Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.04.2024

ШАГ па тэме «Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі» (аб медыцынскіх работніках)

25 красавіка ў нашай школе адбыўся занятак ў рамках праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" па тэме «Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі» (аб медыцынскіх работніках). Пад час інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведваемся” вучні 8-10 класаў даведаліся пра адданых сваёй справе людзей нашай краіны, якія штогод працуюць на карысць здароў’я іншых людзей, праяўляючы міласэрнасць.

Госцем мерапремства былі Грыцкевіч Ніна Іванаўна – загадчык “Малагарадзішчанскага ФАП”, Плескацэвіч Ірына Уладзіміраўна – медыцынская сястра Малагарадзішчанскай школы і Іерэй  айцец Максім – Клірык храма Узвышэння Святога Крыжа г.Ляхавічы. Айцец Максім распавёў вучням пра тое, што неабходна пряўляць міласэрнасць не толькі калі чалавек хварэе, але і ў паўсядзенным жыцці.
У ШАГу 2 “Мы разважаем”, у фармаце тэлевізійнага праекта “100 пытанняў даросламу” вучні даведаліся ад Ірыны Уладзіміраўны і Ніны Іванаўны з якімі цяжкасцямі сустракаецца працоўныя медыцынскай сферы ў пасядзенным жыцці; якімі якасцямі павінны валодаць медыцынскія работнікі ў сённяшні час.

Падчас рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі дыялога. Навучэнцы адказалі на сутнасць меркаванняў пытанні:
- «Грошы страціў - нічога не страціў, час страціў - шматлікае страціў, здароўе страціў - усё страціў »;
- «Здароўе - гэта не падарунак, які чалавек атрымлівае адзін раз і на ўсю жыццё, а вынік свядомых паводзін кожнага чалавека і ўсіх у грамадстве»

Разделы сайта