Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2021

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”

Гучна, весела, цікава і пазнавальна прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “ З любоўю да роднага слова” з 15 па 19 лютага.

 

План Тыдня ў нашай школе ўключаў  разнастайныя формы і метады вучэбнай працы: спаборніцтвы, віктарыны, выставы, дыдактычныя гульні, віртуальныя падарожжы дазволілі  вучням больш даведацца пра багатую спадчыну беларускага народа.
15 лютага  вучні пазнаёміліся з планам, прапанаваным настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры,    і атрымалі папераджальныя заданні, якія будуць садзейнічаць развіццю маўлення навучэнцаў на роднай беларускай мове.


16 лютага  ў  рамках Тыдня для вучняў 1-11 класаў  была арганізавана экскурсія  “Этнаграфічная спадчына беларускага   народа”  ў  школьны  музей.

         


Для вучняў 1-4 класаў  стартаваў конкурс малюнкаў “Зямля пад белымі крыламі”, а для вучняў 5-6 класаў прайшоў турнір знаўцаў «Таямнiцы роднага слова».


   


17 лютага прайшла  краязнаўчая віктарына “Любімыя куткі малой радзімы”  для вучняў 7-8 класаў. 
18 лютага быў аб’яўлены інтэрнэт-конкурс фотаздымкаў “Мая Беларусь” для 5-11 класаў, а таксама прайшла рэспубліканская гульня-конкурс “Буслік”.

19 лютага прайшла гульня-віктарына  “На матчынай мове”  для вучняў  11 класа, а для   вучняў 9-10 класаў  конкурс інтэлектуалаў “Мой чароўны беларускі край”.                             

Падчас мерапрыемстваў вучні змаглі прадэманстраваць не толькі свае інтэлектуальныя, але і лідарскія,  і творчыя здольнасці.
Смак роднай мовы не павінен забывацца. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на зямлі Беларусі, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ – такая галоўная тэма мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове.
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць ва ўдзельнікаў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама дапамаглі праявіць сябе і знайсці новых сяброў.

Прадметны тыдзень – гэта цікава!
Прадметны тыдзень – гэта магчымасць праявіць сябе!
Прадметны тыдзень – гэта новыя сустрэчы і знаёмствы!

 

Разделы сайта