Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.04.2019

ШАГ "Беларусь помніць!"

Беларусь помніць

25 красавіка пад такой назвай прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” сярод вучняў 8-11 класаў. Змест  інфармацыйных блокаў: “Дзень Перамогі”, “75-годдзе вызвалення Беларусі ад  нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “Паклонімся вялікім тым гадам”, “Будучае строіць маладым”  ( Штогадовае пасланне да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка). Падчас  мерапрыемства вучні абмяркоўвалі даты і лічбы тых далёкіх падзей, успаміналі тых, хто заплаціў за Вялікую Перамогу жыццём. Таксама вучні даведаліся аб тым, што БРСМ у 2019-2020 гадах рэалізуе рэспубліканскі патрыятычны праект “Беларусь помніць”, прысвечаны 75-годдзю  вызвалення Беларусі ад  нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Адным з важных мерапрыемстваў праекта стане рэспубліканская патрыятычная акцыя “Палатно вызвалення”, якая раскажа пра герояў, якія жывуць побач з намі, пра тых, хто ваяваў на палях Вялікай Айчыннай і хто пасля Перамогі паднімаў краіну з руін.

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 падвялі вынікі размовы, кожны выказаў насколькі актуальнай для яго была тэма размовы.

Разделы сайта