Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

31.03.2022

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Лідэр года-2022"

Ва ўстанове адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці" 31 сакавіка 2022 года адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Лідэр года-2022". Ляхавіцкі раён прадставіла наша Даша Наскавец.

Рыхтаваліся да выступлення дружнай камандай: група падтрымкі ў складзе Пляшэвіча Ягора, Саванчук Сняжаны, Патоцкай Алесі, Урублеўскага Віталя, Рабцэвіча Максіма дапамаглі Дар'і дасягнуць поспеху - ІІ месца ў абласным этапе конкурсу ў намінацыі "Лідэр года". Заданне "TikTok-партфоліё" журы ацаніла завочна, затым канкурсантам трэба было абараніць свой сацыяльны праект у блоку "Акадэмія праектавання". У візітоўцы "Лідэр будучыні" і блоку "Талент" канкурсанты выступалі з групамі падтрымкі. Па выніках конкурсу Дар'я набрала 95 балаў, уступіўшы толькі 2 балы пераможцу.

Віншуем Дашу і яе каманду. Жадаем поспеху назключным этапе, які пройдзе у г.Мінску!

Разделы сайта