29.11.2024
29 лістапада, у рамках рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”, для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 1 класа прайшла гутарка на тэму “Рэжым дня першакласніка”. Былі разгледжаны такія пытанні як, захаванне санітарна-гігіенічных нормаў, выхаванне самастойнасці і арганізаванасці ў першакласніка, арганізацыя рэжыма дня.
29.11.2024
Сёння ў 10 класе прайшоў бацькоўскі ўніверсітэт па тэме «Першае каханне» ў форме дыскусіі. Абмяркоўваліся пытанні асаблівасцяў юнацкага кахання, культуры паводзін закаханых, як дапамагчы, а не нашкодзіць дзіцяці. Дадзена кансультацыя бацькам як рэагаваць на першае каханне ў дзяцей.
28.11.2024
28 лістапада, ў рамках рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”, для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 5 класа прайшоў круглы стол на тэму “Дзіця сярод аднагодкаў”.
Увага бацькоў была акцэнтавана на дзіцячы калектыў і яго значэнне ў развіцці асобы школьніка, патрэбнасці дзіцяці ў прызнанні і самарэалізацыі, праблемы лідэрства, як дапамагчы дзіцяці ў наладжванні адносін з аднагодкамі. Бацькі атрымалі памяткі “Зносіны з дзіцем”.
25.11.2024
У рамках рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” з законнымі прадстаўнікамі 9 класа адбыўся занятак па тэме “Прычыны з’яўлення агрэсіі ў падлеткаў і яе наступствы”. Для абмеркавання былі прапанаваны наступныя пытанні: формы і прычыны агрэсіўных паводзін падлеткаў; уздзеянне агрэсіўных паводзін на ўзаемадзеянне падлетка з акружаючымі людзьмі. У завяршэнні занятка бацькі атрымалі памяткі-рэкамендацыі па прафілактыцы і карэкцыі агрэсіўных паводзін падлетка.
25.11.2024
25 лістапада з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх 7 класа, у рамках рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” прайшоў занятак па тэме “Супрацьпраўныя паводзіны непаўналетніх. Фактары і прычыны правапарушэнняў”.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны наступныя пытанні: прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў і падлеткі “групы рызыкі”.
Законныя прадстаўнікі атрымалі рэкамендацыі па выхаванні дзяцей “групы рызыкі”.
11.11.2024
11 лістапада класныя кіраўнікі 2 і 4 класаў у рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" з мэтай павышэння прававой культуры законных прадстаўнікоў навучэнцаў арганізавалі занятак на базе Альхоўскай бальніцы сястрынскага догляду. Тэма занятку «Безнагляднасць, папярэджанне правапарушэнняў. Кібербяспека». Падчас дыялогу бацькі былі азнаёмленыя з прыкметамі паводзін дзіцяці, калі яно трапіла ў дрэнную кампанію. Законным прадстаўнікам навучэнцаў былі прапанаваны памяткі-рэкамендацыі па гэтай тэме.
24.10.2024
2 клас
У рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" 24 кастрычніка адбылося чарговае пасяджэннедля законных прадстаўнікоў 2 класа па тэме "Дапамога бацькоў у вучобе". Пасяджэнне прайшло ў форме гутаркі.
У час сустрэчы былі абмеркаваны наступныя пытанні: захаванне рэжыму дня-важная ўмова паспяховай вучобы дзіцяці, кантроль бацькоў за выкананнем хатніх заданняў школьнікаў, тыповыя памылкі бацькоў у арганізацыі вучэбнай працы дзіцяці.
24.10.2024
11 клас
24 кастрычніка, у рамках рэалізацыі праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт», прайшла сустрэча законных прадстаўнікоў 11 класса з класным кіраўніком па тэме «Роля сям’і ў прафесійным самавызначэнні старшакласнікаў».
У час сустрэчы былі абмеркаваны наступныя пытанні: вызначэнне прафесійных схільнасцей старшакласнікаў, якія фактары ўплываюць на выбар прафесіі, прыярытэты старшакласнікаў у выбары прафесіі.
Законныя прадстаўнікі атрымалі парады, як дапамагчы старшакласнікам ў выбары будучай прафесіі.
21.10.2024
8 клас
21 кастрычника, у рамках рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”, для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 8 класа прайшла лекцыя на тэму “Фактары паспяховага дасягнення мэт: паспяховасць у школе”.
Увага бацькоў была акцэнтавана на псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці падлеткавага ўзросту, наладжванне дзіцяча-бацькоўскіх адносін і вырашэння праблем, звязаных з выхаваннем падлеткаў.
Бацькі атрымалі памяткі “Фактары паспяховага дасягнення мэт школьнікаў”
10 клас
30.09.2024
Сёння ў 10 класе прайшоў бацькоўскі ўніверсітэт па тэме “Здорава здаровым быць”. Абмяркоўваліся пытанні здаровага харчавання, шкодных звычак, якія фактары рызыкі існуюць для здароўя сучаснай моладзі.
7 клас
27.09.2024
27 верасня, у рамках рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”, для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 7 класа прайшла лекцыя на тэму “Узроставыя асаблівасці сямікласнікаў”.
Увага бацькоў была акцэнтавана на псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці падлеткавага ўзросту, наладжванне дзіцяча-бацькоўскіх адносін і вырашэння праблем, звязаных з выхаваннем падлеткаў у сям’і.
Бацькі атрымалі памяткі “Узроставыя асаблівасці сямікласнікаў”, якія дапамогуць ім у зносінах з падлеткамі.
6 клас
27.09.2024
27 верасня ў рамках работы праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 6 класа прайшоў вебінар па тэме “Развіццё і выхаванне дзіцяці ў сям’і”. Для бацькоў была прэзентавана інфармацыя аб задавальненні патрэбнасцей дзіцяці ў сям’і, аб тыпах сямейнага выхавання, аб важнасці маральных традыцый і звычаяў ў развіцці дзіцяці.
4 клас
27.09.2024
27 верасня ў рамках бацькоўскага ўніверсітэта прайшла онлайн канферэнцыя з законнымі прадстаўнікамі вучняў 4 класса. Былі абмеркаваны пытанні ўзроставых асаблівасцей дзяцей. Парады былі накіраваны на развіццё ўвагі, памяці, здольнасцей аналізаваць свае поспехі і няўдачы.
1 клас
24.09.2024
У рамках бацькоўскага ўніверсітэта ў 1 класе прайшло пасяджэнне на тэму «Цяжкасці адаптацыі навучэнцаў у школе». У ходзе гутаркі класны кіраўнік пазнаёміў бацькоў з цяжкасцямі, якія могуць сустракацца ў перыяд адаптацыі ў школе, пазнаёміў з прычынамі сацыяльна-псіхалагічнай дэзадаптацыі, а таксама абмеркавалі пытанні як дапамагчы дзіцяці ў перыяд адаптацыі.
3 клас
19.09.2024
19 верасня адбылася размова з бацькамі на тэму "Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці". Былі закрануты пытанні ацэнкі ведаў навучэнцаў, уплыў ацэнкі на самаацэнку вучняў. У канцы абмеркавання класны кіраўнік даў рэкамендацыі бацькам па фармаванні ў дзіцяці навыкаў самакантролю, уменні працаваць самастойна.
19.07.2024
В рамках реализации республиканского проекта "Родительский университет" 18 июля на базе УП "Белоземье" ферма-комплекс" с целью повышения правовой культуры законных представителей обучающихся ГУО "Малогородищенская средняя школа" прошла встреча с акцентом предупреждения суицидального и самоповреждающего поведения обучающихся. В ходе встречи прошла беседа по теме "Советы для родителей по профилактике подросткового суицида".
19.06.2024
В рамках реализации республиканского проекта "Родительский университет" 19 июня на базе МТФ "Подборочье" с целью повышения правовой культуры законных представителей обучающихся ГУО " Малогородищенская средняя школа" прошла встреча с акцентом предупреждения суицидального и самоповреждающего поведения обучающихся. В ходе встречи прошла беседа по теме "Советы для родителей по профилактике подросткового суицида".
5 клас
28.05.2024
28 мая ў 5 класе адбылася дыскусія на тэму" Меры пакарання і заахвочвання ў сучаснай сям'і " ў рамках работы бацькоўскага ўніверсітэта. Былі разгледжаны пытанні аб тым як захаваць дысцыпліну ў сям'і, як стаць сябрам падлетку без страты бацькоўскага аўтарытэту.
8 клас
23.04.2024
23 мая ў 8 класе адбылася гутарка на тэму "Культура паводзін у канфліктных сітуацыях" ў рамках работы бацькоўскага ўніверсітэта. Былі разгледжаны пытанні аб паняцці "канфлікт" і асаблівасцях дэструктыўных і канструктыўных канфліктаў, прааналізаваны магчымыя прычыны канфліктаў падлеткаў з бацькамі. Бацькоў азнаёмілі з тыпалогіяй сем'яў у залежнасці ад становішча ў іх і законныя прадстаўнікі былі праінфармаваны аб асноўных тыпах канфліктаў паміж падлеткам і бацькам і спосабах іх пераадолення.
3 клас
12.04.2024
12 красавіка ў рамках бацькоўскага ўніверсітэта прайшоў час зносін па тэме "Эфектыўныя зносіны ў сям'і - заклад поспеху школьніка".
Увага акцэнтавалася на важнасць і асаблівасці сямейных зносін, а таксама культуру зносін. Прыйшлі да высновы, што асноўны ўплыў на паўнацэннае развіццё аказваюць зносіны ў сям'і і атмасфера любові і павагі.
Таксама бацькі атрымалі рэкамендацыі па навучанню навыкам эфектыўнай камунікацыі.
1 клас
05.04.2024
5 красавіка ў рамках рэалізацыі праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" адбылося чарговае пасяджэнне ў форме семінара-практыкума для бацькоў 1 класа па тэме: "Станоўчыя эмоцыі ў жыцці школьніка".
Былі разгледжаны такія пытанні: эмоцыі ў нашым жыцці, значэнне эмацыяна-пачуццёвай сферы для фарміравання асобы. Педагог-псіхолаг Таранда В.І. падрыхтавала для бацькоў рэкамендацыі па развіцці станоўчых эмоцый дзіцяці.
6 клас
16.03.2024
16 сакавіка ў рамках рэалізацыі праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" адбылася чарговая сустрэча з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў 6 класа, у форме круглага стала, на тэму "Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт". На пасяджэнні класны кіраўнік акцэнтавала ўвагупрысутных аб магчымасцях і небяспецы віртуальнай рэальнасці, пазнаёміла з асноўнымі правіламі медыябяспекі для бацькоў і падлеткаў, а таксама дала парады, як зберагчы дзіця ад небяспек у сацыяльных сетках. Бацькі атрымалі памятку па прафілактыцы інтэрнэт-рызыкоў.
8 клас
16.03.2024
16 сакавіка ў 8 класе адбылося бацькоўскае пасяджэнне ў рамках "Бацькоўскага ўніверсітэта" па тэме "Асцярожна - суіцыд!". Пасяджэнне было ў форме гутаркі. На занятку прысутнічаў сацыяльны педагог, які паведаміў бацькам лічбы статыстыкі, а таксама расказала аб асаблівасцях паводзін падлеткаў, якія паказваюць на гатоўнасць да суіцыду. Дала рэкамендацыі, што трэба рабіць пры ўзнікненні падазрэнняў на суіцыд. У заключэнне гутаркі былі раздадзены памяткі бацькам.
5 клас
24.02.2024
24 лютага ў рамках рэалізацыі праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт» адбылася чарговая сустрэча ў форме вэбінара для бацькоў 5 класа на тэму «Ваша дзіця вырасла». Былі разгледжаны такія пытанні, як, фізічнае, псіхічнае і сацыяльнае развіццё малодшых падлеткаў, а таксама цяжкасці і рызыкі малодшага падлеткавага ўзросту. Бацькі атрымалі памяткі па тэме.
9 клас
20.02.2024
20 лютага прайшоў бацькоўскі ўніверсітэт для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 9 класа па тэме: "Фарміраванне здаровага ладу жыцця: шкодныя звычкі і як ім супрацьстаяць". Падчас лекцыі была звернута ўвага на тое, што падлеткавы ўзрост з'яўляецца фактарам рызыкі для ўзнікнення шкодных звычак і залежнасцяў. Як фарміраваць у падлеткаў патрэбы ў здаровым ладзе жыцця і адказнасць за сваё здароўе. Прафілактыка шкодных звычак.
2 клас
10.02.2024
10 лютага была арганізавана работа бацькоўскага ўніверсітэта з законнымі прадстаўнікамі вучняў 2 класа. Педагог-псіхолаг Таранда В.І. падрыхтавала для бацькоў лекцыю па тэме "Уплыў сям'і на эмацыйны стан дзіцяці".
10 клас
09.02.2024
9 лютага адбылося паседжанне “Бацькоўскага універсітэта”: “Роля сям'і ў фарміраванні рэпрадуктыўнага здароўя юнакоў і дзяўчат”.За круглым сталом, разам с медыцынскай сястрой разглядаліся пытанні: рэпрадуктыўнае здароўе юнакоў і дзяўчат; каханне і сэксуальныя адносіны; рызыкоўныя паводзіны моладзі. Незапланаваная цяжарнасць і аборт. Стыль жыцця і рэпрадуктыўнае здароўе моладзі. Уплыў сямейнага выхавання на фармаванне ў падлеткаў каштоўнасці рэпрадуктыўнага здароўя.
7 клас
09.02.2024
9 лютага адбылася онлайн-гутарка з бацькамі сямікласнікаў ў рамках бацькоўскага ўніверсітэта “Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту”, з дапамогай мабільнага месэнджэра.
Бацькам прэзентавалі асноўныя аспекты ў паводзінах падлетка і алгарытм паводзінаў бацькоў ў той ці іншай сітуацыі з падлеткам.
4 клас
08.02.2024
У рамках бацькоўскага ўніверсітэта з законнымі прадстаўнікамі вучняў 4 класа прайшла гутарка аб карысці і шкодзе кампутарных гульняў, уплыве кампутара на арганізм і асобу дзіцяці. Паразважалі над тым, як захаваць здароўе дзіцяці пры працы за кампутарам.
3 клас
26.01.2024
26 студзеня ў рамках бацькоўскага ўніверсітэта ў рэжыме онлайн прайшла гадзіна зносін па тэме: "Здаровая сям'я - здаровае дзіця". Бацькі абменьваліся вопытам у фарміраванні здаровага ладу жыцця, ролі спорту ў жыцці бацькоў і дзяцей. Усім было карысна нагадаць асноўныя правілы здаровага ладу жыцця.
1 клас
26.01.2024
26 студзеня ў рамках рэалізацыі праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт» адбылося чарговае пасяджэнне ў форме круглага стала для бацькоў 1 класа па тэме “ Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні і развіцці дзіцяці”.
Былі разгледжаны такія пытанні: каштоўнасці, традыцыі і звычаі сям’і; значэнне прыкладу бацькоў у выхаванні дзяцяці; значэнне сямейных традыцый у фарміраванні ў дзіцяці жадання працаваць.
2 клас
15.12.2023
15 снежня быў праведзены круглы стол па тэме "Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця". Удзельнікі гаварылі пра важнасць захавання дзецьмі рэжыму дня, пра неабходнасць выхавання ЗЛЖ з ранняга дзяцінства з сям'і. У канцы абмеркавання пытання аб здаровым ладзе жыцця бацькам былі раздадзеныя памяткі "Здаровы лад жыцця".
4 клас
15.12.2023
У рамках бацькоўскага ўніверсітэта прайшла гутарка над тэму "Як навучыць сваё дзіця жыць у свеце людзей". Бацькі ў ходзе гутаркі дзяліліся сваімі ўражаннямі аб выхаванні дзяцей з уласнага вопыту. Сацыяльны педагог школы пазнаёміў усіх з культурай асобы, а класныя кіраўнік з асноўнымі правіламі сярод навучэнцаў.
3 клас
12.12.2023
12 снежня ў рамках праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” прайшла гадзіна зносін па тэме: "Гульня і праца ў жыцці дзяцей малодшага школьнага ўзросту". Акрамя таго бацькі атрымалі кансультацыю па тэме "Псіхалагічныя і фізіалагічныя асаблівасці трэцякласнікаў".
6 клас
12.12.2023
12 снежня, з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх 6 класа, у рамках рэалізацыі пректа "Бацькоўскі універсітэт" прайшоў занятак у форме гутаркі па тэме: "Прафілактыка праблемных паводзін падлеткаў".
На занятку разгледзелі мадэлі праблемных паводзін падлеткаў, прааналізавалі прычыны такіх паводзін і намецілі шляхі іх вырашэння.
8 клас
12.12.2023
12 лістапада ў 8 класе адбыўся бацькоўскі сход у рамках "Бацькоўскага ўніверсітэта па тэме "Як зберагчы дзіця ад гвалту". Пасядэнне было ў форме форума. На занятку настаўнік пазнаёміла бацькоў навучэнцаў з паняццем гвалту, відамі і наступствамі гвалту, а таксама былі дадзены рэкамендацыі, якія дазволяць зберагчы падлетка ад жорсткага абыходжання і агрэсіі. У выніку быў аформлены спіс правілаў у выглядзе памяткі і спіс рэкамендаванай літаратуры па дадзенай тэме.
1 клас
24.11.2023
24 лістапада ў рамках рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” адбылося чарговае пасяджэнне ў форме практыкума для бацькоў 1 класа па тэме “Рэжым дня школьніка”. Былі разгледжаны такія пытанні як, захаванне санітарна-гігіенічных нормаў, выхаванне самастойнасці і арганізаванасці ў першакласніка, арганізацыя рэжыма дня.
5 клас
24.11.2023
24 лістапада ў рамках работы праекта "Бацькоўскі універсітэт" прайшоў вэбінар для бацькоў навучэнцаў 5 класа па тэме "Дзіця сярод аднагодкаў". Былі разгледжаны такія пытанні як, значэнне зносін у развіцці асобы дзіцяці, праблемы з аднагодкамі, развіццё здольнасці да супрацоўніцтва ў 5 класе.
9 клас
21.11.2023
21 лістапада, з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх 9 класа, у рамках праекта «Бацькоўскі універсітэт» прайшоў занятак у форме гутаркі пры дапамозе сучасных сродкаў сувязі праз Viber па тэме: "Формы і прычыны агрэсіўных паводзін падлеткаў, уплыў агрэсіўных паводзін на ўзаемадзеянне падлетка з акружаючымі людзьмі". Былі дадзены рэкамендацыі для бацькоў па прафілактыцы і карэкцыі агрэсіўных паводзін падлеткаў.
7 клас
17.11.2023
17 лістапада, з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх 7 класа, у рамках праекта «Бацькоўскі універсітэт» прайшоў занятак па тэме: «Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў. Супрацьпраўныя паводзіны непаўналетніх. Фактары і прычыны правапарушэнняў».
8 клас
28.10.2023
28 кастрычніка ў 8 класе адбыўся бацькоўскі сход у рамках "Бацькоўскага ўніверсітэта па тэме "Жыццёвыя мэты падлеткаў". Пасядэнне было ў форме лекцыі. Абмяркоўвалі індывідуальныя асаблівасці падлеткавага ўзросту, як праз паспяховасць дзяцей у вучобе дасягнуць пастаўленых мэт.
2 клас
28.10.2023
У рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" 28 кастрычніка адбылося чарговае пасяджэнне па тэме "Як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці вучыцца". Пасяджэнне прайшло ў форме семінара-практыкума.
1 клас
30.09.2023
30 верасня прайшло паседжанне бацькоўскага ўніверсітэта па тэме: "Адаптацыя вучняў у 1 класе". За месяц навучання вучні хутка ўліліся ў новы калектыў і ўключыліся ў працэс навучання.
раскрыть » / « свернуть