Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.01.2017

Галоўная Ёлка Краіны сустрэла нашых рабят

Новы год – самае цудоўнае і жаданае свята для дзяцей. Вучні нашай школы таксама чакалі яго з нецярпеннем, таму што на канікулах была запланавана экскурсія ў сталіцу нашай краіны. І вось жаданы дзень настаў. 4 студзеня рабяты наведалі Галоўную Елку Краіны. Шмат гадоў Палац Рэспублікі не перастае здзіўляць і радаваць дарослых і малых гледачоў новымі прадстаўленнямі. Не стаў выключэннем і гэты год. Увазе рабят была прапанавана казка “Як прыручыць дракона  або Хрустальная мелодыя”. Гэта чуллівая гісторыя, якая здарылася ў горадзе майстроў з маленькім скрыпачом Янкам. На працягу ўсяго прадстаўлення рабяты разам з галоўным героем пераадольвалі выпрабаванні, пасябравалі з казачнымі персанажамі Вадзяніцай, Дамавіком і Лесавіком, стварылі хрустальную скрыпку і перамаглі вялікага дракона Цмока.

З цудоўным настроем дзеці вярнуліся дадому.

Разделы сайта