Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.01.2017

Ляхавіцкі РАУС паведамляе...

На тэрыторыі г. Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна ў перыяд з 9 па 22 студзеня 2017 года праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі ў частцы ўчынення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у стане алкагольнага ап'янення і ў сферы сямейна-бытавых адносін.

Як паказвае практыка, злачынствы, якія здзяйсняюцца ў ходзе сямейных сварак і канфліктаў, нярэдка па жорсткасці і цяжкасці наступстваў іх здзяйснення шмат у чым пераўзыходзяць загадзя запланаваныя, добра падрыхтаваныя злачынныя дзеянні. У сферы сямейна-бытавых адносін здзяйсняецца кожнае трэцяе забойства і кожнае чацвёртае наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Незваротна страчаныя чалавечыя жыцці, скалечаныя лёсы не даюць падставы меркаваць, што вычарпаны ўвесь патэнцыял наяўных магчымасцяў па выкананні патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы, накіраваных на забеспячэнне дэмаграфічнай бяспекі краіны. Практычна кожны пяты памерлы па знешніх прычынах гіне ад выпадковых атручванняў алкаголем, тады як у выніку выпадкаў, звязаных з транспартнымі сродкамі-кожны восьмы.

Сямейнае няшчасце і звязанае з ім злоўжыванне грамадзянамі алкаголю наносяць непапраўную шкоду інстытуту сям'і, суседскім адносінам, не дае магчымасці паўнавартасна развівацца непаўналетнім і, у канчатковым выніку, прыводзіць да трагічных наступстваў.

У Ляхавіцкім РАУС кругласутачна працуе тэлефон «Гарачай лініі» 2-48-37, па якім можна паведаміць пра факты бытавога гвалту, незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі.

Разделы сайта