Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.10.2017

Мы будзем вечна праслаўляць тую жанчыну, чыё імя - Маці!

"Матуля" - якое прыгожае слова, 
яно дарагое, як родная мова. 
Матуля сваёю ласкавай рукою 
прылашчыць мяне, 
застанецца са мною. 

Глыбокія вочы заўсёды жывыя, 
як быццам ты бачыш гады ўсе былыя. 
Задумлівы позірк глядзіць так нязменна: 
то крышку з усмешкай, то нейк задуменна. 

Сваёй акружаеш пяшчотай, увагай, 
даруеш заўсёды дабро і павагу. 
Любоўю заслоніш 
ўсе сваркі, нягоды. 
З табою праходзяць шчаслівыя годы. 

Пачуцці свае ты ніяк не схаваеш, 
раскажаш усё, што на сэрцы трымаеш. 
І дзякуй табе, даражэнькая мама! 
Люблю твае вочы. І рукі таксама.

Тыдзень матулі завяршыўся насычаным, цікавым канцэртам, прысвечаны самай роднай і блізкай - для Мамы! Кожны дзіця хацеў зрабіць трохі больш шчаслівым, парадаваць сваю маму. Акрамя віншавальных паштовак, хлопцы падрыхтавалі канцэрт, на які запрасілі сваіх мам. Вучні чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі, ставілі гумарыстычную сцэнку і ўсё для яе - для Матулі!

Разделы сайта