14.12.2024
Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця прайшоў ва ўстанове адукацыі 14 снежня. Для вучняў была падрыхтавана прэзентацыя на тэму “Жыццё без табачнага дыму”, падчас якой дзеці з цікавасцю слухалі аб шкодзе табаку,электронных папярос, задавалі пытанні.
Далей рабятам было прапанавана прыняць удзел у спартландыі “Уперад да рэкордаў”. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў спартыўных эстафетах.
30.11.2024
30 лістапада ў рамках суботняга дня прайшлі мерапрыемствы па тэме “Дзень узаемадзеяння з сям’ёй”. Гэта выстава малюнкаў “Сямейныя традыцыі” і дыспут “Сямейныя каштоўнасці”. Цікава адлюстравалі рабяты сямейныя традыцыі ў сваіх малюнках. Гэта сумесныя гульні, хатнія абавязкі, чытанне казак, прагляд мультфільмаў, пажаданні добрай раніцы, сумесныя паходы, экскурсіі, падрыхтоўка да Новага года і іншае.
З захапленнем і па даросламу выказвалі дзеці свае меркаванні пра сямейныя каштоўнасці, да якіх яны аднеслі каханне, дабрыню, павагу, веру, узаемадапамогу, працягласць роду, шлюб, згоду - усё тое, дзякуючы чаму сям’я становіцца моцнай.
23.11.2024
23 лістапада ў межах шостага школьнага дня былі праведзены мерапрыемствы па прафесійнаму выхаванню і прафесійнай арыентацыі. Навучэнцы расказалі, якім прафесіям яны аддаюць перавагу і чаму. Таксама абмеркавалі прафесіі сваёй сям’і і якая роля належыць бацькам у выбары будучай прафесіі.
09.11.2024
9 лістапада ў межах шостага школьнага дня былі праведзены мерапрыемствы па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні. Для навучэнцаў быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне відэаролікаў на тэму “Сваёй краінай ганаруся”. А таксама рабяты змаглі актывізаваць свае веды выконваючы інтэрактыўныя заданні на пазнавальнай гадзіне “Ведай свае правы, але выконвай абавязкі”.
19.10.2024
19 кастрычніка суботні дзень у нашай установе адукацыі прайшоў па тэме “У свеце рабочых прафесій”. Вучні атрымалі шмат інфармацыі аб прафесіях: адгадвалі загадкі, рэбусы, угадвалі прафесіі ў крыжаванцы.
12.10.2024
З мэтай фарміравання пазітыўных адносін да здаровага ладу жыцця 12 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшла пазнавальная гульня “Здаровы лад жыцця – шлях да поспеху”. У час гульні вучні яшчэ раз зразумелі, што здароўе найвялікшая каштоўнасць у кожнага чалавека.
05.10.2024
Для вучняў 5 кастрычніка была праведзена інтэрактыўная гульня “Зямля пад белымі крыламі". Дзеці чыталі вершы, выконвалі конкурсныя заданні. У канцы мерапрыемства паглядзелі фільм пра нашу краіну.
28.09.2024
28 верасня, у дзень узаемадзеяння з сям’ей, усе жадаючыя навучэнцы 1-9 класаў разам з бацькамі змаглі наведаць запланаваныя мерапрыемствы.
З вялікай ахвотай вучні і бацькі дзяліліся сваімі сямейнымі традыцыямі. Усе разам зрабілі выснову, што разам заўжды весялей. У заключэнні сустрэчы бацькі атрымалі памяткі “Каштоўнасці сямейнага выхавання”.
21.09.2024
21 верасня суботні дзень у нашай установе адукацыі прайшоў па тэме “Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі”. Для навучэнцаў у гэты дзень была арганізавана інтэрактыўная гульня “Праца ўпрыгожвае чалавека”. Рабяты атрымалі шмат інфармацыі аб асаблівасцях вядомых прафесій: адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, называлі прафесіі па ключавых словах, малявалі прафесіі сваіх бацькоў. А таксама пазнаёміліся з прафесіямі, якія іх акружаюць. Такая дзейнасць фарміруе ў вучняў павагу да працы, паказвае значнасць любой прафесіі.
Затым рабяты з задавальненнем прынялі ўдзел у аперацыі “Наш двор – наш клопат”.
А праца, як вядома, збліжае, дапамагае выхаванню ў дзяцей працавітасці, садзейнічае прывіццю ім такіх важных асобасных якасцей, як самастойнасць, акуратнасць, адказнасць.
04.05.2024
Для правядзення вучобы па плаванню вучні нашай ўстановы наведалі выратавальны пост на р. Ведзьма г.Ляхавічы, Баранавіцкай выратавальнай станцыі Савета таварыства ратавання на водах.
27.04.2024
27 красавіка ў рамках шостага школьнага дня прайшло мерапрыемства "Сям'я - галоўнае багацце чалавека", накіраванае на выхаванне маральнага стаўлення да сямейных каштоўнасцей і традыцый, пачуцця адказнасці перад блізкімі людзьмі, фарміраванне пазітыўнага ладу сям'і.
Усе рабяты прынялі ўдзел у разважанні: чаму сям'я лічыцца адным з найважнейшых багаццяў у жыцці чалавека і прыйшлі да высновы, што моцная і шчаслівая сям'я тая, дзе пануе разуменне, каханне, вернасць і падтрымка, бо менавіта ў сям'і дзіця вучыцца любіць, разумець, клапаціцца пра блізкіх і дараваць крыўды.
Напрыканцы мерапрыемства рабяты прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "За мір не толькі на зямлі, а ў кожнай хаце на зямлі".
27 красавіка, у рамках раённай спартакіяды школьнікаў, праходзілі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод школьнікаў 2009-2010 года нараджэння і маладзей. .
🏆Вынік: 300 метраў - 1 месца Падгайскі Кірыл; 2 месца Столяр Соф'я; .
60 метраў - 3 месца Падгайскі Кірыл; 3 месца Столяр Соф'я.
Віншуем юных спартсменаў.
20.04.2024
20 красавіка навучэнцы 8-9 класаў наведалі рэсурсны цэнтр па здаровым ладзе жыцця і прафілактыцы залежнасцяў на базе сярэдняй школы №18 г .Баранавічы. Навучэнцы пазнаёміліся як з наглядным, так і з інфармацыйным матэрыялам аб шкодзе для здароўя ўжывання нарказмяшчальных рэчываў, алкаголю, тытунекурэння, электронных цыгарэт.
Спартыўна-патрыятычная гульня "Зарніца", прысвечаная 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь, прайшла 20 красавіка 2024 года. Рабяты выдатна справіліся з усімі цяжкасцямі і паказалі свой спрыт, сяброўскую падтрымку і ўзаемадапамогу. За ўдзел у спартыўна-патрыятычнай гульні камандам былі ўручаны ганаровыя граматы. Наша каманда "Медальён" па выніках заняла - І месца ў аглядзе строю і песні "Мы-праўнукі Перамогі"; ІІ месца - у квізе "80 гадоў пад мірным небам"; ІІІ месца - "Санітарны пост"; І месца ў Падгайскага Кірыла - разборка-зборка аўтамата; ІІІ месца (агульнакаманднае) ў спаборніцтве "Да абароны Айчыны гатовы!»: - "Прыступіць", зборка, разборка аўтамата Калашнікава; (Кірыл Падгайскі і Ліза Караленя). Вы лепшыя!!! "Зарніца" дапамагае выхоўваць у дзецях пачуццё патрыятызму, адказнасці, згуртаванасці і камандны дух.
13.04.2024
13 красавіка суботні дзень у нашай установе адукацыі прайшоў па тэме "Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця". Усе жадаючыя прынялі ўдзел у прафілактычнай хвіліне аб шкодзе алкаголю "Градусы рызыкі". Пасля прагляду відэафільма "Жыццё без табачнага дыму" кожны з вучняў зрабіў для сябе вынік, што шкодныя звычкі дрэнна ўздзейнічаюць на арганізм чалавека.
06.04.2024
6 красавіка, у шосты школьны дзень, з мэтаю фарміравання ў вучняў уяўленняў аб гістарычных і культурных сувязях Беларусі і Расіі, гісторыі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, выхавання павагі да традыцый народаў Беларусі і Расіі для усіх жадаючых прайшла гадзіна зносін “У адзінстве народа – сіла Незалежнай краіны”.
6 красавіка, удзел у вясновым раённым легкаатлетычным кросе прынялі нашы вучні. Па выніках у вучаніцы 10 класа - 1 месца. Віншуем!
16.03.2024
16 сакавіка для вучняў 1-9 класаў прайшло мерапрыемства "Прафесіі нашай краіны”.
24.02.2024
24 лютага вучні 9-10 класаў прынялі ўдзел у прафарыянтацыйным мерапрыемстве “Стань студэнтам на адзін дзень”, якое праводзілася на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У рамках праекта вучні пазнаёміліся са спецыяльнасцямі ўніверсітэта. Даведаліся пра магчымасці рэалізацыі сябе не толькі ў вучэбнай і навуковай дзейнасці, а таксама ў творчасці і спорце. Навучэнцы прымалі ўдзел у розных інтэрактыўных гульнях, наведвалі лекцыйныя і практычныя заняткі выкладчыкаў універсітэта, азнаёміліся з інфраструктурай Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Удзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве дазволіў будучым абітурыентам адчуць усе тонкасці студэнцкага жыцця і на адзін дзень адчуць сябе сапраўднымі студэнтамі.
17.02.2024
17 лютага, у шосты школьны дзень, адбылося мерапрыемства прысвычанае дню працоўнага выхавання і прафесіянальнай арыентацыі. Вучні разгадвалі інтэлектуальныя рэбусы, загадкі і сканворды, па тэме “ТОП-100” самых цікавых прафесій свету. Пасля прагляду відэафільма аб самых цяжкіх прафесіях, вучні рассказалі пра прафесіі сваіх бацькоў. У завяршэнне мерапрыемства кожны з навучэнцаў выбраў для сябе найбольш цікавую прафесію.
10.02.2024
10 лютага, у дзень прапаганды здаровага ладу жыцця, усе жадаючыя змаглі наведаць запланаваныя мерапрыемствы. Вучні пазнаёміліся з фактарамі, якія ўплываюць на здароўе чалавека, з мерамі прафілактыкі хвароб. У час мерапрыемства “Падлетак. Здароўе. Будучае” вучні вывялі сваю “формулу здароўя”.
Таксама ўсе жадаючыя з задавальненнем наведалі выставу-віктарыну “Лясны казачнік” прысвечаную да 130-годдзя В.Біянкі.
03.02.2024
3 лютага ў рамках шостага школьнага дня прайшло мерапрыемства "Афганістан - наша памяць і боль", накіраванае на выхаванне пачуцця адказнасці, доўгу і патрыятызму. Са слязьмі на вачах вучні разглядвалі фотаздымкі, праглядвалі відэафільм, слухалі песні, чыталі вершы. Кожны яшчэ раз задумаўся і пажадаў, каб такое гора мы бачылі толькі ў фільмах і чулі з далёкіх успамінаў.
27.01.2024
27 студзеня шосты школьны дзень прайшоў па тэме "Дзень узаемадзеяння з сям’ёй". Вучні 1-7 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі гадзіны зносін “Шчаслівая сям’я – гэта…”. Рабяты выказвалі свае прадстаўленні аб шчаслівай сям’і, складалі прыказкі і прымаўкі з прапанаваных слоў, а падчас гульні “Свечка любві” выказвалі словы падзякі сваім самым блізкім людзям. Кожны з удзельнікаў расказаў пра традыцыі , якія існуюць у сям’і. Напрыканцы мерапрыемства рабяты прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Сямейныя традыцыі”.
13.01.2024
13 студзеня ва ўстанове адукацыі прайшлі віктарына “Садавіна і гародніна – здаровыя прадукты”, гутарка на тэму: “Простыя правілы здароўя”. Дэвіз мерапрыемстваў быў “Я умею думаць, я умею разважаць, што карысна для здароўя - гэта буду выбіраць”. Дзеці зрабілі выснову, што трэба жыць доўга, паспець вывучыцца, стаць разумным, зрабіць многа прыемнага і карыснага для сябе. Для гэтага патрэбна захаваць сваё здароўе, патрэбна весці здаровы лад жыцця, абавязкова есці садавіну і гародніну, выконваць рэжым дня.
16.12.2023
16 снежня суботні дзень у нашай установе адукацыі прайшоў па тэме “Дзень працоўнага выхавання і прафесіянальнай арыентацыі”. Усе жадаючыя прынялі ўдзел у гадзіне загадак “Кім быць? Якім быць?” Вучні паказалі свае веды аб вядомых ужо прафесіях: адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванкі, называлі прафесіі па ключавых словах. Вялікую цікавасць у вучняў выклікала пабыць у ролі доктара, повара, дзізайнера адзення. А таксама даведаліся і пра сучасныя прафесіі.
09.12.2023
Знание своих недостатков - сила,
Признание их - благородство,
А исправление - мудрость.
Гэтыя словы А.Качатова сталі ключавымі ў правядзенні мерапрыемстваў суботняга дня, тэма якога "Дзень прапаганды ЗЛЖ". У гутарцы "Звычкі, як зрабіць правільны выбар" рабяты выказвалі сваё меркаванне аб карысных і шкодных звычках. Карысныя дапамагаюць быць сабранымі, арганізаванымі, гатовымі да пераадолення цяжкасцяў. На жаль, у людзей ёсць і шкодныя звычкі. У ходзе гутаркі рабяты яшчэ раз пераканаліся ў тым, што курэнне, алкаголь, наркотыкі прыносяць шкоду здароўю, таму трэба не паддавацца дрэннаму ўплыву старэйшых і аднагодкаў, знаходзіць правільны выхад у розных сітуацыях. Таксама ўвазе школьнікаў была прадстаўлена прэзентацыя "СНІД - міфы і рэальнасць". Самае галоўнае памятаць: у большасці выпадкаў, рабяты, вы самі можаце і павінны зрабіць правільны выбар-жыць і быць здаровымі.
02.12.2023
2 снежня ў суботні дзень ва ўстанове адукацыі прайшоў гістарычны калейдаскоп “Па сцяжынках гісторыі сваёй вёскі”. Рабяты высвятлялі, наколькі добра яны ведаюць гісторыю, прыроду: раслінны і жывёльны свет свайго краю.
Замацаваннем стала экскурсія ў музей "Скарбы мінулага", дзе рабят пазнаёмілі з гісторыяй роднага краю. Вучні ўбачылі, патрымалі старадаўнія прадметы ўжытку беларусаў. Мэтай дадзенага мерапрыемства было пашырэнне і паглыбленне ведаў вучняў пра гісторыю роднага краю, выхаванне пачуцця любові і гонару за сваю малую радзіму.
25.11.2023
25 лістапада ў нашай школе быў днём узаемадзеяння з сям'ёй, таму вучні пачатковых класаў з радасцю пагутарылі з Сеяргеем Мікалаевічам на тэму "Азбука здароў'я сям'і". Пад час размовы рабяты ўзгадалі асноўныя сямейныя каштоўнасці. Вынікам размовы стаў конкурс малюнкаў. Перамогу, у якім атрымала сяброўства.
Сямейныя традыцыі і іх роля ў жыцці чалавека - тэма круглага стала для вучняў 5-9 класаў, якія прышлі ў суботу на мерапрыемства. Рабяты абмеркавалі традыцыі, якія штогод адбываюцца ў іх сям'і. Таксама вучні даведаліся пра традыцыі, якія наносяць шкоду звычайнаму ладу сям'і. Вынікам абмеркаванне стала састаўленне дрэва карысных сямейных традыцый.
18.11.2023
18 лістапада суботні дзень у нашай установе адукацыі прайшоў па тэме “Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі”. Усе жадаючыя прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні “Угадай прафесію”. Вучні атрымалі шмат інфармацыі аб асаблівасцях вядомых прафесій: адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, называлі прафесіі па ключавых словах, малявалі прафесіі сваіх бацькоў. А таксама даведаліся і пра сучасныя прафесіі.
Знаёмства з прафесіямі, пачынаючы з малодшага школьнага ўзросту , дапамагае дзецям у будучым вызначыцца з выбарам прафесіі. А яшчэ такая дзейнасць фарміруе ў вучняў павагу да працы, паказвае значнасць любой прафесіі.
11.11.2023
11 лістапада, у рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня, з мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця, далучэння да спорту, выхавання патрыятызму праведзена гадзіна зносін "Героі спорту". Падчас мерапрыемства рабяты пашырылі ўяўленні аб гісторыі айчыннага спорту, паўдзельнічалі ў віктарыне і паказалі добрыя веды ў галіне спорту. У заключэнне мерапрыемства ўдзельнікамі мерапрыемтсва выканана песня "Героі спорту".
У ходзе гульні-віктарыны "Формула здароўя" ад адказу да адказу навучэнцы збіралі ключыкі для таго, каб разгадаць формулу здароўя. І ў завяршэнні гульні-віктарыны ім удалося, усе навучэнцы зрабілі выснову, што здароўе - гэта не толькі добрая фізічная форма, але і настрой, прыемныя ўзаемаадносіны з людзьмі, дасягненні, поспехі і берагчы ўсё гэта трэба змоладу.
21.10.2023
21 кастрычніка ў Беларусі другі раз за гісторыю адзначаецца Дзень бацькі. Наша школа не засталася ў баку ад гэтай падзеі. Не засталіся без увагі вучняў школы таты прыемных і былых шматдзетных сем'яў. Віншаванні атрымаў Захаранкоў Юрый Аляксандравіч, які мае дарослых сыноў і ўнука, а таксама на сенняшні дзень выхоўвае шэсць прыемных дзетак.
Вельмі абрадаваўся нашаму прыходу Зубік Сяргей Мацвеевіч. Ён бацька чатырох сыноў і двух прыемных дочак. Зараз сямейны састаў - 22 чалавека (з іх 9 унукаў).
Маладая шматдзетная сям'я Саўчыка Міхаіла Федаравіча таксама атрымала віншаванні. Малодшы сын Сяргей-вучань 10 класа, але ёсць ужо і ўнучак.
14.10.2023
Адукацыйная экскурсія ў маёнтак роду Бохвіцаў д. Флер'янава. Экскурсію, па радавым маёнтку, правяла Ларыса Паўлаўна Траццяк. Яна, разам з мужам Генрыхам Міхайлавічам, валодаюць сядзібай і праводзяць пазнавальныя экскурсіі.
Адукацыйная экскурсія ў Палацава-паркавы комплекс роду Рэйтанаў.
07.10.2023
Навучэнцы Малагарадзішчанскай сярэдняй школы наведалі Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў горадзе Ляхавічы, дзе для іх была арганізавана экскурсія. Рабяты змаглі бліжэй пазнаёміцца з напрамкамі работы аб'яднанняў па інтарэсах, разгледзець калекцыі шматлікіх выставачных работ. Акрамя таго, навучэнцам было прапанавана стварыць сваю першую мадэль на занятку па робататэхніцы.
7 кастрычніка навучэнцы Малагарадзішчанскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у працы рэсурснага цэнтра па духоўна-маральнаму выхаванню на базе Дараўскай сш. Для прысутных была арганізавана квэст-гульня «Мая Радзіма - Беларусь». Нашы рабяты прадэманстравалі добрыя веды пра Радзіму, і як вынік ІІІ месца. Напярэдадні свята "Пакроў Прасвятой Багародзіцы", удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з гісторыяй гэтага свята. А таксама, іерэй І.Ніканчук распавёў навучэнцам пра жыццё Ефрасіні Полацкай.
У заключэнне сустрэчы рабяты пагулялі ў футбол і быў арганізаваны салодкі круглы стол.
7 кастрычніка прайшоў 2 этап спартыўна-масавых спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па лёгкай атлетыцы «Шкаліяда». Удзельнікам "Шкаліяды" неабходна было прайсці чатыры віды спаборніцтваў. Рабяты паказвалі свае вынікі ў бегу на 60 метраў, скачку ў даўжыню з разбегу, кіданні мяча з месца, бегу на доўгую дыстанцыю (хлопчыкі – 800 м, дзяўчынкі – 500 м).
30.09.2023
30 верасня прайшло пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае сямейным каштоўнасцям. Рабяты актыўна працавалі: гаварылі аб сям'і, сямейных святах, заканчвалі прыказкі, разважалі пра самыя галоўныя сямейныя каштоўнасці.
23.09.2023
23 верасня, у дзень працоўнага выхавання і прафесіянальнай арыентацыі, усе жадаючыя навучэнцы 1-9 класаў змаглі наведаць запланаваныя мерапрыемсты. Вучні перагарнулі старонкі вуснага часопіса “Цікавыя прафесіі вакол нас”. У час мерапрыемства вучні даведаліся пра сучасныя прафесіі, змаглі адказаць на пытанне, як правільна выбраць будучую прафесію.
Таксама ўсе жадаючыя з задавальненнем прынялі ўдзел у аперацыі “Чысты школьны двор”.
16.09.2023
Каляндар дзяржаўных свят Беларусі напоўніўся Днём народнага адзінства. З гэтай нагоды ў Малагарадзішчанскай сярэдняй школе праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі. Падчас сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята, мелі магчымасць задаць пытанні. Таксама вучні вывучалі прыродную і гісторыка-культурную спадчыну беларускага народа. Завяршыўся святочны дзень прэзентацыяй "Сіла - у адзінстве". Вучні зрабілі вынік, што толькі ў адзінстве людзей багацце нашай краіны.
раскрыть » / « свернуть