Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.12.2017

Сустракаем Новы год!

Новы год – свята, якое  чакаюць і дарослыя, і  дзеці. 27 снежня завітаў Дзед Мароз са Снягуркай і ў нашу ўстанову адукацыі. Спачатку ён наведаў рознаўзроставую групу дзіцячага садка.  Выхаванцы  з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, вадзілі карагоды і з нецярпеннем чакалі падарункаў.

Затым  Дзед Мароз  з казачнымі персанажамі  завітаў  на ранішнік да навучэнцаў 1-7 класаў.  Дзеці спаборнічалі ў розных гульнях, віктарынах, выконвалі песні для Дзеда Мароза каб атрымаць салодкі прыз. Кожны з навучэнцаў падрыхтаваў  верш на зімовую тэматыку, за што такама атрымаў ад Дзядулі  салодкі пачастунак.

А вось вечарам адбываліся самыя непрадбачаныя падзеі. Дзед Мароз са Снягуркай правялі кастынг на “Фабрыку зорак”. Сюды сабралася ўся лясная нячыстая сіла: Кікімары, Бабкі Ёжкі, Кашчэй Бессмяротны, Змей Гарынавіч, Разбойнікі. Самым  яскравым  было  з’яўленне  Веркі Сярдзючкі. У выніку кастынгу  так  Дзед Мароз і не сабраў каманду. Але  зададзены вясёлы настрой панаваў на працягу ўсяго вечара: на дыскатэцы і падчас правядзення конкурсаў.

Разделы сайта