ПЛАН РАБОТЫ
БАЦЬКОЎСКАГА КАМІТЭТА
НА 2024/2025 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
МЭТА: умацаванне сувязей паміж сям'ёй і ўстановай адукацыі з мэтаю ўстанаўлення адзінства выхаваўчага ўплыву на навучэнцаў сярэдняй школы.
ЗАДАЧЫ:
прыцягваць бацькоўскую грамадскасць да арганізацыі выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі, да прыняцця калектыўных рашэнняў і выпрацоўкі адзіных патрабаванняў да выхавання і навучання навучэнцаў;
садзейнічаць устанаўленню ўзаемадзеяння школы, сям'і і грамадскіх арганізацый па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх навучэнцаў;
садзейнічаць удасканаленню ўмоў для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу, аховы жыцця і здароўя навучэнцаў;
праводзіць тлумачальную і кансультатыўную работу сярод законных прадстаўнікоў навучэнцаў аб іх правах і абавязках.
№ п/п
|
Мерапрыемствы
|
Тэрмін правядзення
|
Адказныя
|
|
Правядзенне класных бацькоўскіх сходаў. Фарміраванне бацькоўскага актыву.
|
09.09 – 13.09.2024
|
Класныя кіраўнікі 1 – 11 класаў.
Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
|
|
1-ае пасяджэнне бацькоўскага камітэта ўстановы адукацыі:
1. Зацвярджэнне складу бацькоўскага камітэта.
2. Выбары старшыні і сакратара бацькоўскага камітэта ўстановы адукацыі.
3. Зацвярджэнне плана работы бацькоўскага камітэта ўстановы адукацыі.
4. Аб аказанні садзейнічання ў арганізацыі занятасці вучняў падчас восеньскіх канікул.
|
19.09.2024
|
Старшыня бацькоўскага камітэта.
Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
|
|
2-ое пасяджэнне бацькоўскага камітэта ўстановы адукацыі:
1. Аб узаемадзеянні з педагагічным калектывам па пытаннях правядзення выхаваўча-прафілактычнай работы.
2. Аб стане дысцыпліны вучняў у школе і грамадскіх месцах, прафілактыка дарожна-транспартных парушэнняў навучэнцаў.
3. Сумесны рэйд “Дзелавы стыль адзення”.
4. Аб узаемадзеянні сям'і і ўстановы адукацыі ў пытаннях павышэння якасці ведаў вучняў.
|
12.12.2024
|
Старшыня бацькоўскага камітэта.
Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
|
|
3-яе пасяджэнне бацькоўскага камітэта ўстановы адукацыі:
1. Аб узаемадзеянні бацькоў і педагогаў у пытаннях павышэння ўзроўню выхаванасці вучняў.
2. Дапамога ў арганізацыі і правядзенні агульнашкольнага суботніка.
3. Дапамога ў арганізацыі агульнашкольнага збору другаснай сыравіны (макулатуры, пластыку).
|
13.03.2025
|
Старшыня бацькоўскага камітэта.
Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
|
|
4-ае пасяджэнне бацькоўскага камітэта ўстановы адукацыі:
1.Справаздача работы бацькоўскага камітэта за 2024/2025 навучальны год.
2.Аб арганізацыі прафілактычнай работы па забяспячэнні бяспечных паводзін вучняў падчас летніх канікул.
3. Аб садзейнічанні ў арганізацыі працоўнай занятасці вучняў у перыяд летніх канікул.
|
22.05.2025
|
Старшыня бацькоўскага камітэта.
Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
|
раскрыть » / « свернуть