Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

07.10.2017

Рыхтуемся да Дня Маці!

Дзень маці — міжнароднае свята ў гонар маці. У гэты дзень прынята віншаваць маці і цяжарных жанчын, у адрозненне ад Міжнароднага жаночага дня, калі віншаванні прымаюць усе прадстаўніцы жаночага полу.

 

Часта занадта позна мы заўважаем, што ўсё, чаго мы дамагліся ў жыцці, атрымалася дзякуючы маме. Яе цёпламу, часам проста незаметнаму ўдзелу.

Ніхто ў жыцці не любіць нас так, як мама.

А ці часта мы адказваем ёй тым жа?

Ці не крыўдзім  маму сваёй няўвагай?

Можа быць, прыйшоў час задумацца і звярнуць увагу на тое, як дзеці самааддана і верна любяць сваіх мам і тат.

Вытокі Дня маці — у глыбокім паважлівым стаўленні да жанчыны-маці. На працягу ўсяго жыцця ў кожнага чалавека самыя цёплыя пачуцці, светлыя і незабыўныя ўспаміны асацыіруюцца з вобразам мамы. Яна дае першыя ўрокі маральнасці, духоўнасці, дабрыні і цярпімасці. 

Разделы сайта