Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

07.03.2017

ВІНШУЕМ МАМ СВАІХ, МАМ ЛЮБІМЫХ, ДАРАГІХ!

Як цудоўна, што наступіла вясна! Адышлі завеі  і маразы, прырода абуджаецца ад зімовага сну. І ў нашым дзіцячым садку сёння вясенні і святочны настрой. Мы святкуем 8 сакавіка – дзень Жанчын.

Святочная праграма, прысвечаная вясенняму святу, прайшла ў выглядзе тэлеперадачы. У госці на свята завітаў казачны герой Карлсан, які і вёў усю святочную праграму. Рабяты спявалі песні, чыталі вершы, удзельнічалі ў гульнях.

А з якой любоўю і пяшчотай нашы выхаванцы віншавалі матуль і бабуль са святам? З ласкаю, дабрыней у вачах маленькія выхаванцы ўручалі падарункі матулям і бабулям, якія зрабілі сваімі рукамі.

У канцы свята ўсе ўдзельнікі мерапрыемства танцавалі вальс.

     Са святам Вас, паважаныя жанчыны!!!

Разделы сайта