Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

07.03.2017

Сто дарог - адна твая

З 1 па 25 сакавіка ў школе праводзіцца месячнік па прафарыентацыйнай рабоце. У рамках адзінага дня прафарыентацыі «Сто дарог – адна твая» 4 сакавіка адбылася экскурсія вучняў 9 - 11 класаў у колькасці 16 чалавек ва ўстанову адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання». Сустракалі навучэнцаў музычнай праграмай, падрыхтаванай студэнтамі каледжа. Затым навучэнцы пазнаёміліся з умовамі паступлення ў каледж. Прэзентацыяй былі паказаны ўмовы пражывання ў інтэрнаце. Таксама хлопцы і дзяўчаты пабывалі ў рэсурсным цэнтры, дзе дзяўчынкам было прапанавана папрацаваць на швейнай машыне, у цырульні праводзіўся майстар-клас па пляценні касічак. Завяршылася экскурсія паказам мадэляў, выкананых студэнтамі каледжа.

Разделы сайта