Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.02.2022

Нашы землякі дарогамі Афганістана

19 лютага 2022 года ў шосты школьны дзень у школе прайшло мерапрыемства на тэму “Нашы землякі дарогамі Афганістана”.
Усё далей у гісторыю сыходзяць падзеі, звязаныя з афганскай вайной, якая амаль 10 год працягвалася ў Афганістане. Калісьці гэта называлася “выкананнем інтэрнацыянальнага абавязку”. Гэтая вайна зрабіла знаёмымі для нас назвы населеных пунктаў чужой краіны: Баграм, Шындант, Кабул, Кандагар, Герат, Саланг…
Праз ваенны канфлікт прайшлі звыш паўмільёна савецкіх салдат, якія выконвалі свой воінскі абавязак удалечыні ад Радзімы. Сярод іх былі і нашы землякі - 75 жыхароў Ляхавіцкага раёна выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў 1979-1989 гадах у Афганістане.
Загінулі на той далёкай вайне ў чужой краіне жыхар вёскі Тальмінавічы 20-гадовы Святаслаў Антонавіч Мядзведскі, 19-гадовы Уладзімір Леанідавіч Малахвей з вёскі Дамашы, 30-гадовы Цыкман Генрых Казіміравіч з в. Малое Падлессе. З вялікім болем зачытваеш пісьмы вайскоўцаў. Мы будзем памятаць пра іх як пра герояў. Яны засталіся вернымі сваёй Радзіме і ваеннай прысязе.

 

 

Разделы сайта