Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.03.2017

Пяты дзень Тыдня гісторыі

5 дзень Тыдня гісторыі  - “Подых даўніны”. У гэты дзень  у школе стварылі “музей” гістарычных касцюмаў . Вучні 5-11 класаў  сабралі «з міру па нітцы» і сплялі «дыван гісторыі» адзення жыхароў розных краін і эпох, культур і народаў.  Кожны змог акунуцца ў моду антычнасці, сярэднявечча, новага часу і сучаснасці, дакрануцца да даўно мінулай эпохі.

Перад наведвальнікамі “музея” прайшлі  і  старажытная грэчанка,і жанчына славянскага племені радзімічаў, прадстаўніцы Старажытнай  Індыі, сярэдневяковы рыцар і  прынцэса, султан і танцорка з Азіі, мушкецёры з Францыі,  расійскія дваране , сяляне з беларускай вёскі …

Вучні 1-4 класаў прадставілі на суд журы калажы на тэму : “Гісторыя аднаго прадмета”

Разделы сайта