Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.03.2022

Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (GlobalMoneyWeek)

Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі(GlobalMoneyWeek) прайшоў з 21 па 27 сакавіка 2022 года. Тэматычны акцэнт тыдня гэтага года-разумнае (рацыянальнае) запазычанне.Рабяты 10-11 класа паразважалі на гэтую тэму і паказалі свой відэаролік “Грошы маюць значэнне”. Вучні нашай школы пазнаёміліся з фінансавай бяспекай, з магчымымі сцэнарыямі паводзін махляроў, а таксама атрымалі рэкамендацыі па іх супрацьдзеянню. Прагледзелі серыю анімацыйных відэаролікаў на тэму «Махлярства з аплатнымі карткамі», якія паказваюць жыццёвыя сітуацыі ў галіне выкарыстання плацёжных сервісаў. Вучні даведаліся, як, дзе і калі можна ўзяць грошы ў доўг, як рацыянальна карыстацца інструментамі запазычанні, калі гэта карысна, а калі варта пазбягаць даўгоў. Таксама вучні 1-6 класа прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў «Фінансавы свет вачыма дзяцей», 5-9 класы  з задавальненнем разгадвалі рэбусы на фінансавую тэматыку.

    

Разделы сайта