Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.04.2019

РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ПЕРАМОГА!

Вынікі рэспубліканскай акцыі "Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі»

З 16 па 19 красавіка 2019г. з мэтай фарміравання ў дзяцей і навучэнскай моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, павагі да гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі, у г. Мінску праводзілася XVIII рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі.

У рабоце Рэспубліканскай выставы 16-18 красавіка 2019 г. ўдзел прыняла навучэнка нашай  устаноў адукацыі Наскавец Дар'я з кіраўніком Лапіч Надзеяй Мікалаеўнай. Наша дэлегацыя арганізавала работу творчай пляцоўкі (міні-інсталяцыі) рэспубліканскай акцыі «любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі», якая выклікала асаблівую цікавасць і ўвагу ўдзельнікаў Рэспубліканскай выставы.

У рамках праграмы Рэспубліканскай выставы адбылася прэзентацыя конкурсных работ (міні-інсталяцый і фотаработ) і ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў рэспубліканскай акцыі «Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі», правядзенне ўрачыстага старту рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», дэманстрацыя перадавога педагагічнага вопыту ў рамках семінара-практыкума «Форум ідэй» і інш.

Па выніках конкурсу была ўзнагароджана дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь І ступені Наскавец Дар'я, (кіраўнік Лапіч Надзея Мікалаеўна).

https://brest-edu.gov.by/новости/p-53713.html

Разделы сайта