Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.01.2018

Дзень адчыненых дзвярэй у ЛДАК

21 студзеня 2017 года ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. На запрашэнне прыняць удзел у дадзеным мерапрыемстве адказалі дзве сотні хлопцаў з Баранавічаў  і Баранавіцкага раёна, Клецка і Клецкага раёна, Ганцавічаў і Ганцавіцкага раёна, Ляхавічаў і Ляхавіцкага раёна.

Не засталіся ў баку і вучні нашай школы. Было цікава і выдатна!

Спачатку гасцям падчас канцэртнай праграмы "Фестываль прафесій" былі прадстаўлены спецыяльнасці, якія атрымліваюць навучэнцы ў каледжы, расказалі аб асаблівасцях арганізацыі навучальнага працэсу і вольнага часу. У прывітальным выступленні дырэктарам каледжа Абаровой Е. Э. было адзначана, што за 6 дзесяцігоддзяў у сценах гэтай навучальнай установы было падрыхтавана больш за 13 тысяч спецыялістаў для сельскай гаспадаркі, сёння ў педагагічным калектыве 44 чалавекі-былыя выпускнікі. Выкладчык, спецыяліст па прафарыентацыі Таццяна Прыхач паведаміла  ўсё аб правілах паступлення ў каледж.

Далей гасцям былі арганізаваны экскурсіі па аўдыторыях, паказана выстава творчасці навучэнцаў "Грані творчасці", а таксама ўсе прысутныя былі запрошаны на свята зімы "Дзень снегу".


Разделы сайта