Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.03.2024

«Адзін дзень з прадпрыемствам»

22 сакавіка навучэнцы 8-10 класаў нашай установы адукацыі ў рамках прафарыентацыйнай акцыі «Адзін дзень з прадпрыемствам» наведалі Ляхавіцкі РАУС. Рабяты пабывалі ў музеі РАУС і з вялікай цікавасцю  паслухалі расказ пра гісторыю раённай міліцыі. Навучэнцаў правялі па калідорах аддзела, распавялі аб службах і аддзяленнях, якія працуюць у будынку міліцыі. Школьнікі ўбачылі, як працуюць супрацоўнікі органаў унутраных спраў на кантрольна-прапускным пункце, у дзяжурнай частцы і ў службовых і пашпартным кабінетах. Самай цікавай часткай сустрэчы быў аповяд супрацоўнікаў аб сваёй працы, спецыяльных сродках і сродках індывідуальнай абароны. Рабяты мелі магчымасць разгледзець наручнікі, прымерыць на сябе бронежылет, шлем, паглядзець і патрымаць пісталет ПМ Макарава і аўтамат АКСУ Калашнікава.

Разделы сайта