Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.03.2022

Інфармацыйная гадзіна “Беларусь – краіна міру, сяброўства і добрасуседства”

24 сакавіка 2022 года ва ўстанове адукацыі нашай школы прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна на тэму “Беларусь – краіна міру, сяброўства і добрасуседства” для вучняў 5-8 класаў.
У наш час у свеце адбываюцца ваенныя канфлікты. Нават у нашых суседзяў сёння не спакойна. На гэтую тэму ў сеткі Інтэрнэт з'яўляецца шмат фэйкавай інфармацыі.  Пагэтаму неабходна давяраць толькі правераным крыніцам інфармацыі.
Вучні праглядзелі відэафрагмент  інтэрв'ю беларускага гісторыка, палітолага і публіцыста В. Ф. Гігіна “Беларускія вайскоўцы забяспечваюць бяспеку межаў".
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь неаднаразова падкрэсліваў: "Наша заслуга ў тым, што Беларусь застаецца астраўком міру, спакою і парадку. Да няшчасця, некаторыя забыліся пра ўрокі Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя ўрокі мог забыць хто заўгодна, але толькі не беларусы. Тая вайна каштавала нам мільёнаў жыццяў, і таму, нягледзячы на час, мы цвёрда ведаем і помнім: няма на Зямлі нічога даражэйшага, чым мір!».
У асноўнай частцы інфармацыйнай гадзіны рабяты абмяркоўвалі паняцце “мір”, разважалі над тым, як зрабіць так, каб мір захаваўся і ўмацаваўся. У заключэнне вучні размалявалі сімвал міру - голуба, які нясе ў дзюбе аліўкавую галінку. Далей навучэнцы  абмеркавалі  выяву голуба са сваім суседам па парце і абмяняліся добрымі пажаданнямі.
Неабходна памятаць, што мірнае неба над галавой-самае каштоўнае, што можа мець чалавецтва.Толькі ў мірны час мы можам атрымліваць добрую адукацыю, не адчуваць ні ў чым патрэбы, жыць дружнай сям'ёй, радавацца кожнаму новаму дню і атрымліваць асалоду ад прыгажосці прыроды.

  

 

У гэты ж дзень вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Кожны з нас у адказе за мір на вялізнай планеце”. Вучні змаглі супаставіць, прааналізаваць жыццё дзяцей у жахлівых умовах вайны і сучаснае: яркае, бесклапотнае. Вынікам размовы стаў лозунг “Мы за мір”. На мерапрыемстве прысутнічала дэпутат Альхоўскага сельскага савета Лешык Юлія Вячаславаўна.


Разделы сайта