Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.05.2017

Паравозік дзяцінства

Як хутка прайшоў час. Здаецца, зусім нядаўна прывялі да нас таты і мамы сваіх дзетак, якія плакалі не раз, прасіліся дамоў. А зараз іх не пазнаць – яны ўжо дарослыя. Сёння, 26 мая, у Дзяржаўнай установе адукацыі “Малагарадзішчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна ў дзіцячым садку прайшоў выпускны баль “Паравозік дзяцінства”. Нашы выхаванцы адправіліся ў падарожжа, каб адшукаць свой школьны ранец. Развітваючыся з дзіцячым садком дзеці аб’ехалі паў-міру: завіталі ў Амерыку, Італію, Афрыку, пазнаёміліся з жыхарамі гэтых краін, гулялі ў гульні, спявалі песні, танцавалі, выказвалі сваё прызнанне выхавацелям у вершах, дэманстравалі сваё майстэрства ў паказе інсцэніровак, успомнілі самыя цікавыя моманты свайго жыцця ў нашым садку. На прыканцы нашага падарожжа былі ўручаны дыпломы і медалі, прагучаў апошні дзетсадаўскі вальс.

Па традыцыі нашага садка дзеці загадалі сваё жаданне і выпусцілі ў неба паветраныя шары.

У добры шлях!

Разделы сайта