Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.03.2017

Агульнашкольны дзень здароўя

У гэтую суботу ў нашай установе адукацыі прайшоў агульнашкольны Дзень здароўя.

Вучні 1-5 класаў прынялі ўдзел у гульні па станцыях “Быць здаровым модна”. На першай станцыі яны паказалі свае веды па ЗЛЖ. На другой – успомнілі прымаўкі і прыказкі. На трэцяй – адгадвалі загадкі. Чацвёртая станцыя “Спартыўная” спадабалася дзецям больш за ўсё. Яны з задавальненнем спаборнічалі ў скачках на скакалцы і аджыманні. Пятая станцыя “Паэтычная” падвяла вынік усёй гульні. Рабяты адказалі на тры пытанні, якія былі пастаўлены ў пачатку гульні, і выканалі песню.

А вучні 7-9 класаў адправіліся ў гульню-падарожжа “Сакрэты здароўя”. У час гульні рабяты пазнаёміліся з шасцю сакрэтамі здароўя: барацьба з брудам, правільнае і рэгулярнае харчаванне, фізкультура і спорт, захаванне рэжым дня, адказ ад шкодных звычак, добры настрой.

Заключным акордам Дня здароўя была спартланыя “Вясёлыя старты”. Рабяты з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у дадзеным мерапрыемстве. На працягу ўсяго спаборніцтва царыў дух суперніцтва, падтрымкі адзін аднаго. І хаця не такой ўжо лёгкай была спартландыя, перможцам стаў кожны яе ўдзельнік.

Разделы сайта