Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.06.2017

Пачатак працы аздараўленчага лагера

У панядзелак, 5 чэрвеня 2017 года, гасцінна расчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер з дзённым наведваннем “Вясёлыя рабяты”,  арганізаваны на базе Дзржаўнай установы адукацыі “Малагарадзішчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна. 27 хлопчыкаў і дзяўчынак маюць магчымасць прымаць удзел у цікавых і займальных  гульнях, віктарынах, конкурсах, спартландыях.

Дзень у лагеры распісаны па хвілінах, так што сумаваць не будзе часу.

Кожны дзень у лагеры пачытаецца з ранішняй зарадкі. Затым дзеці ідуць на лінейку, на якой аб’яўляецца тэма дня, план работы на бягучы дзень, падводзяцца вынікі мінулага дня, узнагароджваюцца актыўныя, смелыя. Пасля смачнага сняданку дзяцей чакаюць культурна-масавыя мерапрыемствы і аздараўленчыя працэдуры. Затым дзяцей чакаке каларыйны абед, пасля якога дзеці 6-10 гадовага ўзросту адпачываюць, а са старэйшымі выхавацелі лагера арганізоўваюць  спакойныя гульні. Прачнуўшыся, дзеці атрымліваюць полуднік і разыходзяцца па дамах, каб на наступны дзень зноў вярнуцца ў лагер.

Разделы сайта