Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.06.2017

Выпускны баль

Адгучаў апошні школьны званок для выпускнікоў 11 класа, прайшлі іспыты і вось наступіў самы хвалюючы для дзяўчат і юнакоў момант – выпускны баль. Ззаду дзяцінства, школьныя гады, напоўненыя не толькі навучальнымі турботамі, але і радасцю пазнання свету, здабыцця сяброў. Наперадзе – выбар далейшага шляху, прыняцце важных і адказных рашэнняў.

Свята развітання з дзяцінствам пачалося на гарадской плошчы, дзе сабраліся выпускнікі ўсіх школ горада і раёна. Ён увабраў у сябе ўсё: віншавальныя прамовы ў адрас выпускнікоў, настаўнікаў, бацькоў, уручэнне атэстатаў з адзнакай і залатых медалёў лепшым вучням, паляцеўшыя ў высь шары як сімвал надзей на шчаслівае будучыню і ажыццяўленне ўсіх планаў і надзей, музыка, танцы...

Увечары 10 чэрвеня выпускнікі ў апошні раз былі паўнапраўнымі гаспадарамі школы. Гэты вечар стаў для іх заканчэннем дзіўнага падарожжа ў свет ведаў.  І вось ужо ў руках  запаветны дакумент – атэстат аб сярэдняй адукацыі, да якога яны ішлі доўгіх адзінаццаць гадоў. Затым яшчэ некалькі кранальных слоў падзякі настаўнікам ад выпускнікоў, апошні школьны вальс...

І вось ужо пачало світанак... Світанак новага жыцця, у якое ўступаюць нашы выпускнікі. Хай у ім здарыцца ўсё самае лепшае і ажыццявяцца ўсе самыя смелыя мары.

У добры шлях, выпускнікі!

На плошчы раёна

Гонар школы, "залатая" выпускніца Наталля Емяльянчык

Разделы сайта