Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.12.2016

Не зламі свой лес

У рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІД і Сусветнага дня прафілактыкі СНІД  у школе з 28.11.2016 па 02.12.2016 праходзіў  тыдзень пад дэвізам: “Не зламі свой лёс”

Адкрыццё тыдня адбылося выступленнем агітбрыгады на тэму: “Небяспека – СНІД!” падрыхтаванай вучнямі 6 класа

У школьнай бібліятэцы Катко Аксана Васільеўна падрыхтавала выстаўку літаратуры па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і разам звучнямі правяла яе агляд.

У рамках тыдня вучні 8-11 класаў удзельнічалі ў конкурсе плакатаў на тэму: “Небяспека – СНІД”. Пераможцамі сталі вучаніцы 10 класа Наскавец Маша і Вялічка Настасся з сваім плакатам “СНІД не выбірае –выбіраеце вы”.

З вялікім задавальненнем прымалі ўдзел вучні школы ў спартландыі “Спорт – супраць СНІДа”.Спаборнічалі дзве каманды :“Здаравякі” і “Шустракі”. Дзеці з вялікім азартам ўдзельнічалі ва ўсіх конкурсах. Іх падбадзёрвалі балельшчыкі. У выніку – перамагла каманда “Шустракі”.

Цікавай і змястоўнай адбылася сустрэча вучняў школы з медработнікам Грыцкевіч Нінай Іванаўнай, якая расказала аб шляхах заражэння ВІЧ-інфекцыяй і яе папярэджанні.

На працягу тыдня ў кожным класе прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны, прыўрочаныя Сусветнаму дню прафілактыкі СНІД.

У апошні дзень тыдня ў школе адбылася інтэлектуальная гульня “Брэйн-рынг”, у якой удзельнічалі дзве каманды “Здароўе”і “Жыццё”. Гульня складалася з трох тураў. Вучні адказвалі на пытанні і зараблялі сабе балы.У перапынках паміж турамі , пакуль члены журы падводзілі вынікі, вучні прадстаўлялі рэкламныя паўзы.

Асабліва цікавым і павучальным было выступленне вучняў 11 класа

Разделы сайта