Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

31.03.2022

Раённы конкурс юных інспектараў дарожнага руху

31 сакавіка 2022 года атрады юных інспектараў руху ўстаноў адукацыі Ляхавіччыны сабраліся на раённы злёт атрадаў ЮІД 43 раз. Конкурсная праграма злёту праходзіла на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія г.Ляхавічы". Каманды ЮІД з 14 устаноў адукацыі спаборнічалі ў пяці конкурсах у асабістым і камандным заліку: «Тэарэтычны экзамен на веданне правілаў дарожнага руху», «Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне», «Аказанне даўрачэбнай дапамогі», «Фігурнае кіраванне ровара», «Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху ».  Наша каманда "Святлафор" з 14 каманд іншых устаноў адукацыі выступіла дастойна.

Лепшых вынікаў у асабістым першынстве дабіліся:

Шыпіла Наталля - 1 месца ў конкурсе «Аказанне даўрачэбнай дапамогі»;

Місюкевіч Дзмітрый - 1 месца ў конкурсе "Аказанне даўрачэбнай дапамогі";

Свірэпа Аляксей - 1 месца сярод хлопчыкаў у конкурсе «Фігурнае кіраванне ровара»;

«Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне» - 2 месца.

Па выніках конкурсаў пераможцамі 43-га раённага злёту юных інспектараў руху стала наша каманда “Святлафор”.

Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў на ​​занальным этапе конкурсу! Малайцы!

Разделы сайта