Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.12.2016

Акцыя "Нашы дзец!і"

29 снежня 2016 года ў гарадскім доме культуры прайшло дабрачыннае навагодняе свята з удзелам кіраўніцтва нашага раёна. У свяце прынялі ўдзел 100 дзяцей ва ўзросце 5-12 гадоў, якія выхоўваюцца ў замяшчаючых і шматдзетных сем'ях, а таксама дзяцей – пераможцаў алімпіяд і навукова-практычных канферэнцый, розных конкурсаў, фестываляў і спаборніцтваў, актыўных ўдзельнікаў грамадскага жыцця школы і раёна.
 У гэтым свяце прынялі ўдзел  і пяцёра дзяцей  нашай школы.

Усе прысутныя сталі ўдзельнікамі цікавага тэатралізаванага прадстаўлення «Па дарозе ў Новы год», а таксама навагодніх гульняў і карагодаў ля святочнай ёлкі.

Для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак былі падрыхтаваны навагоднія падарункі-сюрпрызы.

Новы год-час новых надзей, поспехаў і перамог. Якім будзе наступны год, залежыць ад кожнага з нас.

Разделы сайта