20 красавіка навучэнцы 8-9 класаў наведалі рэсурсны цэнтр па здаровым ладзе жыцця і прафілактыцы залежнасцяў на базе сярэдняй школы №18 г. Баранавічы. Навучэнцы пазнаёміліся як з наглядным, так і з інфармацыйным матэрыялам аб шкодзе для здароўя ўжывання нарказмяшчальных рэчываў, алкаголю, тытунекурэння, электронных цыгарэт.