10.12.2024
10 снежня для вучняў 5-11 класаў ва ўстанове адукацыі прайшла гадзіна памяці “Азарычы – 10 дзён ада”.
Вучні даведаліся пра актуальныя звесткі аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе, аб жорсткіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю 50 тыс. мірных жыхароў беларускага Палесся ў сакавіку 1944 года. Нямецка-фашысцкія захопнікі, адыходзячы з Беларусі стварылі канцэнтрацыйныя лагеры. Вязняў мэтанакіравана заражалі сыпным тыфам і выкарыстоўвалі ў якасці жывога шчыта на шляху Чырвонай Арміі. Лагер смерці “Азарычы” праіснавалі ўсяго 10 дзён. Але за гэты час там было знішчана каля 20 тыс.чалавек. Гэта было сапраўднае пекла..
Удзельнікам гадзіны памяці быў прадэманстраваны фільм з успамінамі вязняў пра тыя жудасныя дні.
Напрыканцы мерапрыемства рабяты прыйшлі да высновы, што неабходна з пакалення ў пакаленне перадаваць памяць пра падзеі вайны.
03.12.2024
3 снежня ва ўстанове адукацыі прайшоў прэзентацыйны ўрок “Палітыка генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны”для вучняў 5-11 класаў (на аснове інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў і дакументаў, прадстаўленых Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь).
Закон "Аб генацыдзе беларускага народа" быў прыняты ў мэтах захавання памяці аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Навучэнцам нагадалі аб злачынствах генацыду беларускага народа, яго ахвярах і актуальных звестках хода раследавання генеральнай пракуратурай крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Разбураныя гарады і знішчаныя вёскі, сотні канцлагераў, газавыя камеры, голад, мільёны загінуўшых, зверствы ў адносінах да мірнага насельніцтва...Вучні прыйшлі да высновы аб важнасці недапушчэння падобных трагедый у будучыні.
26.11.2024
26 лістапада вучні 6-7 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Памяць жыве ў пакаленнях”, у ходзе якога даведаліся аб генацыдзе насельніцтва Ляхавіцкага раёна, аб карных аперацыях, аб жудасных зверствах фашыстаў.
19.11.2024
З мэтай паглыблення ведаў аб гістарычным мінулым беларускага народа 19 лістапада ва ўстанове адукацыі адбыўся кіналекторый для вучняў 5-11класаў па тэме “Аб зверствах фашыстаў і генацыдзе беларускага народа”. Пасля прагляду вучні выказвалі свае меркаванні аб словах “вайна”, “мір”, абмяркоўвалі відэаролік, інфармацыйныя матэрыялы, выказвалі свае меркаванні наконт таго, што яны могуць зрабіць, каб больш ніколі страшныя трагічныя падзеі не маглі спасцігнуць наш народ.
16.11.2024
16 лістапада навучэнцы Малагарадзішчанскай сярэдняй школы наведалі гісторыка-краязнаўчы музей ДУА “Крывошынская сярэдняя школа імя Г.С. Здановіча”. Для вучняў была праведзена экскурсія па літаратурна-этнаграфічнай і гісторыка-краязнаўчай экспазіцыях музея па тэмах : “Барацьба беларускага народа за свабоду”, “Баявая слава”, “Працоўная слава і гонар беларускага народа”. Пасля экскурсіі для рабят была арганізавана квэст-гульня “Дарогамі Перамогі”, дзе навучэнцы змаглі паўдзельнічаць у гульні “Праўда-няпраўда” і віктарыне на ваенна-гістарычную тэматыку, паказаць свае ўменні ў стральбе.
12.11.2024
З мэтаю грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення12 лістапада ў нашай установе адукацыі для вучняў 6-9 класаў прайшла гістарычная гульня-віктарына “Без тэрміну даўніны”. Рабятам былі прапанаваны пытанні па чатырох тэматычных блоках: “Вызваленне Беларусі”, “Партызаны Беларусі”, “Генацыд беларускага народа”, “Героі”. Удзельнікі гульні з захапленнем адказвалі на пытанні, даведваючыся шмат новага з гісторыі роднага краю. Перамагла дружба.
06.11.2024
З мэтай паглыблення ведаў аб гістарычным мінулым беларускага народа, фарміравання ўяўленняў аб генацыдзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў нашай установе адукацыі 6 лістапада 2024 года прайшоў урок памяці для вучняў 1-4 класаў, прысвечаны трагедыі ў в.Ала, “Ала – сястра Хатыні”. Гісторыю, падобную да Хатыні, маюць многія беларускія вёскі. Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце вы не знойдзеце сёння Алы. Яна была знішчана фашыстамі. Ала - гэта 12 Хатыней! У якой загінула 1758 чалавек, сярод якіх 950 дзяцей, 508 жанчын,100 мужчыні 200 старых. Праўда аб вайне-гэта гарантыя таго, што наша гісторыя краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны ніколі не будзе скажоная або перапісаная.
У ходзе ўрока вучні выказвалі свае ўяўленні аб словах “вайна”, “мір”, пазнаёміліся з трагічнай гісторыяй в.Ала, абмяркоўвалі відэаролікі, інфармацыйныя матэрыялы, выказалі свае меркаванні наконт таго, што яны могуць зрабіць, каб памяць аб трагічных падзеях і героях вайны заставалася ў стагоддзях. Навучэнцы ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
10.05.2024
9 мая навучэнцы Малаградзішчанскай школы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 79-й гадавіне Вялікай Перамогі на Кургане Славы ў Ляхавіцкім раёне. "Беларусь памятае. Памятаем кожнага!"
08.05.2024
З мэтай выхавання ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, гонару за гераічнае мінулае Радзімы, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа, фарміравання разумення каштоўнасці міру на зямлі 8 мая прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, «Нам гэты мір завешчана берагчы». Дзеці актуалізавалі веды аб значэнні Дня Перамогі, подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра тое, што Беларусь памятае і шануе подзвіг загінуўшых і жывых, вядомых і безыменных беларусаў-салдат, партызан і падпольшчыкаў; памятае мільёны грамадзян, сагнаных у фашысцкае рабства, закатаваных у канцлагерах і гета, памятае тых, хто каваў перамогу ў тыле ворага.
08.05.2024
8 мая валанцёры клуба "Інстытут добрых спраў" нашай установы адукацыі, з працоўнай акцыяй наведалі былую вязніцу Яўгенію Пятроўну Кудзіну.
08.05.2024
8 мая навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіуме на магіле лётчыка, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, Маргунова Міхаіла Паўлавіча. Сярод удзельнікаў мітынгу былі прадстаўнікі ААТ "Жарабковічы", Мядзведзіцкага лясніцтва Ляхавіцкага лясгаса, Ганчароўскай амбулаторыі і стараста в.Мядзведзічы.
07.05.2024
Віншаванні, напярэдадні свята Дня Перамогі прымае былы вязень - Яўгенія Пятроўна Кудзіна. Вучні наведалі Яўгенію Пятроўну з песнямі, вершамі і букетам пераможных кветак "Букет ветэрану".
06.05.2024
Мітынг-рэквіем, прысвечаны 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў сёння на брацкай магіле ў в.Завінне. Ушанаваць памяць загінуўшым салдатам сабраліся не толькі навучэнцы нашай школы. Удзельнікамі мітынгу былі старшыня Альхоўскага сельскага савета Кулак Вячаслаў Барысавіч, іерэй Максім Долгі, вайскоўцы ваеннай часткі № 29969, мясцовыя жыхары.
Сяброўская сустрэча па футболе паміж вайскоўцамі ваеннай часткі 29969 і зборнай камандай Малагарадзішчанскай школы ярка, цікава і запамінальна прайшла сёння, 6 мая, на стадыёне ўстановы. Матч прысвечаны Дню Перамогі і 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
30.04.2024
30 красавіка прайшла акцыя па ўборцы пахавання. У межах акцыі вучні навялі парадак на брацкай магіле загінуўшых воінаў у в. Падсаколле і ў в. Завінне.
16.04.2024
16 красавіка сярод вучняў 5-10 класаў прайшоў урок мужнасці “Канцлагеры і памяць”. Навучэнцам нагадалі, што ў 2024 годзе споўніцца 80 гадоў з дня вызвалення ад прыгнёту гітлераўскай акупацыі нашай роднай Беларусі ў ходзе аперацыі «Баграціён». Доўгіх 1418 дзён і начэй народы СССР ішлі да перамогі. Фашысты, абраўшы палітыку генацыду і масавага крывавага тэрору, чынілі тут нечуваныя зверствы, не шкадуючы ні жанчын, ні дзяцей. Канцлагеры і гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі.
Вучні прыйшлі да высновы, што вызваленне Беларусі ад фашызму прынесла нам мір, свабоду, заклала падмурак незалежнасці і росквіту Рэспублікі Беларусь.
06.04.2024
6 красавіка навучэнцы нашай школы наведалі брацкую магілу савецкіх воінаў у аг. Дарава. На ўскраіне вёскі, каля трасы Ляхавічы-Баранавічы пахаваныя 35 воінаў, якія загінулі ў баях у 1944 г. У ліпені 1944 года пачалося вызваленне Ляхавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Каля ракі Шчара разгарнуліся жорсткія баі. 7 ліпеня 1944 года вёскі Дарава і Літва былі вызвалены ад нямецкіх акупантаў Чырвонай Арміяй.
02.04.2024
2 красавіка вучні 7-10 класаў наведалі школьную экспазіцыю, якая раскрывае “Знак генацыду”: яе сутнасць і змест розных формаў генацыду, якія прымяняліся фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі нашай краіны: нацысцкія лагеры, спаленыя вёскі, Халакост, карныя аперацыі акупантаў, выкарыстанне прымусовай працы (беларускія остарбайтэры). Інфармацыя карысная ўсім, і неабходная, каб ведаць, памятаць, задумвацца, што жыццё чалавека – самая галоўная каштоўнасць у свеце.
22/03/2024
З мэтай паглыблення ведаў вучняў аб гістарычным мінулым беларускага народа, трагічных падзеях у Хатыні, фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміравання адмоўнага стаўлення да гвалту 22 сакавіка 2024 года быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны гадавіне трагедыі ў вёсцы Хатынь.
22 сакавіка 1943 года ахопленая полымем вёска разам з жыхарамі была назаўсёды сцёртая з твару зямлі і ўвайшла ў гісторыю як сімвал нялюдскасці нацыстаў і іх памагатых.
У памяць ахвяр трагедыі ў в.Хатынь вучні ўшанавалі хвілінай маўчання.
19.03.2024
З мэтай паглыблення ведаў вучняў аб гістарычным мінулым беларускага народа, аб трагічных падзеях у Хатыні, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны для вучняў 4-10 класаў прайшла тэматычная экскурсія "Памяці спаленых вёсак..." Гісторыя нашага народа поўная трагічных падзей. Многія з іх з часам сцерліся з памяці людзей. Аднак ёсць падзеі, якія не забываюцца, іх значнасць з кожным годам толькі ўзрастае. За гады расследавання Генеральнай пракуратурай устаноўлена і ўнесена мноства значных паправак ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны.
28.02.2024
28 лютага навучэнцы нашай школы наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь". Вучні падчас экскурсіі пазнаёміліся з гісторыяй Хатыні, наведалі "Могілкі вёсак", "Сцяну памяці", помнік "Непакораны чалавек" і музей, які складаецца з 6 залаў з інтэрактыўнай экспазіцыяй. Экскурсія адбылася ў рамках рэалізацыі пілотнага праекта.
21.02.2024
21 лютага сярод вучняў 8-10 класаў прашоў адзіны ўрок мужнасці “Узброеныя сілы маёй краіны: гісторыя, традыцыі”. Рэспубліка Беларусь - незалежная суверэнная дзяржава, якая забяспечвае свой народ найвялікшымі каштоўнасцямі, як мір і стабільнасць. Дзякуючы гэтаму мы можам вучыцца, працаваць, строіць і рэалізоўваць жыццёвыя планы, ствараць сем'і і выхоўваць дзяцей. Вучні прыйшлі да высновы, што хацелі б бачыць сваю краіну мацнай і квітнеючай, і каб не паўтарыліся гады вайны.
У 2023 годзе Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь адзначылі 105-гадовы юбілей.
17.02.2024
17 лютага вучні нашай школы наведалі музей “Баявой і працоўнай славы” сярэдняй школы №” г.Ляхавічы.
Экскурсію для навучэнцаў правёў Толкач В.А., настаўнік гісторыі. Віталій Аляксандравіч паведаміў навучэнцам пра Ляхавіччыну падчас Вялікай Айчыннай вайны: пра першыя дні вайны вёсак, якія прынялі ўдар на сябе, пра лёс салдат, якія абаранялі наш раён, і жыццё мірных грамадзян на акупаванай тэрыторыі. Таксама рабяты ўбачылі палітыку генацыду нямецка-фашысцкіх захопнікаў у дачыненні да беларускага народа праз фотадакументальныя матэрыялы і музейныя экспанаты.
Гістарычная памяць - адно з важных набыткаў цывілізацыі. Вельмі важна захаваць гістарычную праўду пра вайну, данесці яе нашым нашчадкам, каб не дапусціць паўтарэння страшных падзей. Пакуль людзі памятаюць мінулае, чалавечае грамадства мае магчымасць развівацца. Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне заклікае нас да адказнасці за мір на зямлі.
13.02.2024
13 лютага прайшла інфармацыйная экскурсіі "Генацыд беларускага народа" для навучэнцаў 7-9 класаў.
Навучэнцы-экскурсаводы нагадалі дзецям пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, гераізм і мужнасць беларускага народа, распавялі пра апошнія вядомыя змены ў крымінальнай справе «Аб генацыдзе беларускага народа».
06.02.2024
З мэтай фарміравання патрыятызму і грамадзянскасці, актуалізацыі ведаў пра палітыку генацыду ў дачыненні да насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 6 лютага быў праведзены відэалекторый “Боль Чырвонага Берага”. Навучэнцы пазнаёміліся з артыкуламі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб генацыдзе беларускага народа”, прагледзелі відэарэпартаж . Была звернута ўвага на важнасць захавання і ўшанавання памяці аб ахвярах генацыду, аб тых страшных падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
30.01.2024
У 1-2 класах прайшла гадзіна памяці "Ніхто не забыты, нішто не забыта" з мэтай фарміравання непрымірымага стаўлення да фашызму, расавай непрымірымасці і нацыяналізму. Падчас урока дзеці даведаліся пра жахі акупацыі і пра ўстаноўленыя факты генацыду ў адносінах да мясцовага насельніцтва з боку фашысцкіх акупантаў.
23.01.2024
27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Для навучэнцаў Малагарадзішчанскай сярэдняй школы 23 студзеня быў праведзены кіналекторый “Халакост: памяць пакаленняў”, дзе вучні пазнаёмцеся з гісторыяй Халакоста і Аушвіца.
Пасля прагляду відэа адбылося яго абмеркаванне. Дзеці абмяркоўвалі, разважалі, адказвалі на пытанні. У завяршэнні кіналекторыя навучэнцы зрабілі выснову, што мы абавязаны не проста памятаць пра мінулае, але і ўсведамляць, якія пагрозы сучаснаму свету нясуць расавая нецярпімасць, міжнацыянальная варожасць, і грэбаванне да чалавечай годнасці.
16.01.2024
16 студзеня 2024 прайшоў прэзентацыйны ўрок для вучняў 1-4 класаў на тэму : "Не сціхае боль беларускай зямлі". Вучні пазнаёміліся з палітыкай генацыду, якая праводзілася на тэрыторыі Беларусі, месцамі масавых знішчэнняў людзей, лагерамі смерці. Ніхто не застаўся раўнадушным пасля ўбачанага і пачутага. Вучні ўшанавалі памяць загінуўшых у тыя страшныя ваенныя гады гваздзікамі.
12.01.2024
З мэтай паглыблення ведаў аб гістарычным мінулым беларускага народа, фарміравання ўяўленняў аб генацыдзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў нашай установе адукацыі 12 студзеня 2024 года прайшоў адзіны ўрок для вучняў 1-5 і 6-10 класаў, прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў в.Ала, “Ала – сястра Хатыні”.
У ходзе ўрока вучні школы выказвалі свае ўяўленні аб словах “вайна”, “мір”, пазнаёміліся з трагічнай гісторыяй в.Ала, абмяркоўвалі відэаролікі, інфармацыйныя матэрыялы, рабілі высновы.
У памяць аб загінуўшых жыхарах в.Алы, навучэнцы 1-5 класаў напісалі на мадэлях званоў аб сваіх пачуццях і прымацавалі іх на дошку. Вучні 6-10 класаў выказалі свае меркаванні наконт таго, што яны могуць зрабіць, каб памяць аб трагічных падзеях і героях вайны заставалася ў стагоддзях. Навучэнцы ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінулых у гады ВАВ.
Гісторыю, падобную да Хатыні, маюць многія беларускія вёскі. Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце вы не знойдзеце сёння Алы. Яна была знішчана фашыстамі. Ала - гэта 12 Хатыней! У якой загінула 1758 чалавек, сярод якіх 950 дзяцей, 508 жанчын, 100 мужчын і 200 старых.
Дзякуючы І. Катляраву, С. Пярвіцкаму і В. Бельцюкову ў Светлагорскім раёне з'явіўся мемарыяльны комплекс “Ала”-памятнае месца, якое не дазваляе забыць злачынствы нацыстаў. Бо толькі праўда аб вайне-гэта гарантыя таго, што наша гісторыя краіны ў гады ВАВ ніколі не будзе скажоная або перапісаная.
19.12.2023
19 снежня 2023 года ва ўстанове адукацыі для вучняў 7-8 класаў была праведзена віктарына "Без тэрміну даўніны". У ходзе мерапрыемства вучні прадстаўлялі свае каманды: "нашчадкі", "патрыёты". Кожная група змагалася як мага болей зарабіць зорак, якія можна было атрымаць за правільныя адказы на пытанні па тэме віктарыны. Рабяты разам успаміналі тое, што яны ўжо ведаюць, абмяркоўвалі, разважалі, выказвалі свой пункт гледжання. Напрыканцы былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы.
11.12.2023
11 снежня 2023 года ва ўстанове адукацыі прайшло мерапрыемства прысвечанае Міжнароднаму Дню памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанаванне іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства. Менавіта 9 снежня 1948 годзе была прынятая Канвенцыя аб прадухіленні злачынства генацыду і пакаранні за яго. Закон "Аб генацыдзе беларускага народа" быў прыняты ў мэтах захавання памяці аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Навучэнцам нагадалі аб злачынствах генацыду беларускага народа, яго ахвярах і актуальных звестках хода раследавання генеральнай пракуратурай крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Разбураныя гарады і знішчаныя вёскі, сотні канцлагераў, газавыя камеры, голад, мільёны загінуўшых, зверствы ў адносінах да мірнага насельніцтва...Вучні прыйшлі да высновы аб важнасці недапушчэння падобных трагедый у будучыні.
05.12.2023
ГАДЗІНА ПАМЯЦІ "Лагер смерці Азарычы-10 дзён пекла"
5 снежня для вучняў 5-10 класаў быў праведзены ўрок памяці “Лагер смерці Азарычы – 10 дзён пекла". Рабятам былі агучаны актуальныя звесткі аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе. Таксама навучэнцы даведаліся аб жорсткіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю 50 тыс. мірных жыхароў беларускага Палесся ў сакавіку 1944 года. Нямецка-фашысцкія захопнікі, адыходзячы з Беларусі стварылі канцэнтрацыйныя лагеры. Вязняў мэтанакіравана заражалі сыпным тыфам і выкарыстоўвалі ў якасці жывога шчыта. Гэты лагер смерці праіснавалі ўсяго 10 дзён. Але за гэты час там было знішчана каля 20 тыс.чалавек. Гэта былі сапраўдныя 10 дзён ПЕКЛА.
Удзельнікам гадзіны памяці быў прадэманстраваны фільм з успамінамі вязняў пра тыя жудасныя дні.
Напрыканцы мерапрыемства рабяты прыйшлі да высновы, што неабходна з пакалення ў пакаленне перадаваць памяць пра падзеі вайны.
28.11.2023
"Лагер смерці "Трасцянец"
28 лістапада для вучняў 5-10 класаў прайшоў відэалекторый на тэму "Лагер смерці "Трасцянец". Мемарыяльны комплекс "Брама памяці" узведзены ў памяць ахвярам Другой сусветнай вайны на месцы канцэнтрацыйнага лагера "Малы Трасцянец". Лагеры смерці - месцы масавага прымусовага ўтрымання і знішчэння людзей. Умовы ўтрымання ў іх былі невыносныя: голад, холад, непасільная праца, пабоі, катаванні. 546 тыс. чалавек было знішчана толькі ў адным лагеры смерці "Трасцянец", а ў гады ВАв было створана звыш 580 лагераў смерці на акупаванай ворагам тэрыторыі Беларусі.
У заключэнне мерапрыемства навучэнцы паразважалі аб ролі мемарыяльнага комплекса для захавання гістарычнай памяці.
21.11.2023
"Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны"
21 лістапада для вучняў 2-5 класаў адбылася прэзентацыя кнігі "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Таксама вучням распавядалі аб самых сумных і цяжкіх старонках гісторыі Беларусі ў гады ВАв. Былі агучаны апошнія звесткі раследавання Генеральнай пракуратурай РБ фактаў генацыда, паказана карта спаленых вёсак краіны і Ляхавіцкага раёна ў гады вайны. Рабяты даведаліся, што практычна ў кожным раёне нашай краіны ёсць вёскі, якія парадніліся крывавым лёсам з Хатынню.
Вучні ўшанавалі памяць загінуўшых у тыя страшныя ваенныя гады хвілінай маўчання.
17.10.2023
17 кастрычніка для навучэнцаў нашай школы была арганізавана адукацыйная экскурсія па тэме "Генацыд беларускага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны" ў музеі Вялікай Айчыннай вайны ў г.Мінску.
14.10.2023
Гістарычная памяць - адно з важных набыткаў цывілізацыі. Пакуль людзі памятаюць мінулы вопыт, чалавечае грамадства мае магчымасць развівацца і ўдасканальвацца. Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне заклікае нас да адказнасці за мір на зямлі. Вельмі важна захаваць гістарычную праўду пра вайну, данесці яе нашым нашчадкам, каб не дапусціць паўтарэння страшных падзей.
Сёння, навучэнцы нашай школы, наведалі Музейны куток "Памяць" сярэдняй школы №1 г.Ляхавічы. Дзеці даведаліся больш інфармацыі аб страшных падзеях ВАВ, якія адбываліся на тэрыторыі нашага раёна. Рабяты ўбачылі палітыку генацыду нямецка-фашысцкіх захопнікаў у дачыненні да беларускага народа праз музейныя прадметы, фотадакументальныя матэрыялы.
03.10.2023
“Палітыка генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”
26.09.2023
"Ахвяры фашызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны”
Вучні 9-10 класа прынялі ўдзел у абмеркаванні тэмы ўрока мужнасці: "Ахвяры фашызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Вучні вялі гутарку аб падзеях перыяду Вялікай Айчыннай вайны, ахвярах палітыкі генацыду і ўшанаванні іх памяці. Агучаныя лічбы і факты аб спаленых гарадах і вёсках Беларусі, аб масавай гібелі людзей у створаных фашыстамі лагерах смерці, аб трагічных лёсах дзяцей не пакінулі прысутных абыякавымі. Вучні зрабілі выснову неабходнасці працягваць захоўваць гістарычную памяць беларускага народа.
19.09.2023
Урок памяці "Каб памяталі"
Для вучняў 5-8 класаў прайшоў урок памяці "Каб памяталі". Аб зверствах фашыстаў у гады вайны ішла размова падчас урока. Вучні ўшанавалі памяць аб тых жыхарах нашай краіны, якія бязвінна загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых хвілінай маўчання.
Трэба ведаць і не забываць сваю гісторыю, каб не паўтараць памылак у будучым.
08.09 - 09.09.2023г.
Турыстычны паход па аб'ектам Вялікай Айчыннай вайны
З 8-га па 9-га верасня, турыстычная група Малагарадзішчанскай школы, здзейсніла паход пешшу па Ляхавіцкім раёне, прысвечаны Году міру і стварэння. Рабяты, у складзе 13 чалавек, наведалі музей Крывошынскай СШ, аддалі гонар загінулым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны.
разгарнуць » / « згарнуць