Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.05.2017

Святкуем Дзень Перамогі

Патрыятычнае выхаванне моладзі, фарміраванне грамадзянскасці і актыўнай сацыяльнай пазіцыі з’яўляецца адным з накірункаў выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў нашай установе адукацыі.

Напярэдадні Дня Перамогі, 6 мая 2017 года, прайшоў мітынг каля брацкай магілы ў вёсцы Завінне “Праз усё прайшлі і перамаглі”. На мерапрыемстве прысутнічаў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Віхноўскі І.С. З віншавальнай прамовай перад прысутнымі выступіў старшыня Альхоўскага сельскага выканаўчага камітэта Кулак В.Б. Члены ГА “БРПА” і ГА “БРСМ” прынялі ўдзел у акцыі “Бессмяротны полк”, да помніка загінуўшым ўсклалі вянкі і кветкі.

9 мая піянеры і члены ГА “БРСМ” правялі аперацыю “Добрай раніцы, ветэран!”, у час якой павіншавалі з вялікім святам вязняў Кудзін Я.П. і Віхноўскую Т.Ф., ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Янушкевіча У.М. і Вялічка І.В.

У гэты ж дзень вучні нашай установы адукацыі сталі ўдзельнікамі патрыятычнай акцыі “Бессмяротны полк”, якая праходзіла ў горадзе Ляхавічы у рамках мерапрыемстваў, якія былі прысвечаныя святу Перамогі.

Мы ўдзячныя жывым і тым, хто загінуў, за Перамогу, за мірнае неба над галавою! Для нас гэта не сухая старонка гісторыі, а частка Вялікай Гісторыі Перамогі!

Разделы сайта