⇒ ссылка на отчет по мероприятиях в рамках проекта ШАГ
09.12.2024
9 снежня ў Малагарадзішчанскай СШ прайшоў урок мужнасці "Жыць, каб памятаць", прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр злачынства генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства.
Генацыд беларускага народа застаецца адной з самых змрочных старонак у гісторыі Беларусі. Ён забраў жыццё сотняў тысяч людзей і нанёс глыбокую рану нацыянальнай душы. Памяць аб ахвярах служыць перасцярогай супраць нянавісці, нецярпімасці і дыскрымінацыі.
Сёння мемарыялы і помнікі па ўсёй краіне служаць напамінкам аб ахвярах генацыду.
06.12.2024
У Малагарадзішчанскай сярэдняй школе 5-6 снежня прайшоў Адзіны ўрок "Саюзная дзяржава. 25 гадоў разам", прысвечаны 25-годдзю падпісання Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, для ўсіх узроставых катэгорый навучэнцаў.
Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення Саюзнай дзяржавы, даведаліся аб развіцці партнёрства ў розных сферах дзейнасці, абмеркавалі асноўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.
03.12.2024
3 снежня навучэнцы 9-11 класаў ДУА "Малагарадзішчанская сярэдняя школа Ляхавіцкага раёна" здзейснілі прафарыентацыйную экскурсію на ААТ "ТБЗ Ляхавіцкі".
Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй завода, асаблівасцямі здабычы торфу і вытворчасці брыкету.
Таксама навучэнцы даведаліся, што прадпрыемствам праводзіцца бесперапынная мадэрнізацыя, планамерная работа па тэхнічным пераўзбраенні вытворчасці і абнаўленні асноўных сродкаў.
29.11.2024
29 лістапада адбылася сяброўская сустрэча навучэнцаў Малагарадзішчанскай сярэдняй школы і Востраўскай сярэдняй школы, прысвечаная 85-годдзю Брэсцкай вобласці. У рамках сустрэчы прайшлі спаборніцтвы па тэнісе, шахматах, шашках і валейболе. Па выніках гульняў ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны пераможцы. Завяршылася мерапрыемства за сяброўскім чаяпіццем.
28.11.2024
28 лістапада ў Малагарадзішчанскай сярэдняй школе для 8-11 класаў прайшлі заняткі ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна".
Тэма занятку "Маладосць - час выбару. Што можа БРСМ?"
Спікерамі мерапрыемства выступілі:
Буйкевіч Вераніка Уладзіміраўна, педагог-арганізатар Малагарадзішчанскай СШ, і Курак Дар'я, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ Малагарадзішчанскай СШ.
У час рэалізацыі першага этапа ШАГа "Мы даведваемся" з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны юнакі і дзяўчаты актуалізавалі свае веды аб дзейнасці арганізацыі ГА БРСМ, аб накіраванні работы і ключавых пытаннях укладу ў рэалізацыю маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
У фармаце адкрытага мікрафона прайшоў другі этап ШАГа. Вераніка Уладзіміраўна і Курак Дар'я расказалі аб дзейнасці пярвічнай арганізацыі школы і раённай арганізацыі ГА БРСМ.
Падводзячы вынікі ў трэцім этапе ШАГа навучэнцы змаглі выбраць для сябе актуальныя праекты БРСМ, якія ўжо рэалізуюцца ў школе.
28.11.2024
28 лістапада ў ДУА "Малагарадзішчанская сярэдняя школа Ляхавіцкага раёна" прайшло інфармаванне бацькоў і навучэнцаў старэйшых класаў па тэме "Інстытут прэзідэнцтва: ад дасягненняў мінулага да поспехаў будучага".
Для Рэспублікі Беларусь увядзенне інстытута прэзідэнцтва азнаменавала новы этап у жыцці дзяржавы і народа. Ужо 30 гадоў наша краіна адказна падыходзіць да захавання традыцый, упэўнена дзейнічае ў сучаснасці і імкліва нарошчвае тэмпы развіцця для будучых пакаленняў. У гэтым кантэксце Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь выступае гарантам стабільнага развіцця нашай краіны.
З 1994 года кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Час кіраўніцтва першага прэзідэнта - гэта перыяд пераўтварэнняў і фарміравання прынцыпаў, на аснове якіх функцыянуюць эканамічная, культурная і сацыяльная сферы нашай краіны. 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва - гэта важная нагода правесці аналіз праведзенай працы, вынікі якой дазваляюць прагназаваць перспектывы развіцця беларускага грамадства.
21.11.2024
У нашай школе сёння прайшоў Адзіны дзень інфармавання, у якім прынялі ўдзел 28 членаў працоўнага калектыву.
Тэмы Адзінага дня інфармавання:
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас".
"Інстытут прэзідэнцтва: ад дасягненняў мінулага да поспехаў будучыні".
Суверэнітэт любой дзяржавы ў значнай ступені залежыць ад здольнасці кіраўніка краіны праводзіць эфектыўную палітыку ў сферы нацыянальнай бяспекі. Цяперашнім пакаленням беларусаў пашчасціла нарадзіцца і жыць пад мірным небам. Галасуючы, мы выказваем свае адносіны да будучыні нашай краіны. Выбары - гэта праява салідарнасці грамадзян. Чым больш згуртаваным з'яўляецца грамадства, тым больш яно абаронена ад унутраных і знешніх выклікаў, тым больш стабільным з'яўляецца яго развіццё.
20.11.2024
20 лістапада ў Малагародзішчанскай сярэдняй школе прайшлі заняткі па ваенна-прафесійнай арыентацыі з удзелам прадстаўнікоў 120 зенітнай ракетнай брыгады. Навучэнцам быў прапанаваны для разгляду варыянт паступлення на ваенны факультэт ва УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы" па спецыяльнасці - забеспячэнне войскаў гаруча-змазачнымі матэрыяламі. Сярод прадстаўнікоў выпускнік нашай школы, Уладзіслаў Дзянісавіч Сакуць, які пазнаёміў рабят з умовамі прыёмнай кампаніі і навучання ва УА "Ваенная Акадэмія Рэспублікі Беларусь", расказаў аб падтрымцы ваеннаслужачых з боку дзяржавы.
16.11.2024
16 лістапада навучэнцы Малагарадзішчанскай сярэдняй школы наведалі гісторыка-краязнаўчы музей ДУА “Крывошынская сярэдняя школа імя Г.С. Здановіча”. Для вучняў была праведзена экскурсія па літаратурна-этнаграфічнай і гісторыка-краязнаўчай экспазіцыях музея па тэмах : “Барацьба беларускага народа за свабоду”, “Баявая слава”, “Працоўная слава і гонар беларускага народа”. Пасля экскурсіі для рабят была арганізавана квэст-гульня “Дарогамі Перамогі”, дзе навучэнцы змаглі паўдзельнічаць у гульні “Праўда-няпраўда” і віктарыне на ваенна-гістарычную тэматыку, паказаць свае ўменні ў стральбе.
14.11.2024
Сёння навучэнцы нашай школы сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага прававога турніру "Сіла Закона" па тэме "Прэзідэнт - гарант Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека".
13.11.2024
13 лістапада ў дзіцячым садку прайшло мерапрыемства па патрыятычнаму выхаванню “Пісьмо аб Беларусі”. Выхаванцы адправіліся ў завочнае падарожжа па краіне. У ходзе мерапрыемства дзеці спявалі песні, танцавалі, адгадвалі загадкі. З захапленнем прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Адгадай сімвалы Беларусі” і з цікавасцю расказалі пра іх. Вялікая ўвага ўдзялялася тэме Вялікай Айчыннай вайны, генацыду беларускага народа. У завяршэнні мерапрыемства з гонарам і любоўю да сваёй краіны рабяты на папяровых буслах выказалі свае пажаданні дзецям другіх краін і замацавалі на беларускім ручніку.
12.11.2024
З мэтаю грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення12 лістапада ў нашай установе адукацыі для вучняў 6-9 класаў прайшла гістарычная гульня-віктарына “Без тэрміну даўніны”. Рабятам былі прапанаваны пытанні па чатырох тэматычных блоках: “Вызваленне Беларусі”, “Партызаны Беларусі”, “Генацыд беларускага народа”, “Героі”. Удзельнікі гульні з захапленнем адказвалі на пытанні, даведваючыся шмат новага з гісторыі роднага краю. Перамагла дружба.
12.11.2024
З мэтаю грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, правядзення прафарыентацыйнай работы 12 лістапада вучні 11 класа Малагарадзішчанскай сярэдняй школы наведалі Ляхавіцкі РАУС. У ходзе сустрэчы рабяты пазнаёміліся з гісторыяй РАУС, даведаліся пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць ва ўстановах адукацыі МУС Рэспублікі Беларусь.
06.11.2024
6 лістапада ў Малагародзішчанскай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Раніца пачалася з урачыстай лінейкі, на якой прысутнічалі навучэнцы і працоўны калектыў школы. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года - важная гістарычная падзея. Падчас рэвалюцыі адбылося ўзброенае паўстанне супраць Часовага ўрада і прыход да ўлады партыі бальшавікоў.
Таксама сярод мерапрыемстваў быў прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма "Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года".
Пераадолеўшы ў нялёгкім дваццатым стагоддзі шматлікія выпрабаванні, раскрыўшы патэнцыял творчасці і стварэння, беларусы занялі дастойнае месца ў вялікай сям'і народаў свету.
04.11.2024
4 лістапада ў ДУА “Малагарадзішчанская сярэдняя школа Ляхавіцкага раёна” адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку II чвэрці.
Знаменная група ўнесла ў залу Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, настаўнікі і вучні школы выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
На лінейцы адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў раённага этапу навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў “З навукай у будучыню”. Сярод пераможцаў вучаніца 9 класа - Апанасік Эльвіра, дыплом III ступені. Падзякамі аддзела па адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама адзначаны вучаніцы 10 класа – Касміна Кіра і Курак Дар'я.
Навучэнцам пажадалі плённай працы і выдатных дасягненняў уII чвэрці, а таксама нагадалі аб правілах бяспечных паводзін у школе.
25.10.2024
25 кастрычніка ў ДУА "Малагарадзішчанская сярэдняя школа Ляхавіцкага раёна" адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню I чвэрці.
На лінейцы адбылося ўзнагароджанне пераможцаў розных мерапрыемстваў, спаборніцтваў і конкурсаў, якія праходзілі на працягу чвэрці. Дзецям яшчэ раз нагадалі аб правілах бяспечных паводзін падчас канікул.
Знаменная група, выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь надалі значнасці і ўрачыстасці гэтаму мерапрыемству.
25.10.2024
З 21 па 25кастрычніка ў піянерскай дружыне імя М.І.Цацына прайшоў Тыдзень акцябрат. Для вучняў 2-4 класаў прайшла сустрэча-гутарка са старэйшымі піянерамі, падчас якой навучэнцы пазнаёміліся з правіламі акцябрат і легендай аб акцябронку, а затым ярка і маляўніча адлюстравалі на сваіх малюнках сваю малую Радзіму. 22 кастрычніка вучні паўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах "Маё спартыўнае дзяцінства”, дзе перамагла дружба. 23 кастрычніка рабяты сталі ўдзельнікамі ярмаркі “Кулінарныя шадэўры”.
Завяршэннем Тыдня стала ўрачыстае мерапрыемства "Мы – акцябраты!", падчас якога навучэнцы 2 класа ўступілі ў рады малодшых школьнікаў ГА "БРПА".
Жадаем вучням творчай актыўнасці, пазітыўнага настрою і новых вышынь!
25.10.2024
25 кастрычніка актывісты Малагарадзішчанскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі “Дай лесу новае жыццё”.
24.10.2024
24 кастрычніка ў Малагародзішчанскай школе прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” – для навучэнцаў 8-11 класаў па тэме «Маладосць - час выбару. Моладзь – за міласэрнасць» (пра валанцёрскую дзейнасць; валанцёрскія атрады).
Упершыню мерапрыемства праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі. Запрошаным госцем стала Алена Мікалаеўна Краснюкова - намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа, якая расказала вучням пра тое, як можна стаць валанцёрам і што дае валанцёрства чалавеку. Таксама Алена Мікалаеўна расказала навучэнцам пра гісторыю ўзнікнення валанцёрскага руху на тэрыторыі нашай краіны.
На першым этапе навучэнцы актуалізавалі веды аб валанцёрскім руху Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праводзіў кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні школы, які з'яўляецца старшынёй Брэсцкай абласной Валанцёрскай Рады, таму рабяты не па чутках ведаюць пра валанцёрскую дзейнасць.
У канцы навучэнцамі была зроблена выснова, што валанцёрская дзейнасць сярод моладзі ў нашай Рэспубліцы набірае папулярнасць, бо дапамагаючы іншым, мы дапамагаем сабе.
Традыцыйна, у завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі стварылі «Дрэва ідэй і ініцыятыў» у якое ўнеслі свае прапановы развіцця нашага рэгіёна і краіны праз валанцёрскую дабрачынную дзейнасць актыўнай моладзі.
23.10.2024
23 кастрычніка сярод навучэнцаў 7-11 класаў прайшла інтэлектуальная гульня "Ліга Беларускай якасці" прымеркаваная да Года якасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Праз узаемадзеянне, калектыўнае мысленне і аналітычныя здольнасці, удзельнікі гульні змаглі пашырыць свае веды аб важнасці якасці брэндаў і ўзроўню жыцця для грамадства.
Увага была акцэнтавана на тое, што ў рамках Года якасці быў зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівае і прадуманае стаўленне да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энэргаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі.
22.10.2024
22 кастрычніка ў нашай школе прайшоў урок-памяці "Лічбы на сэрцы", на якім навучэнцы даведаліся аб новых выніках расследавання крымінальнай справы, узбуджанай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь па факце ўчынення генацыду супраць беларускага народа. Лёс жыхароў Хатыні падзялілі 48 вёсак і хутароў Ляхавіцкага раёна, загінула 511 чалавек.
22.10.2024
22 кастрычніка ў рамках прафарыентацыйнага выхавання адбылося анлайн знаёмства навучэнцаў 9-11 класаў з універсітэтам грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь. Вучні даведаліся аб правілах прыёму ва ўстанову адукацыі, кантрольныя лічбы прыёмнай кампаніі 2024 года, пра ўмовы, якія прадастаўляюцца студэнтам універсітэта. Пасля завяршэння прэзентацыі вучні задавалі хвалюючыя іх пытанні.
22.10.2024
22 кастрычніка ў ДУА “Малагарадзішчанская сярэдняя школа Ляхавіцкага раёна”з класнымі кіраўнікамі 1-11 класаў прайшоў семінар па тэме “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”.
Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг адлюстроўваюць гісторыю паходжання дзяржавы, яго структуру, нацыянальныя і іншыя традыцыі, асаблівасці эканомікі, прыроды. Дзяржаўны гімн у сваёй музыцы і тэксце выказвае ідэалагічныя асновы дзяржавы, яго гісторыю, мэты і прынцыпы.
Герб, сцяг, гімн Рэспублікі Беларусь-сімвалы дзяржаўнага суверэнітэту. У сістэме атрыбутаў дзяржаўная сімволіка займае адно з найважнейшых месцаў, з'яўляецца ўвасабленнем нацыянальнай ідэі беларускай дзяржавы.
18.10.2024
У мэтах удасканалення адукацыйнага працэсу, фарміравання павагі да культурна-гістарычнай спадчыны свайго народа навучэнцы 7-10 класаў нашай школы ажыццявілі адукацыйную экскурсію ў Косаўскі палацава-паркавы комплекс.
Палац Пуслоўскіх - адна з найпрыгажэйшых неагатычных рэзідэнцый. Адзіны помнік гэтага тыпу, які захаваўся на тэрыторыі Беларусі да гэтага часу. Наведаўшы палац, здаецца, што перад наведвальнікамі стаіць не палац, а замак: такое ўражанне робяць гранёныя вежы з зубчыкамі.
01.10.2024
У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі “Клопат. Павага. Адказнасць” вучні Малагарадзішчанскай сярэдняй школы павіншавалі аднавяскоўцаў з Міжнародным Днём сталых людзей, выказалі цёплыя словы падзякі за іх добрасумленную працу, за іх вялікі жыццёвы вопыт, за мудрасць і дабрыню.
27.09.2024
27 верасня ў рамках выканання плана адукацыйных экскурсій навучэнцы Малагародзішчанскай школы здзейснілі выхаваўчую і прафарыентацыйную экскурсію ў вайсковую часць 29969 «Дарава-Чыж» (батальён кіравання). З вялікай цікавасцю дзеці слухалі аповед пра гісторыю і воінскі шлях дадзенай часці. Далей навучэнцы прагледзелі аўтамабілі мабільнага штаба супрацьпаветранай абароны. Змаглі асабіста сабраць і разабраць аўтамат АК-47, паспрабаваць на сабе поўны камплект хімічнай абароны. Наступным этапам экскурсіі стала знаёмства з казармай.
26.09.2024
26 верасня прайшлі заняткі ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў 8-11 класаў па тэме «Маладосць - час выбару. Нашы ініцыятывы тут і зараз».
Запрошаны госць: Бурак Дзіяна Сяргееўна, намеснік старшыні камісіі па рэгіянальнай палітыцы і ўзаемадзеянні з органамі мясцовага самакіравання Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.
18.09.2024
З мэтай фарміравання ўсвядомленага паважлівага стаўлення да дзяржаўнага свята "Дзень народнага адзінства" прайшла сяброўская сустрэча паміж навучэнцамі і педагогамі Востраўскай сярэдняй школы і Малагарадзішчанскай сярэдняй школы пад дэвізам - "Мы адзіны!"
Сустрэча пачалася з урачыстай лінейкі, якая стала пачаткам насычанага і яркага дня. Флэшмоб "Калі мы разам!" змог усіх аб'яднаць у адну дружную сям'ю. Далей каманды школ спаборнічалі ў эстафетах, гулялі ў валейбол.
Завяршылася мерапрыемства за сяброўскім чаяпіццем.Усё гэта спрыяла назапашванню добразычлівых узаемаадносін з аднагодкамі, з працоўным калектывам, выхоўвала эмацыянальную спагадлівасць.
«У адзінстве наша сіла!»
17.09.2024
17 верасня да Дня народнага адзінства ў нашай школе прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя 85-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР. Вучні ўспомнілі пра памятныя падзеі, праглядзелі і абмеркавалі фільм, паразважалі пра важнасць Дня народнага адзінства для нашай краіны.
16.09.2024
У рамках правядзення мерапрыемстваў да Тыдня народнага адзінства ў нашай установе адукацыі адбылася ўрачыстая лінейка.
17 верасня 2024 года ўся Беларусь адзначыць Дзень народнага адзінства. Гэты дзень займае асаблівае месца сярод дзяржаўных свят.
14.09.2024
Актыў піянерскай дружыны імя М.І.Цацына стаў сёння ўдзельнікам раённага ўрачыстага збору “Салют піянерскаму папаўненню” і канцэртна-гульнявой праграмы “Будзь у рытме БРПА”.
Двое пяцікласнікаў нашай школы папоўнілі рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Апанасік Эльвіра і Сакуць Станіслаў былі ўзнагароджаны граматамі за актыўны ўдзел у дзейнасці БРПА.
13.09.2024
13 верасня вучні і педагогі сабраліся на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню нараджэння БРПА. З віншавальным словам выступілі дырэктар Яварчук Анжэла Георгіеўна і ветэран піянерскага руху Лук'янчык Галіна Іванаўна.
13.09.2024
Сёння ў дзень нараджэння БРПА члены піянерскай дружыны імя М.І. Цацына прынялі ўдзел у квэст-гульні “Мы-піянеры”. Перамяшчаючыся па станцыях вучні выконвалі цікавыя інтэлектуальныя і творчыя заданні.
Акцыя "Шануем ветэранаў"
18.05.2024
18 мая, супрацоўнікамі Малагарадзішчанскай сярэдняй школы, здзейснены патрыятычны паход па месцах баявой Славы, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 📍Кропкі на маршруце сталі: Брацкая магіла ў в.Падсаколле, Курган Славы, магіла загінулага лётчыка Маргунова Міхаіла ў в. Мядзведзічы, месца пахавання загінуўшых у часы Першай сусветнай вайны ў в. Стараселле, магілу расстралянай фашыстамі сям'і Паўлоўскіх у в. Хацяж. ☑️ Навесці парадак, ускласці кветкі, аддаць даніну памяці ўсім загінулым, а таксама сваім прыкладам паказаць падрастаючай моладзі, што неабходна шанаваць і паважаць тых, хто цаной свайго жыцця даў нам магчымасць сёння жыць, працаваць, гадаваць дзяцей, унукаў пад мірным небам 🕊️
15.05.2024
15 мая прайшла ўрачыстая лінейка прысвечаная Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Кожны год у другую нядзелю мая адзначаецца Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157 ад 26 сакавіка 1998 года. Дзяржаўныя сімвалы з'яўляюцца неад'емнай часткай нашай незалежнасці. Гэтыя сімвалы ўвасабляюць памяць пакалення, адлюстроўваюцца нацыянальная самасвядомасць і няпросты гістарычны шлях народа, звязваюць разам мінулае, сучаснасць і будучыню беларускай дзяржавы.
10.05.2024
9 мая навучэнцы Малаградзішчанскай школы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 79-й гадавіне Вялікай Перамогі на Кургане Славы ў Ляхавіцкім раёне. "Беларусь памятае. Памятаем кожнага!"
08.05.2024
8 мая валанцёры клуба "Інстытут добрых спраў" нашай установы адукацыі, з працоўнай акцыяй наведалі былую вязніцу Яўгенію Пятроўну Кудзіну.
8 мая навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіуме на магіле лётчыка, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, Маргунова Міхаіла Паўлавіча. Сярод удзельнікаў мітынгу былі прадстаўнікі ААТ "Жарабковічы", Мядзведзіцкага лясніцтва Ляхавіцкага лясгаса, Ганчароўскай амбулаторыі і стараста в.Мядзведзічы.
07.05.2024
Віншаванні, напярэдадні свята Дня Перамогі прымае былы вязень - Яўгенія Пятроўна Кудзіна. Вучні наведалі Яўгенію Пятроўну з песнямі, вершамі і букетам пераможных кветак "Букет ветэрану".
06.05.2024
Мітынг-рэквіем, прысвечаны 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў сёння на брацкай магіле ў в.Завінне. Ушанаваць памяць загінуўшым салдатам сабраліся не толькі навучэнцы нашай школы. Удзельнікамі мітынгу былі старшыня Альхоўскага сельскага савета Кулак Вячаслаў Барысавіч, іерэй Максім Долгі, вайскоўцы ваеннай часткі № 29969, мясцовыя жыхары.
Сяброўская сустрэча па футболе паміж вайскоўцамі ваеннай часткі 29969 і зборнай камандай Малагарадзішчанскай школы ярка, цікава і запамінальна прайшла сёння, 6 мая, на стадыёне ўстановы. Матч прысвечаны Дню Перамогі і 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
03.05.2024
3 мая навучэнцы Малаградзішчанскай школы наведалі Альхоўскую бальніцу сястрынскага догляду.
🕊Валанцёры клуба "Інстытут добрых спраў" разам з навучэнцамі пачатковых класаў выканалі для пажылых людзей песні ваенных гадоў і прачыталі вершы. У канцы мерапрыемства рабяты падарылі кожнаму са слухачоў паштоўкі зробленыя сваімі рукамі.
30.04.2024
30 красавіка прайшла акцыя па ўборцы пахавання. У межах акцыі вучні навялі парадак на брацкай магіле загінуўшых воінаў у в. Падсаколле і ў в. Завінне.
26.04.2024
26 красавіка, да Міжнароднага дня памяці аб Чарнобыльскай катастрофе, вучні 1-4 классаў здзейснілі анлайн-экскурсію па Прыпяці.
20.04.2024
Спартыўна-патрыятычная гульня "Зарніца", прысвечаная 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь, прайшла 20 красавіка 2024 года. Рабяты выдатна справіліся з усімі цяжкасцямі і паказалі свой спрыт, сяброўскую падтрымку і ўзаемадапамогу. За ўдзел у спартыўна-патрыятычнай гульні камандам былі ўручаны ганаровыя граматы. Наша каманда "Медальён" па выніках заняла - І месца ў аглядзе строю і песні "Мы-праўнукі Перамогі"; ІІ месца - у квізе "80 гадоў пад мірным небам"; ІІІ месца - "Санітарны пост"; І месца ў Падгайскага Кірыла - разборка-зборка аўтамата; ІІІ месца (агульнакаманднае) ў спаборніцтве "Да абароны Айчыны гатовы!»: - "Прыступіць", зборка, разборка аўтамата Калашнікава; (Кірыл Падгайскі і Ліза Караленя). Вы лепшыя!!! "Зарніца" дапамагае выхоўваць у дзецях пачуццё патрыятызму, адказнасці, згуртаванасці і камандны дух.
17.04.2024
17 красавіка навучэнцы наведалі тэатралізаваны канцэрт ансамбля Брэсцкай абласной філармоніі "Рапсодыя" - "Дні Перамогі", які праходзіў у Ляхавіцкім гарадскім доме культуры. Маналогі і песні пра вайну юных дзяўчат, якія дачакаліся майскі дзён перамогі 45-га, кранулі душы гледачоў. Менавіта гэтыя песні дапамагалі нашым прадзедам не здавацца, не губляць надзеі, выжываць, змагацца - і перамагаць. Падчас выступлення ў зале панавала хвалюючая, светлая і шчырая атмасфера.
16.04.2024
16 красавіка сярод вучняў 5-10 класаў прайшоў урок мужнасці “Канцлагеры і памяць”. Навучэнцам нагадалі, што ў 2024 годзе споўніцца 80 гадоў з дня вызвалення ад прыгнёту гітлераўскай акупацыі нашай роднай Беларусі ў ходзе аперацыі «Баграціён». Доўгіх 1418 дзён і начэй народы СССР ішлі да перамогі. Фашысты, абраўшы палітыку генацыду і масавага крывавага тэрору, чынілі тут нечуваныя зверствы, не шкадуючы ні жанчын, ні дзяцей. Канцлагеры і гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі.
Вучні прыйшлі да высновы, што вызваленне Беларусі ад фашызму прынесла нам мір, свабоду, заклала падмурак незалежнасці і росквіту Рэспублікі Беларусь.
09.04.2024
Сярод вучняў прайшоў практычны занятак "Патрыятызм на аўтамаце!" па зборцы і разборцы аўтамата Калашнікава.
06.04.2024
6 красавіка навучэнцы нашай школы наведалі брацкую магілу савецкіх воінаў у аг. Дарава. На ўскраіне вёскі, каля трасы Ляхавічы-Баранавічы пахаваныя 35 воінаў, якія загінулі ў баях у 1944 г. У ліпені 1944 года пачалося вызваленне Ляхавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Каля ракі Шчара разгарнуліся жорсткія баі. 7 ліпеня 1944 года вёскі Дарава і Літва былі вызвалены ад нямецкіх акупантаў Чырвонай Арміяй.
02.04.2024
У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі з Ляхавіч стартаваў аўтапрабег, прымеркаваны да гэтай святочнай падзеі.
Калона аўтамабіляў у колерах дзяржаўнай сімволікі братэрскіх краін праехала па райцэнтры. На маршруце адна з кропак- Курган Вечнай Славы.
Піянеры і акцябраты нашай школы сталі ўдзельнікамі аўтапрабегу, усклалі лампадкі ў гонар загінуўшых герояў у часы Вялікай Айчыннай вайны.
01.04.2024
1 красавіка прайшла акцыя па ўборцы пахавання. Навучэнцы нашай школы пастаянна наводзяць парадак на брацкіх магілах, тым самым аказваюць гонар салдатам загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны.
У межах акцыі вучні навялі парадак на Кургане вечнай Славы і брацкай магіле загінуўшых воінаў у в. Падсаколле
Дзякуй, за мірнае неба над галавой!
Урачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю 4 чвэрці!
15.03.2024
15 сакавіка 2024 г. спаўняецца 30 гадоў з дня прыняцця Асноўнага Закона краіны і ўстановы інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі. Менавіта ў гэты дзень вучні 8 класса прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве “Мы – грамадзяне Рэспублікі Бедарусь!” якое прайшло ў Ляхавіцкім гарадскім Доме культуры.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і прамое дзеянне на ўсёй тэрыторыі краіны. У Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы.
Асноўны Закон замацоўвае неад’емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фармавання і функцыянавання органаў улады
13.03.2024
З мэтай стварэнне неабходных умоў для выхавання патрыятызму як духоўнага кампанента асобы грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з уласцівымі яму каштоўнасцямі і ў сувязі з Годам якасці ў Рэспубліцы Беларусь з вучнямі 8-10 класаў прайшоў круглы стол “Зроблена ў Беларусі!”
11.03.2024
11 сакавіка вучні 1-10 классаў наведалі выставу МК “Брэсцкая крэпасць – герой”, якая размясцілася ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Ляхавічы.
Выстаўка прысвечана 1000-годдзю г. Брэста і 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выстава складаецца з трох тэматыка-экспазіцыйных комплексаў, якія раскрываюць наступныя тэмы:
Рыскі гісторыі - ахоплівае перыяд пачатку будаўніцтва Брэст-Літоўскай крэпасці на месцы старажытнага горада, закранаючы гісторыю г. Брэста (Бярэсця, Брэст-Літоўска), падзеі Першай сусветнай вайны;
«Калі гавораць пра мужнасць, успамінаюць Брэст…» - прысвечана падзеям пачатку Вялікай Айчыннай вайны, абароне крэпасці ў чэрвені-ліпені 1941 г., а таксама тым абаронцам крэпасці, якія ў гады вайны ўдзельнічалі ў баях на розных франтах;
«Сімвал адзінства» - расказвае пра сучаснасць, ролю мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» у захаванні памяці і гістарычнай праўды пра Вялікую Айчынную вайну.
28.02.2024
28 лютага вучні 5-10 класаў ў межах працоўнай акцыі наведалі брацкую магілу воінаў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы нашай школы пастаянна наводзяць парадак на брацкіх магілах, тым самым аказваюць гонар салдатам загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Таксама ў гэты дзень вучні навялі парадак у піянерскім скверы нашай вескі.
27.02.2024
27 лютага на ўрачыстай лінейцы дадзены старт Усебеларускаму патрыятычнаму праекту "Памяць пакаленняў у імя будучыні". Мэтай праекта з'яўляецца захаванне гістарычнай памяці аб гераізме і подзвігах беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Праект будзе праходзіць на працягу 2024-2025 года.
24.02.2024
24 лютага вучні 9-10 класаў прынялі ўдзел у прафарыянтацыйным мерапрыемстве “Стань студэнтам на адзін дзень”, якое праводзілася на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У рамках праекта вучні пазнаёміліся са спецыяльнасцямі ўніверсітэта. Даведаліся пра магчымасці рэалізацыі сябе не толькі ў вучэбнай і навуковай дзейнасці, а таксама ў творчасці і спорце. Навучэнцы прымалі ўдзел у розных інтэрактыўных гульнях, наведвалі лекцыйныя і практычныя заняткі выкладчыкаў універсітэта, азнаёміліся з інфраструктурай Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Удзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве дазволіў будучым абітурыентам адчуць усе тонкасці студэнцкага жыцця і на адзін дзень адчуць сябе сапраўднымі студэнтамі.
21.02.2024
21 лютага сярод вучняў 8-10 класаў прашоў адзіны ўрок мужнасці “Узброеныя сілы маёй краіны: гісторыя, традыцыі”. Рэспубліка Беларусь - незалежная суверэнная дзяржава, якая забяспечвае свой народ найвялікшымі каштоўнасцямі як мір і стабільнасць. Дзякуючы гэтаму мы можам вучыцца, працаваць, строіць і рэалізоўваць жыццёвыя планы, ствараць сем'і і выхоўваць дзяцей. Але для таго, каб гэтыя каштоўнасці захоўваць патрэбна іх абараняць. У нашай краіне створаны надзейны гарант бяспекі - эфектыўныя, высокападрыхтаваныя, аснашчаныя сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай Узброеныя Сілы. У 2023 годзе Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь адзначылі 105-гадовы юбілей.
20.02.2024
20 лютага з вучнямi 3-5 класаў у фармаце спартыўнага арыентавання была праведзена квэст-гульня "Мы - будучыя абаронцы Айчыны". Падчас гульні вучням неабходна было, згодна з картай, знайсці пікеты з заданнем, дзе трэба было адказаць на пытанні: дата ўтварэння Чырвонай Арміі, назваць першых герояў Беларусі і гэтак далей. Каманда, якая атрамала перамогу, будзе адзначана на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай падвядзенню вынікаў месячніка па ваенна-патрыятычнаму вахаванню.
17.02.2024
17 лютага, у шосты школьны дзень, адбылося мерапрыемства прысвечанае дню працоўнага выхавання і прафесіянальнай арыентацыі. Вучні разгадвалі інтэлектуальныя рэбусы, загадкі і сканворды, па тэме “ТОП-100” самых цікавых прафесій свету. Пасля прагляду відэафільма пра самыя цяжкія прафесіі, вучні рассказалі аб прафесіях сваіх бацькоў. У завяршэнне мерапрыемства кожны з навучэнцаў выбраў для сябе найбольш цікавую прафесію.
17.02.2024
17 лютага вучні нашай школы наведалі музей “Баявой і працоўнай славы” сярэдняй школы №” г.Ляхавічы.
Экскурсію для навучэнцаў правёў Толкач В.А., настаўнік гісторыі. Віталій Аляксандравіч паведаміў навучэнцам пра Ляхавіччыну падчас Вялікай Айчыннай вайны: пра першыя дні вайны вёсак, якія прынялі ўдар на сябе, пра лёс салдат, якія абаранялі наш раён, і жыццё мірных грамадзян на акупаванай тэрыторыі. Таксама рабяты ўбачылі палітыку генацыду нямецка-фашысцкіх захопнікаў у дачыненні да беларускага народа праз фотадакументальныя матэрыялы і музейныя экспанаты.
Гістарычная памяць - адно з важных набыткаў цывілізацыі. Вельмі важна захаваць гістарычную праўду пра вайну, данесці яе нашым нашчадкам, каб не дапусціць паўтарэння страшных падзей. Пакуль людзі памятаюць мінулае, чалавечае грамадства мае магчымасць развівацца. Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне заклікае нас да адказнасці за мір на зямлі.
16.02.2024
16 лютага вучні 5-7 класаў працягнулі збіраць спілс-карту Рэспублікі Беларусь (раёны).
У параўнанні з пачатковымі класамі, вучні сярдняга звяна, збіралі не толькі Брэсцкую вобласць, а ўсю карту нашай краіны. Падтрымкай для зборкі з’яўлялася сама карта Рэспублікі Беларусь. Вучні з зацікаўленасцю збіралі, адначасова знаёмячыся з аддаленымі раёнамі краіны.
Нагадаем, спілс-карта – гэта інавацыйная распрацоўка, якая ўяўляе сабой набор магнітных гульнявых элементаў, выкананых у форме тэрытарыяльных адзінак дзяржаў і рэгіёнаў.
15.02.2024
15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Менавіта ў гэты дзень у 1989 годзе завяршылася ваенная аперацыя абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане.
У межах акцыі "Да подзвігу герояў сэрцам дакраніся" актывісты БРСМ, неабыякавыя да памятных дат, разам са старшынёй Альхоўскага сельскага выканаўчага камітэта Кулаком В.Б. усклалі вянкі да захаванняў памерлых воінаў-інтэрнацыяналістаў Івана Паўлавіча Страмавуса ў в.Альхоўцы і Васіля Уладзіміравіча Буйко ў в.Вялікае Гарадзішча. Таксама на месцах пахаванняў вайскоўцаў вучні навялі парадак, тым самым аддаўшы даніну памяці былым воінам.
Кожная вайна - гэта трагедыя для народа ў цэлым. І мы павінны памятаць, у якую цану абышлася нам вайна ў Афганістане, бо пакуль жыве памяць чалавека, жывы і сам чалавек.
15.02.2024
15 лютага года ў школе прайшло мерапрыемства на тэму “Афганістан – жывая памяць”.
Усё далей у гісторыю сыходзяць падзеі, звязаныя з афганскай вайной, якая амаль 10 год працягвалася ў Афганістане. Калісьці гэта называлася “выкананнем інтэрнацыянальнага абавязку”. Гэтая вайна зрабіла знаёмымі для нас назвы населеных пунктаў чужой краіны: Баграм, Шындант, Кабул, Кандагар, Герат, Саланг…
Загінулі на той далёкай вайне ў чужой краіне жыхар вёскі Тальмінавічы 20-гадовы Святаслаў Антонавіч Мядзведскі, 19-гадовы Уладзімір Леанідавіч Малахвей з вёскі Дамашы, 30-гадовы Цыкман Генрых Казіміравіч з в. Малое Падлессе. З вялікім болем зачытвалі пісьмы вайскоўцаў. Мы будзем памятаць пра іх, як пра герояў. Яны засталіся вернымі сваёй Радзіме і ваеннай прысязе.
14.02.2024
14 лютага да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў з вучнямі 1-5 класаў адбыўся прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільму “Афганістан – мой боль і мая памяць”. Рабяты ўспаміналі пра салдат, якія выконвалі службовы доўг за межамі Айчыны, аб тых падзеях, якія з'яўляюцца трагічнымі і адгукаюцца ў сэрцах кожнага беларуса сумам і смуткам. Праз ваенны канфлікт прайшлі звыш паўмільёна савецкіх салдат, якія выконвалі свой воінскі абавязак удалечыні ад Радзімы. Сярод іх былі і нашы землякі - 75 жыхароў Ляхавіцкага раёна выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў 1979-1989 гадах у Афганістане.
14.02.2024
14 лютага ў рамках прафарыентацыйнага выхавання адбылося анлайн знаёмства навучэнцаў 9 і 10 класаў з універсітэтам грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь. Вучні даведаліся аб правілах прыёму ва ўстанову адукацыі, кантрольныя лічбы прыёмнай кампаніі 2023 года, пра ўмовы, якія прадастаўляюцца студэнтам універсітэта. Пасля завяршэння прэзентацыі вучні задавалі хвалюючыя іх пытанні.
09.02.2024
9 лютага ў межах месячніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню нашу школу наведаў Клірык храма Узвышэння Святога Крыжа г.Ляхавічы – Іерэй Максім. Мерапрыемства было накіравана на выхаванне пачуцця любві і гонару да сваёй Радзімы, захаванне памяці аб подзвігу нашых салдат у гады Вялікай Айчыннай вайны, вайны ў Афганістане. Рабяты «акунуліся» у тыя страшныя дні ліхалецця, прайшлі разам з воінамі іх нялёгкі шлях да Перамогі. Навучэнцы разважалі аб тым, як важна захаваць мір сёння, а для гэтага, неабходна ведаць, памятаць і паважаць подзвіг тых людзей, хто ваяваў у ваенныя гады.
09.02.2024
9 лютага сярод навучэнцаў пачатковых класаў прайшоў конкурс па хуткаснай зборцы спілс-карты Рэспублікі Беларусь (раёны). Удзел прынялі тры каманды: вучні 1 класа, вучні 2 і 4 класа, а таксама вучні 3 класа. Спілс-карта – гэта інавацыйная распрацоўка, якая ўяўляе сабой набор магнітных гульнявых элементаў, выкананых у форме тэрытарыяльных адзінак дзяржаў і рэгіёнаў. Вучні з захапленнем збіралі Брэсцкую вобласць, частку сваёй малой Радзімы, адначасова даведваючыся пра аддаленыя рэгіёны. Каманда-пераможца атрымае сваю ўзнагароду на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай падвядзенню вынікаў месячніка па ваенна-патрыятычнаму вахаванню.
08.02.2024
8 лютага традыцыйна для месячніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню прайшоў урок мужнасці “Са школьнага парога пакрочылі ў вайну”, прысвечаны Міжнароднаму дню юнага героя-антыфашыста. Дзеці расказвалі пра хлапчукоў і дзяўчынак, якія змагаліся нароўні з дарослымі, успаміналі пра подзвігі Марата Казея, Лёні Голікава, Зіны Партновай, Валі Коціка, Аляксандра Чакаліна, Васі Каробка, Віці Хаменка і іншых. Даведаліся, што пяцёра з іх былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Навучэнцы былі ўражаны не па гадах дарослым учынкам дзяцей - герояў, іх непахіснай стойкасці, цвёрдасці духу і вялізнай волі да Перамогі.
07.02.2024
7 лютага ў межах месячніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню з вучнямі 1-4 класаў прайшоў кіналекторый “Маленькія героі вялікай вайны”. Кіналекторый быў прысвечаны Міжнароднаму дню юнага героя антыфашыста, які адзначаецца 8 лютага. Пад час прагляду фільмаў, вучні даведаліся, у якіх жорскіх умовах жылі і працавалі дзеці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Потым дзеці абмеркавалі, як адрозніваецца жыццё ў цяперашні час і які жах адбываўся, у тыя далёкія ваенныя гады.
05.01.2024
5 лютага вучні 9-10 класаў сталі ўдзельнікамі сустрэчы з прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі сілавых структур. Падчас сустрэчы навучэнцы азнаёміліся з правіламі прыёму, кантрольнымі лічбамі прыёмнай кампаніі 2023 года такіх навучальных устаноў, як Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь і ваенных факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Арганізатарам сустрэчы выступіла адасобленая група Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г.Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў сумесна з аддзелам па адукацыі райвыканкама.
05.01.2024
“Мы памятаем! Мы ганарымся!”- пад такім дэвізам 5 лютага ў нашай школе адбылася ўрачыстая лінейка прысвечаная адкрыццю месячніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню. Мэтай месячніка з’яўляецца ўдасканаленне ваенна-патрыятычнага выхавання, фарміраванне пачуцця патрыятызму, далучэнне вучняў да культурнай, гістарычнай і духоўнай спадчыны нашай краіны, стварэнне ўмоў для духоўна-маральнага і фізічнага развіцця навучэнцаў, самасвядомасці і грамадзянскай адказнасці.
У межах месячніка вучні змогуць прыняць удзел у розных мерапрыемствах: конкурах, экскурсіях, выставах, сустрэчах з цікавымі людзьмі і іншае.
27.01.2024
27 студзеня ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста. Гэтая дата нагадвае нам пра зверскія злачынствы фашысцкай Германіі – масавыя забойствы яўрэяў. Беларусы захоўваюць памяць пра тых, хто загінуў ад рук нацыстаў, каб падобная трагедыя больш ніколі не здарылася.
Менавіта ў гэты дзень у нашай школе прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна “Памяць без тэрмінаў даўнасці”. Халакост - гэта трагедыя не толькі габрэйскага народа, але і іншых народаў былога Савецкага Саюза. Пра гэты страшны перыяд гісторыі, пераслед і масавае знішчэнне людзей расказаў кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню. Успаміны пра Халакост яшчэ раз нагадалі вучням, якім коштам абышлася Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, праз што прайшлі многім людзям таго часу і чаму мы павінны памятаць пра гэта не толькі ў памятныя дні, але і заўсёды.
25.01.2024
25 студзеня сярод вучняў пачатковых класаў адбыўся конкурс малюнкаў прысвечаны Году якасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Мэтай конкурсу - раскрыццё творчага патэнцыялу вучняў, фарміраванне камунікатыўных якасцей навучэнцаў, выхаванне павагі да роднага краю, сваёй малой радзімы .
11.01.2024
Сярод вучняў 5-7 класаў адбылася пазнавальная гульня “Якасны КВІЗ”, прымеркаваная да Года якасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Праз узаемадзеянне, калектыўнае мысленне і аналітычныя здольнасці, удзельнікі гульні змаглі пашырыць свае веды аб важнасці якасці брэндаў і ўзроўню жыцця для грамадства.
08.01.2024
8 студзеня 2024 года адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку ІІІ чвэрці. Знаменная група ўнесла ў залу Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Педагогі і навучэнцы школы выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Навучэнцам пажадалі плённай працы і выдатных дасягненняў у чвэрці, а таксама нагадалі аб правілах бяспечных паводзін у школе, у зімовы час, на ледзе, а таксама ў цёмны час сутак.
05.01.2024
5 снежня з вучнямi аздарўленчага лагера "Вясёлыя рабяты" у фармаце спартыўнага арыентавання была праведзена квэст-гульня "Партызанскія сцежкі". Падчас гульні вучні знаходзілі пікеты-заданні, дзе трэба было адказаць на пытанні. Перамогу атрымала каманда "Вясёлка", якая хутчэй прайшла ўсе пікеты і адказала правільна на пытанні. Усе ўдзельнікі атрымалі сувеніры.
12.12.2023
Прафарыентацыйная сустрэча
12 снежня вучні 8-10 класаў нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве “Дзень адчыненых дзвярэй у 2657 базе гаручага г.Баранавічы”. Рабяты пазнаёміліся з паўсядзённым жыццём вайскоўцаў, даведаліся пра звычаі і традыцыі часці. Самым прыемным у ходзе экскурсіі быў пачастунак ад вайскоўцаў – сапраўдная салдацкая каша.
15.11.2023
15 лістапада вучнi 1-4 класаў прынялі актыўны ўдзел ў літаратурным калейдаскопе па тэме “Беларусь – мая Радзіма”. Рабяты на беларускай мове выразна чыталі вершы, пелі песні аб нашай Радзіме, аб родным краі.
08.11.2023
8 лістапада адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку другой чвэрці 2023/2024 навучальнага года. Знаменная група ўнесла ў залу Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Вучні, якія займаліся ў знаменай групе, паказалі свае навыкі вылодання страявога шагу. Педагогі і навучэнцы школы выканалі дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыя школы пажадалі навучэнцам плённай і выдатнай другой чвэрці.
20.10.2023
20 кастрычніка вучні экалагічнана атрада “Знамя” імя М. І. Цацына нашай школы і камандзір педагігчнага атрада “Партызаны Талаша” імя В.І. Талаша – Сяргей Мікалаевіч Лешык, кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, прадстаўлялі Ляхавіцкі раён на абласным закрыцці трэцяга працоўнага семестра Брэсцкай вобласці.
17.10.2023
17 кастрычніка нашай школай была арганізавана экскурсія ў Музей Вялікай Айчыннай вайны г. Мінска. Вучні пабычлі з якой цяжкасцю давалася перамога беларускаму народу.
14.10.2023
14 кастрычніка вучні нашай школы наведалі музейны пакой Сярэдняй школы №1.
З захапленнем праслухаўшы гістарычныя звесткі і паведамленні экскурсавода, дзеці абмеркавалі цяжкае жыцце нашых землякоў у годы Вялікай Айчыннай вайны. Ніколі зноў!
26.09.2023
26 верасня прайшла акцыя па ўборцы пахавання ў в. Завінне.
Навучэнцы нашай школы пастаянна наводзяць парадак на брацкіх магілах, тым самым аказваюць гонар салдатам загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны. У вёсцы Завінне самае масавае пахаванне Ляхавіцкага раёна.
раскрыть » / « свернуть