05.12.2024
5 снежня выхаванцы дашкольнай групы Малагарадзішчанскай СШ прынялі ўдзел у квэст-гульні "Па сцежцы бяспекі!"Рабяты прайшлі выпрабаванні кожнай станцыі, атрымалі падказкі для таго, каб дапамагчы казачным героям. Выхаванцы адказвалі на пытанні светлафора, пажарнага, лесніка і міліцыянера, чыталі вершы, прымалі ўдзел у гульнях і інсцэніроўцы. Дадзенае мерапрыемства вельмі спадабалася дашкольнікам.
13.11.2024
13 лістапада ў дзіцячым садку прайшло мерапрыемства па патрыятычнаму выхаванню “Пісьмо аб Беларусі”. Выхаванцы адправіліся ў завочнае падарожжа па краіне. У ходзе мерапрыемства дзеці спявалі песні, танцавалі, адгадвалі загадкі. З захапленнем прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Адгадай сімвалы Беларусі” і з цікавасцю расказалі пра іх. Вялікая ўвага ўдзялялася тэме Вялікай Айчыннай вайны, генацыду беларускага народа. У завяршэнні мерапрыемства з гонарам і любоўю да сваёй краіны рабяты на папяровых буслах выказалі свае пажаданні дзецям другіх краін і замацавалі на беларускім ручніку.
24.10.2024
24 кастрычніка ў дзіцячым садку прайшла выстава творчых работ “Правільнае харчаванне – залог здароўя”. Выхаванцы гутарылі аб здаровым ладзе жыцця, а таксама прынеслі свае хатнія заданні, якія выконвалі дома разам з бацькамі.
23.10.2024
У рамках Тыдня школьнага харчавання ў дзіцячым садку прайшла гульнявая праграма “Рукзачок здароўя”. Выхаванцы з задавальненнем вадзілі карагод “вітамінаў”, складалі пазлы, расказвалі аб карысных стравах із садавіны і гародніны.
17.10.2024
У Малагарадзішчанскай сярэдняй школе 17 кастрычніка ў рамках Тыдня бацькоўскай любові прайшла святочная праграма "З падзякай і любоўю". Шчырыя, кранальныя і вясёлыя віншаванні і словы падзякі для бацькоў ад вучняў і выхаванцаў дзіцячага сада стварылі неперадаваемыя адчуванні цяпла, любові і дабра.
03.10.2024
3 кастрычніка, у канун Дня настаўніка, прайшоў святочны канцэрт, на якім выхаванцы з вялікім задавальненнем віншавалі педагогаў, выхавацелей і працаўнікоў школы. Гучалі цёплыя словы падзякі за іх працу.
19.09.2024
У рамках святкавання “Дня народнага адзінства” ў дзіцячы садок завіталі піянеры. Сумесна з выхаванцамі правялі цікавую гульню, адказалі на пытанні анкеты, выкарыстоўваючы кружочкі рознага колеру, склалі з палосак сцяг РБ. Цікава і забаўляльна прайшла сустрэча.
18.09.2024
“Мы адзіны!” пад такім дэвізам прайшла сяброўская сустрэча паміж навучэнцамі, выхаванцамі дзіцячага садка і настаўнікамі Востраўскай сярэдняй школы і Малагарадзішчанскай сярэдняй школы.
12.09.2024
12 верасня выхаванцы дзіцячага садка сумесна з вучнямі пачатковых класаў наведалі пакой бяспекі, размешчаны ў ЦДАДзіМ г. Ляхавічы. Займальная экскурсія аб пажарнай бяспецы пазнаёміла дзяцей з работай супрацоўнікаў МНС і аб правілах пажарнай бяспекі.
04.09.2024
У дашкольнай групе прайшла гульня-практыкум «Вывучаем і запамінаем». Выхаванцы практыкаваліся ў ведах дарожных знакаў, правілах паводзін на вуліцы і грамадскіх месцах.
30.05.2024
30 мая ў дзіцячым садку прайшоў выпускны баль "Наперадзе планета Школа". Да выхаванцаў завіталі Двойка Глупіцына і Пуцяводная Зорка. Дзеці цікава бавілі час, спявалі, танцавалі, прымалі ўдзел у іспытах. Зорнага шляху выпускнікам.
15.05.2024
Цікава і весела прайшоў Дзень сям'і. Выхаванцы разам з вучнямі пачатковых класаў прагледзелі відэаролік "Шчаслівая сям'я", а таксама прайшоў конкурс малюнкаў "Мая сям'я".
15.05.2024
15 сакавіка прайшло ўрачыстае мерапрыемства з выхаванцамі і вучнямі, прысвечанае Дню Дзяржаўнага Сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У кожнай дзяржавы ёсць свае галоўныя атрыбуты самабытнасці і незалежнасці, якія ўвасабляюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян. Вось і нашыя выхаванцы аддалі даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі: ушанавалі сцяг, герб і гімн.
06.05.2024
Мітынг-рэквіем, прысвечаны 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў сёння на брацкай магіле ў в.Завінне. Ушанаваць памяць загінуўшым салдатам сабраліся не толькі навучэнцы нашай школы. Удзельнікамі мітынгу былі старшыня Альхоўскага сельскага савета Кулак Вячаслаў Барысавіч, іерэй Максім Долгі, вайскоўцы ваеннай часткі № 29969, мясцовыя жыхары.
02.05.2024
"Мір! Праца! Май!", пад такой назвай прайшло свята ў дзіцячым садку сумесна з бацькамі. З задавальненнем выхаванцы расказвалі вершы, спявалі песні, танцавалі, разам з бацькамі ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах. Гучала святочная музыка. Свята прайшло цікава і весела.
29.04.2024
У дзіцячым садку прайшоў тыдзень па правілах дарожнага руху. Вялікае выхаваўчае значэнне для выхаванцаў маюць гульні, гутаркі на гэтую тэматыку. У выніку дашкольнікі замацоўвалі бяспечныя паводзіны.
12.04.2024
Для выхаванцаў дзіцячага сада прайшоў займальны занятак да Дня касманаўтыкі.
02.04.2024
2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэтае свята сімвалізуе магутнасць нашых краін, моцнае сяброўства і духоўнае брацтва Беларусі і Расіі.
27.03.2024
Вясновыя канікулы – цудоўная пара! Выхаванцы наведалі сельскую бібліятэку. Чароўнае падарожжа пачалося са знаёмства з гісторыяй пісьменнасці, ролі кніг у жыцці чалавека, таксама дзеці наведалі пакой, дзе жыве казка.
21.03.2024
У рамках тэматычнага планавання "Наша краіна, наша вёска. Святы, традыцыі", выхаванцы адправіліся ў падарожжа да музейнага кутка "Скарбы мінулага". Тут сабраны рэчы мінулага, якія зроблены рукамі нашых продкаў. Экскурсавод з цікавасцю расказала дзецям, як жыў раней беларускі народ, пазнаёміла з музейнымі экспанатамі, а таксама паведаміла аб традыцыях беларусаў. Выхаванцы адчулі асаблівасці побыту і нораваў нашых далёкіх продкаў і змаглі дакрануцца да звычаяў і традыцый нашага народа.
15.03.2024
Кожны год 15 сакавіка наша краіна адзначае Дзень Канстытуцыі. Гэта свята зхяўляецца сімвалам незалежнасці беларускага народа.
З выхаванцамі дзіцячага садка была праведзена гутарка "Асноўны закон краіны". Дзеці заахвочана слухалі выхавацеля, адказвалі на пытанні, расказвалі аб правах дзяцей.
07.03.2024
7 сакавіка прайшло свята пад назвай: "В Марте есть такой денёк". Выхаванцы цудоўна спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў сцэнцы. Правесці цікава час дапамагалі мамы і бабулі. На прыканцы цудоўнага свята дзеці павіншавалі мам і бабуль сувенірамі і шарамі-сэрцамі, вырабленымі сваімі рукамі.
22.02.2024
"Цудоўнае свята ў лютым" пад такой назвай прайшло свята ў дзіцячым садку. Дзеці з цікавасцю і задавальненнем разам з татамі ўдзельнічалі ў конкурсах і эстафетах, танцавалі, спявалі ваенныя песні.
Свята прайшло ярка і весела. Выхаванцы ўпэўнілі ўсіх, што яны дастойныя будучыя абаронцы Айчыны.
26.01.2024
26 студзеня, у рамках тэматычнага планавання "Дзяржаўныя і прыродныя сімвалы РБ", выхаванцы дзіцячага сада адправіліся на экскурсію да вугалка Дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь.
Дзецям прапанавалася ўважліва разгледзець Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. Навобмацак дакрануцца да прыродных сімвалаў, якія з'яўляюцца скарбамі спадчыны беларусаў. Яны вывераны часам, лёсам людзей і іх адносінамі менавіта да гэтых раслін і жывёл.
10.01.2024
Зімовыя канікулы - цудоўная пара! Выхаванцы дзіцячага сада наведалі школьную бібліятэку. Там дзеці разам з бібліятэкарам адправіліся ў захапляльнае падарожжа ў свет кніг.
Аксана Васільеўна расказала юным чытачам для чаго патрэбна бібліятэка. Дзеці з вялікай цікавасцю і зачароўваючымі позіркамі слухалі расказ. Экскурсія прынесла выхаванцам многа ўражанняў.
27.12.2023
Сёння, 27 снежня для выхаванцаў дзіцячага сада і навучэнцаў 1-3 класа зрабіла сапраўдны навагодні сюрпрыз дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Жалнерчык Людміла Мікалаеўна! Акцыя "Нашы дзеці" набірае абароты па ўсёй Рэспубліцы!
26.12.2023
26 снежня выхаванцы дзіцячага садка прынялі ўдзел у навагоднім ранішніку. Вельмі цікава прайшла сустрэча з казачнымі героямі, Дзедам Марозам і Снягуркай. Дзеці вадзілі карагод, гулялі ў гульні, спявалі і танцавалі. А ў канцы свята атрымалі доўгачаканыя падарункі.
27.11.2023
27 лістапада выхаванцы дзіцячага садка і навучэнцы пачатковых класаў наведалі пакой бяспекі, размешчаны ў ЦДАДзіМ г. Ляхавічы. Займальная экскурсія аб пажарнай бяспекі пазнаёміла рабят з работай супрацоўнікаў МНС і аб правілах пажарнай бяспекі.
23.11.2023
У рамках тэматычнага планавання "Пошта, сродкі сувязі", выхаванцы дзіцячага садка наведалі паштовае аддзяленне аг. Малое Гарадзішча. Дзеці пазнаёміліся, як можна паслаць пасылку, пераслаць паштовы перавод, атрымаць газету, ці адправіць пісьмо нават самаму Дзядулі Марозу. З задавальненнем слухалі начальніка аддзялення сувязі аб працы паштальёна і аб тым, што можна набыць на пошце.
10.11.2023
10 лістапада прайшло выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства "Пісьмо аб Беларусі". Дзеці ў гульнявой форме здзейснілі падарожжа па гісторыі Беларусі. У інтэрактыўнай гульні "Адгадай сімвалы Беларусі" выхаванцы з цікавасцю расказвалі, чым адметны дзяржаўны сцяг і герб, арнамент, ручнікі, бусел. Дзеці падрыхтавалі вершы і песні аб слаўным гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
На прыканцы гульні, дзеці і дарослыя на папяровых буслах напісалі пажаданні рабятам другіх краін і замацавалі іх на ручніку з нацыянальным арнаментам.
19.10.2023
У Малагарадзішчанскай школе з 14.10. па 21.10.2023 г. праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові. Выхаванцы разам з навучэнцамі віншавалі сваіх родных: спявалі песні, чыталі вершы, танцавалі. Дарылі падарункі зробленыя сваімі рукамі.
02.10.2023
2 кастрычніка праходзіў дзень самакіравання. У садок завітаў новы выхавацель-вучань 10 класа Сакуць Раман. Цікава і пазнавальна прайшлі заняткі на тэму: "Хатнія жывёлы". Разам было весела выконваць фізкультхвілінкі і гуляць.
14.09.2023
У рамках святкавання "Дня народнага адзінства"піянеры наведалі дзіцячы сад. Для выхаванцаў, рабяты правялі інтэлектуальна–пазнавальную гульню-віктарыну «Я ведаю малую Радзіму», на якой выхаванцы даведаліся шмат новага аб прыродзе роднага краю, жывёлах і раслінным свеце. Скончылася сустрэча працай творчай майстэрні "малюю дзяржаўны сцяг".
07.09.2023
Сення прайшло прафілактычна-адукацыйнае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі "У цэнтры ўвагі - дзеці!" Выказваем вялікую падзяку Ляхавіцкаму аддзелу Дэпартамента аховы МУС РБ, за яркія эмоцыі, прафесіяналізм! Дзякуй службовым сабакам, Рокі і Дэйзі-мы пад надзейнай аховай!!!
01.09.2023
1 верасня старэйшыя выхаванцы дзіцячага садка наведалі ўрачыстую лінейку, прысвечаную Дню ведаў.
--------------------------------------------------------------------------------------------
-----------------------------2023/2024--------------------------------
--------------------------
14.06.2023
У рамках акцыі "Без дыма і агню" выхаванцы дзіцячага сада разам з аздараўленчым лагерам наведалі Ляхавіцкі МНС. Дзе змаглі ўбачыць транспарт спецыяльнага назначэння. Знайшлі адказы на пытанні :"Што такое бяспека?". Як правільна весці пры пажары, прымяненне ведаў на практыцы.
01.06.2023
У першы дзень лета адзначаецца міжнароднае свята - Дзень абароны дзяцей. Гэта не толькі вясёлае і радаснае свята для дзяцей, але яшчэ таксама напамін бацькам аб тым, што нашы дзеці маюць патрэбу ў любові і пастаянным клопаце і абароне. Выхаванцам напомнілі пра правілы бяспекі. Потым рабяты адгадвалі загадкі і малявалі на асфальце каляровымі крэйдамі. У дзіцячых малюнках можна было ўбачыць шчаслівы дом. Дзеці атрымалі мора ўражанняў, зарадзіліся добрым настроем на ўвесь дзень!
29.05.2023
Выпускны "Лучше всех" прайшоў у дзіцячым садку. Выхаванцы старэйшай групы развіталіся з дзіцячым садам і рыхтуюцца стаць сапраўднымі першакласнікамі.
15.05.2023
Да Міжнароднага дня сям'і ў дзіцячым садзе была арганізавана тэматычная фотовыстава. Для кожнага чалавека самае галоўнае ў жыцці – гэта СЯМ'Я. Сям'я-гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каму жадаем дабра і шчасця, каго мы любім, з каго бяром прыклад, пра каго клапоцімся. Менавіта ў сям'і мы вучымся любіць, клапаціцца і паважаць. Сем'і выхаванцаў пастараліся і прадставілі фатаграфіі. Можна было ўбачыць сямейныя партрэты. На многіх адлюстравана сям'я на свяце, на адпачынку, на прыродзе ці ў хатняй абстаноўцы. І самае галоўнае - усе фота пазітыўныя, цікавыя. Мы можам з упэўненасцю сказаць: нашы сем'і дружныя, вясёлыя, энергічныя!
13.05.2023
“Ёсць даты, якія аб’ядноўваюць нацыю, выражаюць дух народа, сімвалізуюць яго славутае мінулае, сучаснае і будучае. Да іх ліку адносіцца Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь”.
Дзень дзяржаўных сімвалаў – гэта свята грамадзянскага міру і добрай згоды ўсіх людзей на аснове закона і справядлівасці, сімвал нацыянальнага яднання і агульнай адказнасці за цяперашні час і будучае нашай Радзімы”, - менавіта гэтымі словамі пачалася урачыстая лінейка для выхаванцаў дзіцячага сада і навучэнцаў школы.
Дзеці прагледзелі відэаролік пра дзяржаўныя сімвалы краіны, праспявалі гімн разам.
05.05.2023
Дзень Перамогі выклікае ў дзяцей пачуццё гонару і захаплення сваёй краінай і народам. У гонар Дня Перамогі, на брацкай магіле ў вёсцы Завінне прайшоў мітынг-рэквіем "Яны жывыя, пакуль мы памятаем!»
Выхаванцы ўсклалі кветкі да магілы загінуўшых салдат на Ляхавіцкай зямлі, ушанавалі памяць хвілінай маўчання і паабяцалі захоўваць мір, які нам завешчана берагчы!
29.04.2023
Выхаванцы дзіцячага садка на асфальце малявалі ўсё тое, што ўвасабляе мір на зямлі! 🌎 Так яны сустракалі свята 1 мая! Са святам людзі розных прафесій!
17.04.2023
Светлае свята Вялікдзень з нецярпеннем чакаюць не толькі дарослыя, але і дзеці. Вялікі Дзень прыходзіць да нас з светлай радасцю, яркім сонейкам, чыстым дожджыкам, духмяным кулічом і фарбаванымі яйкамі.
У гэты дзень твар людзей свеціцца радасцю і любоўю да блізкіх.
Хочацца быць лепшым, чысцейшым, дабрэйшым. Хочацца абняць увесь свет. Са святам!
12.04.2023
У Дзень касманаўтыкі прайшоў цудоўны творчы конкурс "Намалюй малюнак". Старэйшыя выхаванцы з задавальненнем малявалі касмічныя ракеты, а малодшыя - зорнае неба.
02.04.2023
2 красавіка адзначаўся Дзень яднання Беларусі і Расіі. Выхаванцы нашага садка з задавальненнем выконвалі аплікацыю дзяржаўных сімвалаў краін, пагутарылі пра тое, чым падобныя нашыя краіны-сёстры.
Сёння з усёй упэўненасцю можна сказаць, Саюз Беларусі і Расіі адбыўся. Яго жыццёвая сіла ў нашым яднанні, у гарантыі нашчадкам дастойнага будучага.
Няхай наш агульны дом будзе крыніцай дабра і мудрасці!
27.03.2023
У гэты вясенні дзень выхаванцы дзіцячага садка адправіліся на экскурсію да вугалка Дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь. Дзеці змаглі замацаваць веды аб сімвалах РБ і навобмацак дакрануцца да прыродных сімвалаў.
15.03.2023
15 сакавіка выхаванцы нашага садка адправіліся ў незвычайнае падарожжа па старонках Канстытуцыі - асноўнага закона нашай краіны.
З задавальненнем пагулялі ў розныя гульні. Пабудавалі дом, у якім будзе добра і ўтульна жыць.
Завяршылася падарожжа маляваннем аднаго з сімвалаў РБ-сцяга.
Паважаныя сябры, помніце, што сёння годны грамадзянін Беларусі - гэта чалавек, які валодае шырокімі правамі, ведае і ўмее іх абараняць, гэта чалавек справядлівы, які дапамагае краіне стаць магутнай і багатай.
06.03.2023
6 Сакавіка, выхаванцы дзіцячага садка запрасілі сваіх мам і бабуль сустрэцца на ТВ 📺 у групе «Семицветик».
Яны весела спявалі, танцавалі, расказвалі вершы. Госці свята прымалі ўдзел ў розных гульнях. Час з тэлеканалам прайшоў хутка. Мамы і бабулі атрымалі падарункі ад дзяцей вырабленыя сваімі рукамі!
24.02.2023
У нашым дзіцячым садку святкавалася Масленіца. Актыўны ўдзел у свяце прынімалі нашыя выхаванцы. Дашкольнікі гулялі ў гульні, перацягвалі канат, а на прыканцы свята пачаставаліся смачнымі блінамі з мёдамі і варэннем.
23.02.2023
Да Дня абаронцы Айчыны ў дзіцячым садзе прайшло свята " А ну-ка , хлопчыкі!» . Дзеці разам з татамі праходзілі розныя дыстанцыі: снаражаліся ў ваенную экіпіроўку, рабілі самалёты і іх запускалі, пабывалі разведчыкамі, размініравалі міннае поле! Свята прайшло ярка і весела! У завяршэнні, дзеці падарылі падарункі сваім татам, якія зрабілі сваімі рукамі!
22.12.2022
22 снежня ў нашым дзіцячым садку прайшоў ранішнік "Каля ёлкі ў Новы год". У госці да дзетак завіталі ліса Аліса, кот Базіліо і галоўныя госці свята Дзед Мароз і Снягурачка. Выхаванцы радаваліся іх прыходу, спявалі, вадзілі карагоды, гулялі ў гульні, адказвалі на цікавыя пытанні нашых гасцей, прымалі салодкія падарункі Дзеда Мароза і Снягурачкі.
08.11.2022
8 лістапада ў рознаўзроставай групе са старэйшымі выхавальнікамі, прайшло мерапрыемства па патрыятычнаму выхаванню "Пісьмо аб Беларусі". Для таго, каб цікава расказаць пра Беларусь, выхаванцы адправіліся ў падарожжа па краіне.
З вялікім задавальненнем дзці прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Адгадай сімвалы Беларусі" і з цікавасцю расказалі пра іх.
Вялікая ўвага ўдзялялася тэме Вялікай Айчыннай вайны, генацыду беларускага народа. Як успамін - мы святкуем кожны год "Дзень Перамогі" (ушанавалі памяць хвілінай маўчання).
З гонарам, з любоўю да сваёй краіны выхаванцы выказалі свае пажаданні дзецям другіх краін і замацавалі буслікі на беларускім ручніку.
21.10.2022
"Тата можа ўсё!" Пад такім дэвізам прайшло сёння свята ў нашым дзіцячым садку. Таты безумоўна могуць усё, што пажадаем. Яны ў нас самыя лепшыя - строгія, важныя, вельмі занятыя, але самыя вясёлыя, клапатлівыя, разумеючыя.
Незабываем і мы рабіць прыемнае для такога важнага чалавека. Са святам вас, нашы родныя!
20.10.2022
"Восень на Белай Русі" пад такой назвай прайшла забава ў нашым дзіцячым садку.
У час забавы выхаванцы апынуліся ў мінулым, у старадаўняй беларускай хатцы, у гасцях у Лявона з Лявоніхай.
Яны разам спявалі песні, расказвалі вершы, вадзілі карагод, гулялі ў беларускую гульню "Журавель". Вялікую ўвагу ўсіх прывабіла выстава "Дары восені", якую выхаванцы зрабілі разам са сваімі бацькамі. Дзеці атрымалі шмат уражанняў ад свята. Шануйце сваю краіну Белую Русь!
13.10.2022
Матуля! Самае цудоўнае слова на свеце! І гучыць яно аднолькава на ўсіх мовах света. Матуля - самае дарагое, што ёсць у нашым жыцці! Сённі, напярэдадні свята, дзеці нашага садка рыхтуюць падарункі матулям. Мы ад усёй душы віншуем Вас! З Днём матулі Вас, шаноўныя!
30.09.2022
У школе прайшоў дзень самакіравання: сёння да дзяцей завітаў вучань 9 класа, які выконваў ролю выхавацеля. Выхаванцы з захапленнем выконвалі яго заданні, будавалі высокую башню і разам гулялі.
Дзень прайшоў займальна і цікава.
16.09.2022
Да Дня народнага адзінства рабяты нашага садка паказалі тэтральную пастаноўку для дзяцей "Церамок, дзе кожны месца знайсці змог".
Што за слаўны церамок-
Кожны тут знайшоў куток!
Мір і згода ў ім пануюць!
І усе вакол сябруюць!
Тут спакой і дабрыня,
Прыгажосць і чысціня!
Напэўна, кожны здагадаецца,
Што церамок той, Беларуссю называецца!