Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2022

ШАГ «Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту» (аб Узброеных сілах, Памежнай службе, Мытнай службе, МНС)

Мерапрыемства "ШАГа" пачалося з праблемных пытанняў: як вы лічыце, чаму ваенная служба ва ўсе часы была справай гонару, школай мужнасці і самаахвярнасці? Чаму служба ў шэрагах Узброеных Сіл - гэта святы абавязак і ганаровы абавязак грамадзян Рэспублікі Беларусь?

У ходзе абмеркаванняў, вучні зрабілі выснову, што абараняць сваю Радзіму, сябе, сваю сям'ю, свой дом, родных і блізкіх, каб у выпадку ўзнікнення ваеннай небяспекі не стаць мішэнню, патрэбны адпаведныя веды, уменні і навыкі, якія дае армія. Наша армія - гэта магчымасць, створаная самім народам для таго, каб навучыцца сябе абараняць.

Для гэтага ў Беларусі існуе тэрміновая ваенная служба, якая прызначана, у першую чаргу, для падрыхтоўкі ваенна-навучанага рэзерву, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць.

Атрымаць ваенна-ўліковую спецыяльнасць можна, праходзячы службу ў рэзерве. Гэта адносна новы від вайсковай службы. Падчас службы ў рэзерве на працягу двух ці трох гадоў (у залежнасці ад узроўню адукацыі) малады чалавек двойчы ў год праходзіць зборы ў сярэднім па месяцы ці паўтара, займаючыся толькі баявой вучобай. Прычым у гэтым выпадку служба праходзіць без адрыву ад асноўнай працы.

Былі разгледжаны пытанні памежнай і мытнай службы. Рабяты аргументавалі свае адказы на пытанні: якімі якасцямі павінен валодаць памежнік і мытнік сёння? У чым асаблівасць кіналагічнай службы на мяжы?

Навучэнцы расказалі аб акцыях па добраўпарадкаванні помнікаў воінскай славы, турысцкіх паходах, спаборніцтвах, а таксама "зорных паходах", па месцах воінскай славы.

А таксама разабралі воінскія званні ў адпаведнасці з пагонамі.

Прагляд відэаролікаў аб розных службах пацвердзіў сілу і моц нашых узброеных сіл.

Разделы сайта