Ідэя стварыць Музейны куток у школе ўзнікла ў 2018 годзе, у Год Малой радзімы. На працягу двух гадоў школьнікамі, пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Пятроўскай Ліліі Тадэвушаўны, праводзіліся пошукавыя работы для напаўнення музейнага кутка экспанатамі. У студзені 2020 года рашэннем педагагічнага савета быў створаны Музейны куток "Скарбы мінулага", кіраўніком якога прызначаная Пятроўская Л. Т.
Праца ў музейным кутку актывізуе дзейнасць дзяцей. Афармленнем музейнага кутка займаюцца дзеці розных узроставых катэгорый, але аб'ядноўвае іх адно – любоў да роднага краю, беражлівыя адносіны да ўсяго, што дасталося ад папярэдніх пакаленняў. Навучэнцы запісваюць успаміны, мясцовых жыхароў пра мінулае вёскі, падзеях, збіраюць прадметы побыту ў вёсках Малое Гарадзішча, Вялікае Гарадзішча, Завінне, Волька і інш. У цяперашні час фонд музейнага кутка налічвае 87 экспанатаў. Але пошукавыя работы працягваюцца і фонд папаўняецца.