Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.05.2017

Свята апошняга званка

30 мая  апошні званок празвінеў для 12 адзінаццацікласнікаў.

У гэты святочны дзень выпускнікі прымалі апошнія пажаданні ад сваіх, якія сталі такімі роднымі, настаўнікаў, сяброў, бацькоў і кіраўніцтва школы, а таксама гасцей свята, намесніка старшыні райвыканкама Мацкевіч Н.Ф., старшыні сельвыканкама Кулака В.Б. 

Сваіх старэйшых таварышаў павіншавалі першакласнікі. Яны пажадалі выпускнікам удачы на маючых адбыцца іспытах, далі папярэджваючы наказ, паабяцаўшы стаць годнай зменай.

Выпускнікі, у сваю чаргу, падарылі першакласнікам кніжкі. Адзінаццацікласнікі, па традыцыі, выканалі развітальную песню выпускнікоў і станцавалі школьны вальс.

І вось самы ўрачысты момант цырымоніі: выпускнік Зубік Дзмітрыйц і першакласніца Апанасік Эльвіра даюць Апошні званок.

Па традыцыі, пад апладысменты першымі пакідаюць лінейку выпускнікі  2017 года!

Свята Апошняга званка атрымалася вельмі добрым і кранальным. Пра гэта сведчылі не толькі ўсмешкі выпускнікоў, бацькоў, настаўнікаў, але і іх вочы, якія напаўняліся слязамі радасці і шчасця...





Разделы сайта