Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.04.2019

Удзел у акцыі "Тыдзень лесу -2019!"

     Рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу" прайшла ў Беларусі з 13 па 20 красавіка. Яе арганізатарам традыцыйна выступіла Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Галоўная мэта мерапрыемства-папулярызацыя беражлівых адносін сярод насельніцтва да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. У гэтым годзе мерапрыемства будзе прысвечана Годзе малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

    ДАВЕДАЧНА.

   У Рэспубліцы Беларусь лясы з'яўляюцца адным з асноўных аднаўляльных прыродных рэсурсаў і найважнейшых нацыянальных багаццяў. Лясы і лясныя рэсурсы маюць вялікае значэнне для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, забеспячэння яе эканамічнай, энергетычнай, экалагічнай і харчовай бяспекі. Па шэрагу ключавых паказчыкаў, якія характарызуюць лясны фонд (лясістасць тэрыторыі, плошча лясоў і запас драўніны ў пераліку на аднаго жыхара), Беларусь уваходзіць у першую дзясятку лясных дзяржаў Еўропы.

      Рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу" ў гэтым годзе прайшла ўжо ў 12-ы раз. 

       У мерапрыемстве традыцыйна актыўны ўдзел прымаюць прадстаўнікі бізнесу, грамадскіх арганізацый, спартыўных аб'яднанняў, школ і т. д. Акрамя таго, добраахвотную акцыю шырока падтрымліваюць кіраўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, кантралюючых органаў, дэпутацкі корпус.

      Навучэнцы 9-11 класаў нашай установы таксама прынялі ўдзел у акцыі. Мы дапамагалі  Ляхавіцкаму і Востраўскаму лясніцтву ў пасадцы лесу.   Навучэнцы высадзілі  18 470 дрэўцаў.

Разделы сайта