Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.10.2017

Чацвёрты дзень Тыдня Акцябрат!

Дзень працы і творчасці


Сённяшні дзень выдаўся вельмі насычаным для Акцябрат. План работы на Дзень быў наступны:

1.Акцыя "Цімур і яго каманда".

Хлопцы і дзяўчынкі наводзілі парадак на тэрыторыі школы і на прылеглай тэрыторыі (прыбіралі смецце, апалае лісце і г.д.)

2. Выстава вырабаў «Восеньскія фантазіі».

Цудоўная пара года Восень дарыць не толькі яркія фарбы, але і багаты ўраджай. Са словамі падзякі для Восені, у школе была арганізавана выстава "Восеньскія фантазіі". Вырабы з прыроднага матэрыялу ўпрыгожылі фае нашай школы.

 

3. Аперацыя «Кармушка»

Кожны з нас павінен клапаціцца аб навакольным асяроддзі, пра жывёл, пра птушак ... Хутка надыдуць зімовыя дні, і хто як не мы паклапоціцца пра ежу і жыллё для маленькіх сяброў. Нашы Акцябраты арганізавана ўсе разам выйшлі на збор ягады-рабіны, каб потым ягады засушыць і ў зімовыя дні карміць імі птушак. Таксама, хлопцы і дзяўчынкі павесілі першую кармушку і пачаставалі птушак свежымі ягадамі.

Разделы сайта