Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.11.2016

Тыдзень прававых ведаў

За час правядзення тыдня прававых ведаўу школе была аформлена сцяна-стэнд «Мір права для дзяцей». На ім размясцілі інфармацыю аб Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці, абЗаконе Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці», інфармацыю аб прававых сайтах для дзяцей.А таксама – выставу плакатаў «Вясёлка дзяцінства». Абнаўлялася інфармацыя і на пастаянна дзейнічаючых стэндах па прававому інфармаванню навучэнцаў.

У час правядзення тыдня прававых ведаў вучні школы спаборнічалі па найбольш актыўнаму ўдзелу ў мерапрыемствах, па выкананню патрабаванняў да дысцыпліны і да знешняга выгляду навучэнцаў. Вынікі кожнага дня  былі адлюставаны на стэндзе “Экран дасягненняў”.

22.11.2016 года адбылася сустрэча з інспектарам ІСН Сокалам С.Г.  Ён выступіў перад вучнямі школы з лекцыяй на тэму: «Падлеткам аб адказнасці за правапарушэнні». Сустрэчы і лекцыі такой тэматыкі  з’яўляюцца не толькі павучальнымі, але і выхаваўчымі, маюць ярка выражаную прафілактычную накіраванасць па папярэджанню правапарушэнняў.

Для вучняў 1-4 класа была праведзена гульня-конкурс  «Падарожжа ў краіну правоў», на якім вучні 5 класа выступалі ў ролі вядучых і казачных герояў, разыгрываліперад камандамі 1-4 класаў сцэнкі казак, дзе парушаліся правы герояў. Вучні рашалі прававыя задачы , спаборнічалі ў ведах асноўных правоў і абавязкаў дзяцей, запаўнялі “паляны з кветак” правоў і абавязкаў.

Для вучняў 5-7 класаў было праведзена тэатралізаванае мерапрыемства  «Займальны шлях да згоды». Вучні атрымалі агульныя ўяўленні аб законах дзяржавы, аб асноўных правах і абавязках дзяцей, вучыліся разумець  і выконваць правілы паводзін у грамадскіх месцах

Мерапрыемства мела не толькі пазнаваўчы характар, але і фарміравала сацыяльна-каштоўнасныя адносіны вучняў да навакольнага асяроддзя.

 

У вучнай прапагандзе прававых ведаў важная роля адведзена школьнай бібліятэцы. Бібліятэкар Аксана Васільеўна Катко заўсёды арганізоўвае выставы кніг па  прававой тэматыцы; праводзіць цікавыя заняткі па правам дзіцяці

 У перыяд правядзення тыдня прававых ведаў Аксанай Васільеўнай быў праведзены агляд літаратуры па маральна-прававой тэматыцы, разбор вобразаў мастацкай літаратуры, абмеркаванне з вучнямі найбольш цікавых і карысных для прававога выхавання кніг, якія раскрылі тэму бібліятэчных заняткаў “Падарожжа ў свет правоў і абавязкаў”. 

Вучні 8- 11 класаў удзельнічалі ў прававым турніры «Маю права на правы»,   у ходзе якога яны прадстаўлялі самастойна падрыхтаваныя прэзентацыйныя работы “Я і правы чалавека кожны дзень”, суадносілі свае дзеянні і ўчынкі і дзеянні і ўчынкі іншых людзей з нормамі паводзін, якія ўстаноўлены законам; распрацоўвалі прававыя спосабы і сродкі абароны пры парушэнні іх правоў ці правоў іншых людзей, вучыліся выкарыстоўваць свае правы.У ходзе мерапрыемства выкарыстоўваліля сітуацыі, максімальна прыбліжаныя да рэальнасці , што садзейнічала фарміраванню цвёрдай жыццёвай пазіцыі вучняў.

Разделы сайта