Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

07.04.2022

ШАГ "Савецкі тыл у гады вайны"

7 красавіка для навучэнцаў 9 класа ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" праведзены ўрок па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэму “Савецкі тыл у гады вайны”. Урок складаўся з трох блокаў. ШАГ 1 “МЫ ДАВЕДАЕМСЯ”. Навучэнцы даведаліся аб дзейнасці працаўнікоў савецкага тылу, т.як важную ролю ў барацьбе з германскімі захопнікамі адыгрывалі не толькі воінскія злучэнні, але і ўсе працаўнікі тылу. Яны забяспечвалі фронт усім неабходным: узбраеннем, ваеннай тэхнікай, боепрыпасамі, палівам, а таксама харчаваннем, абуткам, адзеннем і інш. Нягледзячы на цяжкасці, савецкія людзі здолелі стварыць магутную эканамічную базу, якая забяспечыла перамогу ў вайне. За кароткі час народная гаспадарка СССР была пераарыентавана на патрэбы фронту.

ШАГ 2 “МЫ РАЗВАЖАЕМ”. У гэтым блоку вучні абмяркоўвалі інфармацыю і аргументавалі сваё меркаванне.

Лозунг “Усё для фронту, усё для перамогі над ворагам!” стаў усенародным. Жаданне ўнесці свой уклад у перамогу над ворагам праяўлялася ў розных формах працоўнага спаборніцтва. Яно стала важным маральным стымулам для росту прадукцыйнасці працы ў савецкім тыле.

Важны ўклад у перамогу ўнесла савецкая культура. Добрая песня, трапная прыказка, прымаўка, верш падымалі настрой воінаў, “лячылі” хворых не горш лекаў.

ШАГ 3 “МЫ ПАДВОДЗІМ ВЫНІКІ". Падчас падвядзення вынікаў навучэнцы даведаліся аб прадпрыемствах, якія працавалі на тэрыторыі раёна да Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб тым, што адбылося з імі ў гады вайны.

Дасягненні савецкай эканомікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі б немагчымы без працоўнага гераізму савецкіх людзей. Працуючы ў неймаверна цяжкіх умовах, не шкадуючы сваіх сіл, здароўя і часу, яны праяўлялі стойкасць і ўпартасць у выкананні заданняў.

Разделы сайта