Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.12.2017

Тыдзень прафілактыкі СНІД/ВІЧ

У перыяд з 27 лістапада па 02 снежня ў ДУА «Малагарадзішчанскі ВПК д/с-СШ» у рамках Сусветнага дня барацьбы супраць СНІДу быў праведзены тыдзень прафілактыкі  СНІД/ВІЧ.

У правядзенні мерапрыемстваў прымалі ўдзел навучэнцы 2-11 класаў, класныя кіраўнікі, сацыяльны педагог, бібліятэкар, фельчар ФАПа.

27 лістапада было адкрыццё тыдня, з навучэнцамі 5-11 класаў адбылася гутарка  “Прафілактыка ВІЧ – інфекцыі”.

На працягу ўсяго тыдня класнымі кіраўнікамі праводзіліся класныягадзіны: «Дзецям пра СНІД», «Права на здароўе», «Ведаць і спыніць», «СНІД – глабальная праблема чалавецтва» і інш.

У школьнай бібліятэцы была аформлена выстава літаратуры па прафілактыцы СНІД/ВІЧ.

Таксама на працягу тыдня праходзіў конкурс мастацкага плаката «Мы за здаровы лад жыцця», «Небяспека - СНІД». Лепшыя плакаты прымуць удзел у раённым конкурсе.

Для вучняў 5-11 класаў быў арганізаваны кінасеанс дакументальнага фільма «Стоп - СНІД» з абмеркаваннем.

Завяршальным мерапрыемствам быў прафілактычны занятак «Інфармаваны – значыць абаронены», у якім удзельнічалі вучні 5-11 класаў.

Асноўнымі задачамі правядзення дадзенага мерапрыемства былі:

-вызначэнне ўзроўню інфармаванасці падлеткаў аб небяспецы ВІЧ;

- прапаганда сямейных каштоўнасцяў;

-прадастаўленне дакладнай інфармацыі аб найбольш верагодных шляхах распаўсюджвання ВІЧ у падлеткавым асяроддзі і прафілактычных мерапрыемствах,  якія дапамагаюць пазбегнуць заражэння;

-фарміраванне талерантнага стаўлення да ВІЧ-станоўчых людзей.

У завяршэнні мерапрыемства сярод навучэнцаўбылі распаўсюджаны памяткі па прафілактыцы СНІД/ВІЧ.

Разделы сайта