18.05.2024
18 мая, у дзень піянерскай дружбы, у горадзе Ляхавічы адбыўся злёт піянераў. У рамках Злёту праведзены фестываль агляду Знаменных груп. Пасля ўрачыстай лінейкі, піянеры адправіліся ў гарадскі парк для прахаджэння квэста. Весела і актыўна піянеры правялі свята піянерскай дружбы.
15.05.2024
15 мая прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя Міжнароднаму Дню сям'і. Сям'я - адна з найважнейшых каштоўнасцяў кожнага чалавека, сацыяльны інстытут, які выконвае шэраг важных грамадскіх функцый. У сям'і адбываецца працэс фарміравання чалавека як асобы і як грамадзяніна. Дзякуючы сям'і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа.
15 мая прайшла ўрачыстая лінейка прысвечаная Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Кожны год у другую нядзелю мая адзначаецца Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157 ад 26 сакавіка 1998 года. Дзяржаўныя сімвалы з'яўляюцца неад'емнай часткай нашай незалежнасці. Гэтыя сімвалы ўвасабляюць памяць пакалення, адлюстроўваюцца нацыянальная самасвядомасць і няпросты гістарычны шлях народа, звязваюць разам мінулае, сучаснасць і будучыню беларускай дзяржавы.
10.05.2024
9 мая навучэнцы Малаградзішчанскай школы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 79-й гадавіне Вялікай Перамогі на Кургане Славы ў Ляхавіцкім раёне. "Беларусь памятае. Памятаем кожнага!"
08.05.2024
З мэтай выхавання ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, гонару за гераічнае мінулае Радзімы, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа, фарміравання разумення каштоўнасці міру на зямлі 8 мая прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, «Нам гэты мір завешчана берагчы». Дзеці актуалізавалі веды аб значэнні Дня Перамогі, подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра тое, што Беларусь памятае і шануе подзвіг загінуўшых і жывых, вядомых і безыменных беларусаў-салдат, партызан і падпольшчыкаў; памятае мільёны грамадзян, сагнаных у фашысцкае рабства, закатаваных у канцлагерах і гета, памятае тых, хто каваў перамогу ў тыле ворага.
8 мая валанцёры клуба "Інстытут добрых спраў" нашай установы адукацыі, з працоўнай акцыяй наведалі былую вязніцу Яўгенію Пятроўну Кудзіну.
8 мая навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіуме на магіле лётчыка, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, Маргунова Міхаіла Паўлавіча. Сярод удзельнікаў мітынгу былі прадстаўнікі ААТ "Жарабковічы", Мядзведзіцкага лясніцтва Ляхавіцкага лясгаса, Ганчароўскай амбулаторыі і стараста в.Мядзведзічы.
07.05.2024
Віншаванні, напярэдадні свята Дня Перамогі прымае былы вязень - Яўгенія Пятроўна Кудзіна. Вучні наведалі Яўгенію Пятроўну з песнямі, вершамі і букетам пераможных кветак "Букет ветэрану".
06.05.2024
Мітынг-рэквіем, прысвечаны 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў сёння на брацкай магіле ў в.Завінне. Ушанаваць памяць загінуўшым салдатам сабраліся не толькі навучэнцы нашай школы. Удзельнікамі мітынгу былі старшыня Альхоўскага сельскага савета Кулак Вячаслаў Барысавіч, іерэй Максім Долгі, вайскоўцы ваеннай часткі № 29969, мясцовыя жыхары.
Сяброўская сустрэча па футболе паміж вайскоўцамі ваеннай часткі 29969 і зборнай камандай Малагарадзішчанскай школы ярка, цікава і запамінальна прайшла сёння, 6 мая, на стадыёне ўстановы. Матч прысвечаны Дню Перамогі і 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
03.05.2024
3 мая у рамках Усебеларускага патрыятычнага праекта "Памяць пакаленняў у імя будучыні" ва ўстанове адукацыі прайшоў Усебеларускі дыктант "Я раскажу аб Перамозе", прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вучні пачатковых класаў пісалі пра Курган Славы.
Дыктант праводзіцца з мэтай захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, павышэння гістарычнай пісьменнасці і патрыятычнага патэнцыялу дзяцей і вучнёўскай моладзі.
27.04.2024
27 красавіка, у рамках раённай спартакіяды школьнікаў, праходзілі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод школьнікаў 2009-2010 года нараджэння і маладзей. .
🏆Вынік: 300 метраў - 1 месца Падгайскі Кірыл; 2 месца Столяр Соф'я; .
60 метраў - 3 месца Падгайскі Кірыл; 3 месца Столяр Соф'я.
Віншуем юных спартсменаў.
20.04.2024
Спартыўна-патрыятычная гульня "Зарніца", прысвечаная 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь, прайшла 20 красавіка 2024 года. Рабяты выдатна справіліся з усімі цяжкасцямі і паказалі свой спрыт, сяброўскую падтрымку і ўзаемадапамогу. За ўдзел у спартыўна-патрыятычнай гульні камандам былі ўручаны ганаровыя граматы. Наша каманда "Медальён" па выніках заняла - І месца ў аглядзе строю і песні "Мы-праўнукі Перамогі"; ІІ месца - у квізе "80 гадоў пад мірным небам"; ІІІ месца - "Санітарны пост"; І месца ў Падгайскага Кірыла - разборка-зборка аўтамата; ІІІ месца (агульнакаманднае) ў спаборніцтве "Да абароны Айчыны гатовы!»: - "Прыступіць", зборка, разборка аўтамата Калашнікава; (Кірыл Падгайскі і Ліза Караленя). Вы лепшыя!!! "Зарніца" дапамагае выхоўваць у дзецях пачуццё патрыятызму, адказнасці, згуртаванасці і камандны дух.
8-10 клас
17.04.2024
Навучэнцы наведалі тэатралізаваны канцэрт ансамбля Брэсцкай абласной філармоніі "Рапсодыя" - "Дні Перамогі", які праходзіў у Ляхавіцкім ГДК. Маналогі і песні пра вайну юных дзяўчат, якія дачакаліся майскі дзён перамогі 45-га, кранулі душы гледачоў. Менавіта гэтыя песні дапамагалі нашым прадзедам не здавацца, не губляць надзеі, выжываць, змагацца - і перамагаць. Падчас выступлення ў зале панавала хвалюючая, светлая і шчырая атмасфера.
5-10 клас
16.04.2024
Сярод вучняў 5-10 класаў прайшоў урок мужнасці “Канцлагеры і памяць”. Навучэнцам нагадалі, што ў 2024 годзе споўніцца 80 гадоў з дня вызвалення ад прыгнёту гітлераўскай акупацыі нашай роднай Беларусі ў ходзе аперацыі «Баграціён». Доўгіх 1418 дзён і начэй народы СССР ішлі да перамогі. Фашысты, абраўшы палітыку генацыду і масавага крывавага тэрору, чынілі тут нечуваныя зверствы, не шкадуючы ні жанчын, ні дзяцей. Канцлагеры і гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі.
Вучні прыйшлі да высновы, што вызваленне Беларусі ад фашызму прынесла нам мір, свабоду, заклала падмурак незалежнасці і росквіту Рэспублікі Беларусь.
1-10 клас
12.04.2024
Адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас, прайшоў у 1-10 класе. Навучэнцы пагутарылі аб першых заваёўніках космасу, абмеркавалі дасягненні нашай краіны ў галіне касмічных даследаванняў, паразважалі аб ўкладзе Беларусі ў сусветную касмічную гісторыю. Асабліва цікавай часткай урока стаў прагляд відэа аб палёце першай беларускай жанчыны-касманаўт суверэннай Беларусі Марыны Васілеўскай.
Мы ганарымся сваёй краінай і яе людзьмі! Касмічныя тэхналогіі трэба развіваць. Яны ўплываюць і на статус краіны на міжнароднай арэне, і на эканоміку, і на абараназдольнасць.
7 клас
11.04.2024
11 красавіка прайшла раённая краязнаўчая алімпіяда для вучняў 7 класа, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ганаровымі гасцямі і членамі журы сталі іерэй Максім Долгі, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ "Ляхавіцкі лясгас" Адаменка Н.У., старшыня Альхоўскага сельскага савета Кулак В.Б. Па завяршэнні алімпіяды, рабяты 5-7 класаў правялі круглы стол з гасцямі ў фармаце "Сто пытанняў даросламу", а таксама экскурсію ў музейным кутку "Скарбы мінулага".
5,7-8 клас
06.04.2024
Навучэнцы нашай школы наведалі брацкую магілу савецкіх воінаў у аг. Дарава. На ўскраіне вёскі, каля трасы Ляхавічы-Баранавічы пахаваныя 35 воінаў, якія загінулі ў баях у 1944 г. У ліпені 1944 года пачалося вызваленне Ляхавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Каля ракі Шчара разгарнуліся жорсткія баі. 7 ліпеня 1944 года вёскі Дарава і Літва былі вызвалены ад нямецкіх акупантаў Чырвонай Арміяй.
02.04.2024
У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі з Ляхавіч стартаваў аўтапрабег, прымеркаваны да гэтай святочнай падзеі. Калона аўтамабіляў у колерах дзяржаўнай сімволікі братэрскіх краін праехала па райцэнтры. На маршруце адна з кропак- Курган Вечнай Славы.
Піянеры і акцябраты нашай школы сталі ўдзельнікамі аўтапрабегу, усклалі лампадкі ў гонар загінуўшых герояў у часы Вялікай Айчыннай вайны.
5-10 клас
2.04.2024
2 красавіка прайшоў адзіны ўрок да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэта важная дата ў жыцці Саюзнай дзяржавы, якая адлюстроўвае братэрства і дружбу народаў, добрасуседства, узаемаразуменне і ўсебаковае супрацоўніцтва ў самых розных сферах.
Беларуска-расійскае братэрства прайшло выпрабаванне часам. Дзень яднання народаў самой сутнасцю сваёй абапіраецца на памяць і вопыт мінулых пакаленняў беларусаў і расіян і ў той жа час накіраваны ў будучыню, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не разарвуць сваіх брацкіх повязяў.
5-10 клас
22.03.2024
З мэтай паглыблення ведаў вучняў аб гістарычным мінулым беларускага народа, трагічных падзеях у Хатыні, фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміравання адмоўнага стаўлення да гвалту 22 сакавіка 2024 года быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны гадавіне трагедыі ў вёсцы Хатынь.
22 сакавіка 1943 года ахопленая полымем вёска разам з жыхарамі была назаўсёды сцёртая з твару зямлі і ўвайшла ў гісторыю як сімвал нялюдскасці нацыстаў і іх памагатых.
У памяць ахвяр трагедыі ў в.Хатынь вучні ўшанавалі хвілінай маўчання.
8-10 клас
20.03.2024
Традыцыйна наш студатрад удзельнічае ў пасадцы леса. Рабяты высаджваюць саджанцы сосен і бяроз на адведзеных дзялянках. А ў Год якасці - гэта асабліва важна! Для некаторых навучэнцаў - гэта першы працоўны вопыт, за які яны атрымаюць зарплату. Працэс даволі працаёмкі і вельмі адказны, бо ад таго, наколькі якасна выкапаныя лункі, залежыць далейшы рост дрэва.
9 клас
Вучні 9 класа пазнаёміліся з Дзяржаўным знакам якасці Беларусі і правіламі яго прысваення
Адпаведны Указ нумар 21 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Дакументам зацверджана выява і апісанне знака. Ён уяўляе сабой пяцікутнік чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява перавернутай літары "К" і надпіс "Беларусь". Пяць кутоў знака сімвалізуюць якасць беларускай прадукцыі, якая дасягаецца спалучэннем пяці паказчыкаў вытворчасці: бяспекі, экалагічнасці, інавацыйнасці, тэхналагічнасці і эстэтычнасці.
Парадак прысваення Дзяржаўнага знака якасці і пералік стымулюючых ільгот і прэферэнцый, якія прадастаўляюцца вытворцам пры яго прысваенні, будзе вызначаны Урадам.
Установа Дзяржаўнага знака якасці будзе садзейнічаць павышэнню якасці беларускіх тавараў і паслуг.
6 клас
Для вучняў 6 класа прайшла гадзіна зносін "2024— Год якасці". Увага была акцэнтавана на тое, што ў рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівае і прадуманае стаўленне да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энэргаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі.
7 клас
Вучні 7 класа наведалі інфармацыйны стэнд, прысвечаны году якасці. Навучэнцы пазнаёміліся з лагатыпам года, а таксама даведаліся пра лагатыпы беларускіх брэндаў, вядомыя ў многіх краінах і маюць знак якасці.
2-3 класс - Мероприятие "2024— год качества"
8-10 клас
22.03.2024
Навучэнцы 8-10 класаў нашай установы адукацыі ў рамках акцыі «Адзін дзень з прадпрыемствам», у Год якасці наведалі Ляхавіцкі РАУС. Рабяты пабывалі ў музеі РАУС і з вялікай цікавасцю паслухалі расказ пра гісторыю раённай міліцыі. Школьнікі ўбачылі, як працуюць супрацоўнікі органаў унутраных спраў на кантрольна-прапускным пункце, у дзяжурнай частцы і ў службовых і пашпартным кабінетах. Самай цікавай часткай сустрэчы быў аповяд супрацоўнікаў аб сваёй працы, спецыяльных сродках і сродках індывідуальнай абароны.
1-10 клас
15.03.2024
15 сакавіка 2024 года спаўняецца роўна 30 гадоў з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая заклала асновы дзяржаўнай улады, гарантавала незалежнасць і суверэнітэт маладой дзяржавы. Сёння з навучэнцамі 1 – 4 – х, 5 – 8 - х і 9 – 10-х класаў былі праведзены адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Таксама ў рамках адзінага ўрока прайшла акцыя «Мы - грамадзяне Республікі Беларусь!»
8 клас
15.03.2024
Урачыстае мерапрыемства да Дня Канстытуцыі "Мы-грамадзяне Рэспублікі Беларусь!" прайшло для вучняў, якім споўнілася 14 гадоў у Ляхавіцкім гарадскім Доме культуры. Канстытуцыя-гэта Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, звод галоўных правілаў, устаноўленых грамадзянамі нашай краіны. Выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь-абавязак кожнага!
8-10 клас
13.03.2024
З мэтай стварэнне неабходных умоў для выхавання патрыятызму як духоўнага кампанента асобы грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з уласцівымі яму каштоўнасцямі і ў сувязі з Годам якасці ў Рэспубліцы Беларусь з вучнямі 8-10 класаў прайшоў круглы стол “Зроблена ў Беларусі!”
1-10 клас
27.02.2024
28 лютага навучэнцы нашай школы наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь". Вучні падчас экскурсіі пазнаёміліся з гісторыяй Хатыні, наведалі "Могілкі вёсак", "Сцяну памяці", помнік "Непакораны чалавек" і музей, які складаецца з 6 залаў з інтэрактыўнай экспазіцыяй. Экскурсія адбылася ў рамках рэалізацыі пілотнага праекта.
6 клас
19.02.2024
На базе сш № 1 г. Ляхавічы 17 лютага прайшоў раённы этап абласной алімпіяды па асновам бяспекі жыццядзейнасці. У алімпіядзе прынялі ўдзел 45 вучняў 3-11 класаў устаноў адукацыі Ляхавіцкага раёна. Па вынікам алімпіяды дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны вучань 6 класа Малагарадзішчанскай сярэдняй школы. Віншуем з перамогай!
15.02.2024
У межах акцыі "Да подзвігу герояў сэрцам дакраніся" актывісты БРСМ, неабыякавыя да памятных дат, разам са старшынёй Альхоўскага сельскага выканаўчага камітэта Кулаком В.Б. усклалі вянкі да захаванняў памерлых воінаў-інтэрнацыяналістаў Івана Паўлавіча Страмавуса ў в.Альхоўцы і Васіля Уладзіміравіча Буйко ў в.Вялікае Гарадзішча. Таксама на месцах пахаванняў вайскоўцаў вучні навялі парадак, тым самым аддаўшы даніну памяці былым воінам.
1-4 клас
07.02.2024
У Год якасці вучні пачатковых класаў нашай школы наведалі ААТ "Ляхавіцкі льнозавод".
У час экскурсіі дзеці пазнаёміліся з гісторыяй прадпрыемства, з тэхналагічным працэсам вытворчасці, з людзьмі, якія прысвяцілі якасці ўсё сваё працоўнае жыццё.
25.01.2024
1-4 клас
25 студзеня сярод вучняў пачатковых класаў адбыўся конкурс малюнкаў прысвечаны Году якасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Мэтай конкурсу - раскрыццё творчага патэнцыялу вучняў, фарміраванне камунікатыўных якасцей навучэнцаў, выхаванне павагі да роднага краю, сваёй малой радзімы .
1-10 клас
12.01.2024
З мэтай паглыблення ведаў аб гістарычным мінулым беларускага народа, фарміравання ўяўленняў аб генацыдзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў нашай установе адукацыі 12 студзеня 2024 года прайшоў адзіны ўрок для вучняў 1-5 і 6-10 класаў, прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў в.Ала, “Ала – сястра Хатыні”.
У ходзе ўрока вучні школы выказвалі свае ўяўленні аб словах “вайна”, “мір”, пазнаёміліся з трагічнай гісторыяй в.Ала, абмяркоўвалі відэаролікі, інфармацыйныя матэрыялы, рабілі высновы.
У памяць аб загінуўшых жыхарах в.Алы, навучэнцы 1-5 класаў напісалі на мадэлях званоў аб сваіх пачуццях і прымацавалі іх на дошку. Вучні 6-10 класаў выказалі свае меркаванні наконт таго, што яны могуць зрабіць, каб памяць аб трагічных падзеях і героях вайны заставалася ў стагоддзях. Навучэнцы ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінулых у гады ВАВ.
|
|
Гісторыю, падобную да Хатыні, маюць многія беларускія вёскі. Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце вы не знойдзеце сёння Алы. Яна была знішчана фашыстамі. Ала - гэта 12 Хатыней! У якой загінула 1758 чалавек, сярод якіх 950 дзяцей, 508 жанчын, 100 мужчын і 200 старых.
Дзякуючы І. Катляраву, С. Пярвіцкаму і В. Бельцюкову ў Светлагорскім раёне з'явіўся мемарыяльны комплекс “Ала”-памятнае месца, якое не дазваляе забыць злачынствы нацыстаў. Бо толькі праўда аб вайне-гэта гарантыя таго, што наша гісторыя краіны ў гады ВАВ ніколі не будзе скажоная або перапісаная.
11.01.2024
5-7 клас
Сярод вучняў 5-7 класаў адбылася пазнавальная гульня “Якасны КВІЗ”, прымеркаваная да Года якасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Праз узаемадзеянне, калектыўнае мысленне і аналітычныя здольнасці, удзельнікі гульні змаглі пашырыць свае веды аб важнасці якасці брэндаў і ўзроўню жыцця для грамадства.
5 клас
08.01.2024
У 5 класе прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме "Беларусь - краіна са знакам якасці". Дзеці пазнаёміліся з Указам Прэзідэнта аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці, абмеркавалі якасці беларускай прадукцыі: бяспеку, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць і эстэтычнасць. Навучэнцы падзяліліся тым, чым можа ганарыцца кожны беларус.
раскрыть » / « свернуть