Сукала – прылада для намотвання (насуквання) нітак на цэўкі. Уяўляе сабой 2 стойкі з умацаваным паміж імі гладка адшліфаваным валікам з махавым колам, размешчаным бліжэй да аднаго канца валіка. З процілеглага канца ў валік ўстаўляляўся металічны стрыжань, на які надзявалася цэўка. Знізу стойкі змацоўваліся драўлянай плахай.