Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.03.2022

Сустрэча з работнікамі пагранзаставы горада Лунінец

02.03.2022 года ў Ляхавіцкім ДК праходзіла сустрэча  навучэнцаў 10 – 11 класаў Ляхавіцкага раёна з работнікамі пагранзаставы горада Лунінец. Пагранічнікі расказалі выпускнікам, куды можна пайсці вучыцца, каб атрымаць гэту спецыяльнась, паказалі відэафільм пра сваю нялёгкую, але ганаровую работу.

Пасля прагляду відэафільма паказалі навучэнцам канцэрт. Усе пагранічнікі такія таленавітыя! Яны спявалі песні, ігралі на акардэоне, выступаў аркестр іх пагранзаставы.

Пасля канцэрта пагранічнікі паказвалі выпускнікам, як правільна і хутка рабіць зборку і разборку аўтамата Калашнікава, усе жадаючыя спрабавалі страляць з малакалібернага пісталета.

На развітанне школьнікі Малагарадзішчанскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа з задавальненнем фатаграфаваліся  з пагранічнікамі на памяць.

Разделы сайта