Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.05.2020

Сумесная праца: стварэнне макета сядзібнага дома Навіцкіх у Савейках

        

    Комплекс былой сядзібы Навіцкіх у в.Савейкі, які захаваўся да сучаснасці, уключае ў сябе сядзібны дом, афіцэру, бровар, свіран, флігель і парк. Сядзіба мае выцягнутую кампазіцыю, на якой размяшчаюцца ўязная алея, партэр, сядзібны дом, парк і вадаём. Уязная алея,даўжынёй каля 450 метраў і шырынёй 12 метраў, абсаджана ўздоўж дарогі елкай. За сядзібным домам знаходзіцца пейзажная частка парку, яго кампазіцыя ўяўляе сабой невялікія паляны і групы дрэў, аснову якіх складаюць клён, ліпа, лістоўніца, ясень і конскі каштан. Паўднёва-заходняя частка парку мае самастойнае рашэнне, у аснову якога пакладзена водная кампазіцыя з трох сажалак, звязаных паміж сабой пратокамі і дамбамі. Сажалкі злучаюцца з вадаёмам каля партэра.

 

     Сядзібны дом, з выяўленымі рысамі класіцызму, уяўляе сабой аднапавярховы будынак на высокім падмурку. Цэнтральная двухпавярховая частка будынка завершана фігурным франтонам з круглай люкарнай. Дата ўзвядзення палаца дакладна невядомая. На падмурку будынка нанесены 1901 год. Хутчэй за ўсё ён быў узведзены адначасова з закладкай парку ў 1850-я гады, а дата на падмурку нанесена ў час рэканструкцыі.

     Маёнтак Савейкі належыў родам Бенігсенаў, Чапскіх, Незабылтоўскіх. У 1860 годзе маёнтак з вінакурным, шкіпідарным, смаляным і піваварным заводамі і двума вадзянымі млынамі перайшоў ва ўласнасць гектару Навіцкаму. Род Навіцкіх заставаўся ўласнікам сядзібы да 1939 года. Апошнімі ўладальнікамі Савеек былі Андрэй і Тэафіл Навіцкія.

 

      Падчас Вялікай Айчыннай вайны сядзібны дом быў пашкоджаны, але ўжо ў 1950-я гады адноўлены і прыстасаваны пад санаторый. Пасля закрыцця санаторыя ў будынку палаца размяшчалася мясцовая амбулаторыя. У 2013 годзе комплекс былой сядзібы Навіцкіх быў набыты беларуска-англійскім сумесным закрытым акцыянерным таварыствам "ЛадаГарант".

       Навучэнцы і педагогі найшай школы стварылі макет сядзібнага дома Навіцкіх. Вось што ў нас атрымалася.

Разделы сайта