Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.12.2016

Бяспечныя канікулы

Вось і закончылася яшчэ адна вучэбная чвэрць у гэтым навучальным годзе і настала доўгачаканая пара – зімовыя канікулы. Прыйшоў час адпачыць, набрацца сіл, замацаваць сваё здароўе.

З мэтай абагульнення ведаў па правілах бяспечных паводзін на канікулах з вучнямі праводзілася інтэрактыўная гульня “Бяспечныя канікулы”.  Падчас гульні дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, слухалі вершы пра канікулы, гаварылі пра карысць і шкоду інтэрнэта, успамналі правілы бяспечных паводзін на вадаёмах, у быце. У канцы мерпрыемства падвяліся вынікі гульні: вучні адказалі на пытанні, сярод якіх галоўным было “Што для чалавека на свеце даражэй за ўсё?”. Усе вучні адказалі, што гэта жыццё.

Мы ўпэўнены, што гульня дапамагла яшчэ раз успомніць усе правілы бяспечных паводзін, што вучні не толькі іх ведаюць, але і будуць прымяняць у перыяд адпачынку і свае канікулы правядуць весела, актыўна, а галоўнае – бяспечна.

Разделы сайта