На тэрыторыі ўчастка дашкольнай групы Малагарадзішчанскага ВПК з'явілася экалагічная сцежка
Прырода – дзіўная і чароўная.Яна сустракае дзяцей разнастайнасцю гукаў, пахаў, загадкамі і таямніцамі, вабіць сваёй прыгажосцю.
Дашкольны ўзрост з'яўляецца ўнікальным перыядам у станаўленні і развіцці дзіцяці,дзе актыўна фарміруюцца характар і якасць асобы. Правільна арганізаваны працэс выхавання прадуктыўна ўплывае на агульнае развіццё дзіцяці, спрыяе развіццю станоўчых маральных якасцей,падаахвочваючых дзяцей да захавання нормаў паводзінаў у прыродзе, у грамадстве. Менавіта ў гэты перыяд неабходна залажыць асновы экалагічнай культуры, праз рэалізацыю вырашэння наступных задач:
далучыць дзяцей да экалагічнай культуры праз стварэнне індывідуальных пляцовак;
садзейнічаць фарміраванню, пашырэнню і ўглубленню ўяўленняў дашкольнікаў аб прыродзе;
развіваць у дзяцей адпаведныя зместу ведаў пазнавальныя ўменні, навыкі праз арганізаваную сумесную дзейнасць;
узбагачаць асабісты вопыт станоўчага, гуманнага ўзаемадзеяння дзіцяці з прыродай, пашыраць экалагічна каштоўныя кантакты з раслінамі і аб'ектамі нежывой прыроды.
Калектыў дзіцячага сада вырашыў стварыць індывідуальную пляцоўкуна аснове экалагічнай сцяжынкі, якая дапамагае вырашаць задачы эстэтычнага, разумовага, маральнае і фізічнага выхавання дзяцей, прывівае любоў да прыроды, праз знаёмства з акаляючым светам.
Пляцоўка падзелена на зоны (прыпынкі).
Першым прыпынкам з’яўляюцца дэкаратыўныя расліны, якія зачароўваюць сваёй прыгажосцю, разнастайнасцю і надзелены рознымі якасцямі.
Абавязковым для дзіцячага сада павінны быць кветнікі, якія радуюць сваёй прыгажосцю. Дзеці назіраюць за тым, як растуць кветкі, даглядаюць іх, збіраюць насенне. Гэтадазваляе дашкольнікам знаёміцца з разнастайнасцю фарбаў, формаў, пахаў, выклікае задавальненне, радасць і жаданне клапаціцца аб іх.
Далей на нашым шляхухвойныя, лісцевыя і садовыядрэвы. Дзецізнаёмяцца з рознымівідамі, іхадрозненнямі. З задавальненнем і цікавасцю назіраюць за іх развіццём: ад пупышак і кветак да пладоў.
Рухаючыся далей мы трапляем у таямніцы лесу. Нас сустракаюцьрозныязвяры, грыбы і казачнымураш. Тут дзеці бачаць сувязь дрэў і жывёл, птушак і насякомых, успамінаюць правілы паводзін у лесе.
З лесу мы трапляем у госці да пярнатых. У любую пару года дзеціклапоцяцца пра птушак: зімойкладуць корм у кармушкі, летам наліваюцьваду для піцця, назіраюць за імі, за іхпавадкамі і шляхам жыцця.
Абавязковыпрыёмэкалагічнагавыхавання – прыцягненне дзяцей да практычнай дзейнасці па вырошчваннюраслін і іхдоглядзе. Для гэтагана пляцоўцы створаныміні–агарод, які дае магчымасць дашкольнікам пазнаёміцца з лекавыміраслінамі, з раслінамі, якія занесены ў Чырвонайкнігу Рэспублікі Беларусь, з раслінамі для корму жывёл. Усё гэта спрыяе развіццю працоўных навыкаў дзяцей на агародзе.
Для развіцця пазнавальнай актыўнасці дашкольнікаў, назіральнасці, умення паслядоўна выказваць свае думкі, аналізаваць і рабіць вынікі на тэрыторыіпляцоўкі створана метэастанцыя.
Для ўмацавання фізічнага здароўя выхаванцаў, акрамя спартыўнага інвентара, зроблена “дарожка здароўя”, з розных нетрадыцыйныхпрыстасаванняў у форме жывёл і садавіны.
Унутры нашай пляцокі для гульняў дзяцей ёсць садовы домік, арэлі, веранда, горка, столік і лаўка, а таксама вугалок “цудоўны пясок”. Тут дзеці складаюць свае пясочныя фантазіі, будуюць замкі.
Падобны комплекс створаны з мэтаю пашырэння адукацыйнай прасторы дзіцячага сада і неабходнасціпавышэння якасці экалагічнага выхавання дзяцей.
Мініагарод
Правілы "Беражы прыроду"
Карова, пападзі ў цэль
Метэастанцыя
Птушыная сталоўка
Садовы домік