Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.02.2018

Ідэальная пара. Дзень усіх закаханых!

Маладым пачуццём

Свет заўжды нецвярозы,

Іх — дваіх — не рассудзяць

Ні людзі,

Ні Бог.

У каханні ёсць радасць,

Пакуты

I слёзы...

У каханні няма аднаго —

Перамог.

Сённяшні дзень у школе быў прысвечаны святу Дня Святога Валянціна, дню ўсіх закаханых. У гэты дзень па старадаўняй традыцыі ўсе маладыя людзі, юнакі і дзяўчаты, могуць, не тоячыся, прызнацца ў каханні, паслаўшы свайму любімаму ці каханай паштоўку, упрыгожаную пунсовымі сэрцамі ці якой-небудзь падарунак, які мае форму сэрца, ці ж чырвоны цюльпан.

Так і ў нашай школе, вучні арганізавалі "Пошту Валянціна"

На працягу некалькіх дзён вучні з 6 па 11 класа рыхтаваліся да гэтага дня, так як па плане, менавіта ў дзень усіх закаханых, навучэнцы разам з журы вызначалі "Ідэальную пару". У конкурснай праграме ўдзельнічала 6 пар.

Пад нумарам 1 -пара з 11 класа Саванчук Вольга і Зайцаў Іван;

Пад нумарам 2 - пара з 10 класа Рамейка Анжэла і Лешык Сяргей;

Пад нумарам 3 - пара з 9 класа Кавальская Каця і Кірыенка Аляксандр;

Пад нумарам 4 - пара з 8 класа Врублеўская Дар'я і Храпіцкі Арцём;

Пад нумарам 5 - пара з 7 класа Свірэпа Марыя і Мацкевіч Данііл;

Пад нумарам 6 - пара з 6 класа Шыпіла Наталля і Пляшэвіч Ягор.

Кожная пара рыхтавала хатняе заданне - Прадстаўленне пары (візітоўка да 2 хвілін) і выраблялі валянцінку.

Конкурсы былі рознага характару: разумныя пытанні, Малодшая сястра, Лімба, Разбітае сэрца, Трэці лішні ... Кожная пара яшчэ раз даказала і паказала, што ёсць свет, сяброўства і каханне на зямлі!

Па выніках усіх конкурсаў, званне

Самая Рамантычная пара заваявала пара пад нумарам 6

Самая Артыстычная пара - пара №2

Самая Спартыўная пара - пара №3

Самая Дружная пара - пара №1

Самая Арыгінальная пара - пара №4

Самая Стыльная пара - пара №5

Самае галоўнае званне "Ідэальная пара" будзе горда насіць пара пад нумарам 6 - Шыпіла Наталля і Пляшэвіч Ягор з 6 класа.

Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны ганаровымі значкамі, а пара пераможцаў яшчэ і сімвалічнымі падарункамі

Разделы сайта