ўрок мужнасці “Узброеныя сілы маёй краіны: гісторыя, традыцыі”. Рэспубліка Беларусь - незалежная суверэнная дзяржава, якая забяспечвае свой народ найвялікшымі каштоўнасцямі як мір і стабільнасць. Дзякуючы гэтаму мы можам вучыцца, працаваць, строіць і рэалізоўваць жыццёвыя планы, ствараць сем'і і выхоўваць дзяцей. Але для таго, каб гэтыя каштоўнасці захоўваць патрэбна іх абараняць. У нашай краіне створаны надзейны гарант бяспекі - эфектыўныя, высокападрыхтаваныя, аснашчаныя сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай Узброеныя Сілы. У 2023 годзе Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь адзначылі 105-гадовы юбілей.
20.02.2024
20 лютага з вучнямi 3-5 класаў у фармаце спартыўнага арыентавання была праведзена квэст-гульня "Мы - будучыя абаронцы Айчыны". Падчас гульні вучням неабходна было, згодна з картай, знайсці пікеты з заданнем, дзе трэба было адказаць на пытанні: дата ўтварэння Чырвонай Арміі, назваць першых герояў Беларусі і гэтак далей. Каманда, якая атрамала перамогу, будзе адзначана на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай падвядзенню вынікаў месячніка па ваенна-патрыятычнаму вахаванню.
17.02.2024
17 лютага, у шосты школьны дзень, адбылося мерапрыемства прысвечанае дню працоўнага выхавання і прафесіянальнай арыентацыі. Вучні разгадвалі інтэлектуальныя рэбусы, загадкі і сканворды, па тэме “ТОП-100” самых цікавых прафесій свету. Пасля прагляду відэафільма пра самыя цяжкія прафесіі, вучні рассказалі аб прафесіях сваіх бацькоў. У завяршэнне мерапрыемства кожны з навучэнцаў выбраў для сябе найбольш цікавую прафесію.
17.02.2024
17 лютага вучні нашай школы наведалі музей “Баявой і працоўнай славы” сярэдняй школы №” г.Ляхавічы.
Экскурсію для навучэнцаў правёў Толкач В.А., настаўнік гісторыі. Віталій Аляксандравіч паведаміў навучэнцам пра Ляхавіччыну падчас Вялікай Айчыннай вайны: пра першыя дні вайны вёсак, якія прынялі ўдар на сябе, пра лёс салдат, якія абаранялі наш раён, і жыццё мірных грамадзян на акупаванай тэрыторыі. Таксама рабяты ўбачылі палітыку генацыду нямецка-фашысцкіх захопнікаў у дачыненні да беларускага народа праз фотадакументальныя матэрыялы і музейныя экспанаты.
Гістарычная памяць - адно з важных набыткаў цывілізацыі. Вельмі важна захаваць гістарычную праўду пра вайну, данесці яе нашым нашчадкам, каб не дапусціць паўтарэння страшных падзей. Пакуль людзі памятаюць мінулае, чалавечае грамадства мае магчымасць развівацца. Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне заклікае нас да адказнасці за мір на зямлі.
16.02.2024
16 лютага вучні 5-7 класаў працягнулі збіраць спілс-карту Рэспублікі Беларусь (раёны).
У параўнанні з пачатковымі класамі, вучні сярдняга звяна, збіралі не толькі Брэсцкую вобласць, а ўсю карту нашай краіны. Падтрымкай для зборкі з’яўлялася сама карта Рэспублікі Беларусь. Вучні з зацікаўленасцю збіралі, адначасова знаёмячыся з аддаленымі раёнамі краіны.
Нагадаем, спілс-карта – гэта інавацыйная распрацоўка, якая ўяўляе сабой набор магнітных гульнявых элементаў, выкананых у форме тэрытарыяльных адзінак дзяржаў і рэгіёнаў.
15.02.2024
15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Менавіта ў гэты дзень у 1989 годзе завяршылася ваенная аперацыя абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане.
У межах акцыі "Да подзвігу герояў сэрцам дакраніся" актывісты БРСМ, неабыякавыя да памятных дат, разам са старшынёй Альхоўскага сельскага выканаўчага камітэта Кулаком В.Б. усклалі вянкі да захаванняў памерлых воінаў-інтэрнацыяналістаў Івана Паўлавіча Страмавуса ў в.Альхоўцы і Васіля Уладзіміравіча Буйко ў в.Вялікае Гарадзішча. Таксама на месцах пахаванняў вайскоўцаў вучні навялі парадак, тым самым аддаўшы даніну памяці былым воінам.
Кожная вайна - гэта трагедыя для народа ў цэлым. І мы павінны памятаць, у якую цану абышлася нам вайна ў Афганістане, бо пакуль жыве памяць чалавека, жывы і сам чалавек.
15.02.2024
15 лютага года ў школе прайшло мерапрыемства на тэму “Афганістан – жывая памяць”.
Усё далей у гісторыю сыходзяць падзеі, звязаныя з афганскай вайной, якая амаль 10 год працягвалася ў Афганістане. Калісьці гэта называлася “выкананнем інтэрнацыянальнага абавязку”. Гэтая вайна зрабіла знаёмымі для нас назвы населеных пунктаў чужой краіны: Баграм, Шындант, Кабул, Кандагар, Герат, Саланг…
Загінулі на той далёкай вайне ў чужой краіне жыхар вёскі Тальмінавічы 20-гадовы Святаслаў Антонавіч Мядзведскі, 19-гадовы Уладзімір Леанідавіч Малахвей з вёскі Дамашы, 30-гадовы Цыкман Генрых Казіміравіч з в. Малое Падлессе. З вялікім болем зачытвалі пісьмы вайскоўцаў. Мы будзем памятаць пра іх, як пра герояў. Яны засталіся вернымі сваёй Радзіме і ваеннай прысязе.
14.02.2024
14 лютага да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў з вучнямі 1-5 класаў адбыўся прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільму “Афганістан – мой боль і мая памяць”. Рабяты ўспаміналі пра салдат, якія выконвалі службовы доўг за межамі Айчыны, аб тых падзеях, якія з'яўляюцца трагічнымі і адгукаюцца ў сэрцах кожнага беларуса сумам і смуткам. Праз ваенны канфлікт прайшлі звыш паўмільёна савецкіх салдат, якія выконвалі свой воінскі абавязак удалечыні ад Радзімы. Сярод іх былі і нашы землякі - 75 жыхароў Ляхавіцкага раёна выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў 1979-1989 гадах у Афганістане.
14.02.2024
14 лютага ў рамках прафарыентацыйнага выхавання адбылося анлайн знаёмства навучэнцаў 9 і 10 класаў з універсітэтам грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь. Вучні даведаліся аб правілах прыёму ва ўстанову адукацыі, кантрольныя лічбы прыёмнай кампаніі 2023 года, пра ўмовы, якія прадастаўляюцца студэнтам універсітэта. Пасля завяршэння прэзентацыі вучні задавалі хвалюючыя іх пытанні.
09.02.2024
9 лютага ў межах месячніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню нашу школу наведаў Клірык храма Узвышэння Святога Крыжа г.Ляхавічы – Іерэй Максім. Мерапрыемства было накіравана на выхаванне пачуцця любві і гонару да сваёй Радзімы, захаванне памяці аб подзвігу нашых салдат у гады Вялікай Айчыннай вайны, вайны ў Афганістане. Рабяты «акунуліся» у тыя страшныя дні ліхалецця, прайшлі разам з воінамі іх нялёгкі шлях да Перамогі. Навучэнцы разважалі аб тым, як важна захаваць мір сёння, а для гэтага, неабходна ведаць, памятаць і паважаць подзвіг тых людзей, хто ваяваў у ваенныя гады.
09.02.2024
9 лютага сярод навучэнцаў пачатковых класаў прайшоў конкурс па хуткаснай зборцы спілс-карты Рэспублікі Беларусь (раёны). Удзел прынялі тры каманды: вучні 1 класа, вучні 2 і 4 класа, а таксама вучні 3 класа. Спілс-карта – гэта інавацыйная распрацоўка, якая ўяўляе сабой набор магнітных гульнявых элементаў, выкананых у форме тэрытарыяльных адзінак дзяржаў і рэгіёнаў. Вучні з захапленнем збіралі Брэсцкую вобласць, частку сваёй малой Радзімы, адначасова даведваючыся пра аддаленыя рэгіёны. Каманда-пераможца атрымае сваю ўзнагароду на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай падвядзенню вынікаў месячніка па ваенна-патрыятычнаму вахаванню.
08.02.2024
8 лютага традыцыйна для месячніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню прайшоў урок мужнасці “Са школьнага парога пакрочылі ў вайну”, прысвечаны Міжнароднаму дню юнага героя-антыфашыста. Дзеці расказвалі пра хлапчукоў і дзяўчынак, якія змагаліся нароўні з дарослымі, успаміналі пра подзвігі Марата Казея, Лёні Голікава, Зіны Партновай, Валі Коціка, Аляксандра Чакаліна, Васі Каробка, Віці Хаменка і іншых. Даведаліся, што пяцёра з іх былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Навучэнцы былі ўражаны не па гадах дарослым учынкам дзяцей - герояў, іх непахіснай стойкасці, цвёрдасці духу і вялізнай волі да Перамогі.
07.02.2024
7 лютага ў межах месячніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню з вучнямі 1-4 класаў прайшоў кіналекторый “Маленькія героі вялікай вайны”. Кіналекторый быў прысвечаны Міжнароднаму дню юнага героя антыфашыста, які адзначаецца 8 лютага. Пад час прагляду фільмаў, вучні даведаліся, у якіх жорскіх умовах жылі і працавалі дзеці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Потым дзеці абмеркавалі, як адрозніваецца жыццё ў цяперашні час і які жах адбываўся, у тыя далёкія ваенныя гады.
05.01.2024
5 лютага вучні 9-10 класаў сталі ўдзельнікамі сустрэчы з прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі сілавых структур. Падчас сустрэчы навучэнцы азнаёміліся з правіламі прыёму, кантрольнымі лічбамі прыёмнай кампаніі 2023 года такіх навучальных устаноў, як Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь і ваенных факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Арганізатарам сустрэчы выступіла адасобленая група Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г.Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў сумесна з аддзелам па адукацыі райвыканкама.
05.01.2024
“Мы памятаем! Мы ганарымся!”- пад такім дэвізам 5 лютага ў нашай школе адбылася ўрачыстая лінейка прысвечаная адкрыццю месячніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню. Мэтай месячніка з’яўляецца ўдасканаленне ваенна-патрыятычнага выхавання, фарміраванне пачуцця патрыятызму, далучэнне вучняў да культурнай, гістарычнай і духоўнай спадчыны нашай краіны, стварэнне ўмоў для духоўна-маральнага і фізічнага развіцця навучэнцаў, самасвядомасці і грамадзянскай адказнасці.
У межах месячніка вучні змогуць прыняць удзел у розных мерапрыемствах: конкурах, экскурсіях, выставах, сустрэчах з цікавымі людзьмі і іншае.
27.01.2024
27 студзеня ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста. Гэтая дата нагадвае нам пра зверскія злачынствы фашысцкай Германіі – масавыя забойствы яўрэяў. Беларусы захоўваюць памяць пра тых, хто загінуў ад рук нацыстаў, каб падобная трагедыя больш ніколі не здарылася.
Менавіта ў гэты дзень у нашай школе прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна “Памяць без тэрмінаў даўнасці”. Халакост - гэта трагедыя не толькі габрэйскага народа, але і іншых народаў былога Савецкага Саюза. Пра гэты страшны перыяд гісторыі, пераслед і масавае знішчэнне людзей расказаў кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню. Успаміны пра Халакост яшчэ раз нагадалі вучням, якім коштам абышлася Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, праз што прайшлі многім людзям таго часу і чаму мы павінны памятаць пра гэта не толькі ў памятныя дні, але і заўсёды.
25.01.2024
25 студзеня сярод вучняў пачатковых класаў адбыўся конкурс малюнкаў прысвечаны Году якасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Мэтай конкурсу - раскрыццё творчага патэнцыялу вучняў, фарміраванне камунікатыўных якасцей навучэнцаў, выхаванне павагі да роднага краю, сваёй малой радзімы .
11.01.2024
Сярод вучняў 5-7 класаў адбылася пазнавальная гульня “Якасны КВІЗ”, прымеркаваная да Года якасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Праз узаемадзеянне, калектыўнае мысленне і аналітычныя здольнасці, удзельнікі гульні змаглі пашырыць свае веды аб важнасці якасці брэндаў і ўзроўню жыцця для грамадства.
08.01.2024
8 студзеня 2024 года адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку ІІІ чвэрці. Знаменная група ўнесла ў залу Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Педагогі і навучэнцы школы выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Навучэнцам пажадалі плённай працы і выдатных дасягненняў у чвэрці, а таксама нагадалі аб правілах бяспечных паводзін у школе, у зімовы час, на ледзе, а таксама ў цёмны час сутак.
05.01.2024
5 снежня з вучнямi аздарўленчага лагера "Вясёлыя рабяты" у фармаце спартыўнага арыентавання была праведзена квэст-гульня "Партызанскія сцежкі". Падчас гульні вучні знаходзілі пікеты-заданні, дзе трэба было адказаць на пытанні. Перамогу атрымала каманда "Вясёлка", якая хутчэй прайшла ўсе пікеты і адказала правільна на пытанні. Усе ўдзельнікі атрымалі сувеніры.
12.12.2023
Прафарыентацыйная сустрэча
12 снежня вучні 8-10 класаў нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве “Дзень адчыненых дзвярэй у 2657 базе гаручага г.Баранавічы”. Рабяты пазнаёміліся з паўсядзённым жыццём вайскоўцаў, даведаліся пра звычаі і традыцыі часці. Самым прыемным у ходзе экскурсіі быў пачастунак ад вайскоўцаў – сапраўдная салдацкая каша.
15.11.2023
15 лістапада вучнi 1-4 класаў прынялі актыўны ўдзел ў літаратурным калейдаскопе па тэме “Беларусь – мая Радзіма”. Рабяты на беларускай мове выразна чыталі вершы, пелі песні аб нашай Радзіме, аб родным краі.
08.11.2023
8 лістапада адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку другой чвэрці 2023/2024 навучальнага года. Знаменная група ўнесла ў залу Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Вучні, якія займаліся ў знаменай групе, паказалі свае навыкі вылодання страявога шагу. Педагогі і навучэнцы школы выканалі дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыя школы пажадалі навучэнцам плённай і выдатнай другой чвэрці.
20.10.2023
20 кастрычніка вучні экалагічнана атрада “Знамя” імя М. І. Цацына нашай школы і камандзір педагігчнага атрада “Партызаны Талаша” імя В.І. Талаша – Сяргей Мікалаевіч Лешык, кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, прадстаўлялі Ляхавіцкі раён на абласным закрыцці трэцяга працоўнага семестра Брэсцкай вобласці.
17.10.2023
17 кастрычніка нашай школай была арганізавана экскурсія ў Музей Вялікай Айчыннай вайны г. Мінска. Вучні пабычлі з якой цяжкасцю давалася перамога беларускаму народу.
14.10.2023
14 кастрычніка вучні нашай школы наведалі музейны пакой Сярэдняй школы №1.
З захапленнем праслухаўшы гістарычныя звесткі і паведамленні экскурсавода, дзеці абмеркавалі цяжкае жыцце нашых землякоў у годы Вялікай Айчыннай вайны. Ніколі зноў!
26.09.2023
26 верасня прайшла акцыя па ўборцы пахавання ў в. Завінне.
Навучэнцы нашай школы пастаянна наводзяць парадак на брацкіх магілах, тым самым аказваюць гонар салдатам загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны. У вёсцы Завінне самае масавае пахаванне Ляхавіцкага раёна.
разгарнуць » / « згарнуць